Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Нашая падтрымка ўкраінскаму народу безумоўная.

(Cакавіцкі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

9 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — Пагроза народам ад “імпэрыі зла”.
З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Сяргей Папкоў, намеснік старшыні Партыі і Фронту.

Выступоўцы падкрэсьлілі, што ваенная інвазія Расеі супраць Украіны распачалася не выпадкова. Нават у адкрытых публікацыях апошняга часу шэраг маскоўскіх аналітыкаў даказвалі: кіраўніцтва РФ ведае пра набліжэньне поўнага правалу ў эканоміцы краіны і мяркуе ратаваць сябе шляхам вайны. Гэта заўсёды быў правераны спосаб абгрунтаваньня мабілізацыі расейскага грамадзтва і здушэньня любых пратэстных выступаў. Масква лічыць, што вайна – гэта паратунак для імпэрыі. Перамога народнай рэвалюцыі на Украіне толькі прысьпешыла разгортваньне гэтых працэсаў. Заходнія дзеячы дарэмна называюць Пуціна і яго рэжым “шалёнымі”, “неадэкватнымі” і г.д. Такімі маскоўская імпэрыя, яе лідэры і яе палітыка былі заўсёды, толькі заходнікі з розных прычын ня бачылі гэтага або не хацелі бачыць. Нягледзячы на тое, што беларускія патрыёты і прадстаўнікі іншых краін тлумачылі ім гэта ўвесь час.

Нашая падтрымка змагарнаму, міралюбіваму ўкраінскаму народу ў цяжкі час безумоўная. У сувязі з гэтым мы павінны ведаць, што адбываецца на нашай тэрыторыі, якой кіруюць акупанцкія структуры Масквы і дзе знаходзяцца расейскія вайсковыя сілы. Беларусы павінны не дапусьціць, каб маскоўскі вораг уцягнуў нашу краіну і нашу армію ў вайну супраць Украіны. Трэба па ўсяе Беларусі тлумачыць людзям небясьпеку расейскай ваеншчыны і васальны характар мясцовай вярхушкі, гатовай выканаць любы маскоўскі загад. У рашаючы момант беларусы павінны проста не пусьціць сваіх сыноў на вайну.

Выступілі таксама сябры Сойму з іншых рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра актывізацыю рэжымных сетак дэзынфармацыі. Тысячы сексотаў, стукачоў і іншых “оказывающих содействие” спрабуюць пераканаць беларусаў, што “Россія права”, “на Украіне фашызм” і падобнае. На жаль, у многіх выпадках людзі дазваляюць дэзарыентаваць і падмануць сябе. У сувязі з гэтым кожны беларускі патрыёт павінен усімі сродкамі даводзіць праўдзівую, аб’ектыўную інфармацыю пра падзеі на Украіне да нашага грамадзтва.
Сойм прыняў Заяву “Рукі прэч ад вольнай Украіны!”, а таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

9 сакавіка 2014 г.

10/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024