Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: Пагроза народам ад “імпэрыі зла” (Выступ на сакавіцкім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Гэты мой ліст аб галоўным – аб акупацыі часткі Украіны расейцамі. Падзеі датычаць таксама і нас. Мяркую, што так трэба і ўспрымаць: вайна пуцінскай Масквы супраць Украіны – гэта ёсьць таксама і вайна супраць Беларусі. Маскоўска-гэбоўскі спрут атрымаў моцны ўдар на Майдане, падрэзалі яго шчупальцы на Украіне. Ён адчуў пачатак свайго канца і прысьпешыў планы вайны, аб якой мы, праз наш партыйны друк, папярэджвалі пастаянна ўжо некалькі гадоў запар. Пуцінская Расея пачала рыхтавацца да вайны адразу пасьля 2008 года. Пасьля таго, як міжнародная супольнасьць зьмірылася з акупацыяй часткі Грузіі. Пуціністы зразумелі, што ўсё можна. Тыя заявы, дзеяньні і ваенныя вучэньні, якія рабіла потым пуцінская Масква, паказвалі, што распрацоўваюцца планы супраць Беларусі, Польшчы, Украіны, Малдовы. План супраць Украіны распрацаваны па традыцыйнай энкавэдзісцка-нямецкай схеме, якую Масква выкарыстоўвала яшчэ з 17-га стагоддзя для захопу чужых тэрыторыяў. Потым схему пераняў Гітлер (захоп Чэхаславаччыны і Польшчы) і працягвалі бальшавікі. Апошняе прымяненьне маскоўскага стандартнага плану акупацыі адбылося ў Асэціі ў 2008 годзе. Маштаб падрыхтоўкі нападу на Украіну ўражвае. Такое ня робіцца за месяц-два. Падрыхтоўка вялася доўгі час. Мабілізавалі ня толькі свае расейскія спэцслужбы, войска, палітыкаў, журналістаў, але і ўвесь свой вялікі расейскі крымінальны сьвет. Прытым прапагандысцкая апрацоўка расейскага грамадзтва вялася цягам амаль што паўгода і дасягнула цудаў хлусьні, вывертаў і інфармацыйнай подласьці, перад якой ведамства Гёбэльса выглядае школьніцтвам. І тым ня менш план не спрацаваў (як, відаць, спадзяваліся) у самым пачатку. Украінцы, зыходзячы са слабасьці свайго войска і негатовасьці да вайны, не адказалі ніводным стрэлам. Акупацыя працягваецца, расейскія войскі захапілі ўжо ўвесь Крым, а ўкраінцы не страляюць і… інфармацыйна выйграюць, бо перацягнулі на свой бок усю міжнародную супольнасьць. На двары 21-е стагоддзе, а гэбоўская Расея яшчэ ў сярэднявеччы. Вобраз “кацапа”, апісаны Салжаніцыным, выявіўся тут ва ўвесь рост. І хоць стрэлы яшчэ не гучаць, мы разумеем, што адносіцца да маскоўскага нападу на Украіну трэба вельмі сур’ёзна. Гэбоўскі спрут усьведамляе, што калі ён ня зьнішчыць і ня высмакча Украіну, то яму канец. (Расейцы пасьпяшаліся нават аб’явіць, што будуць высяляць украінцаў у Сібір і на Далёкі Усход. Ну чым ня план Бормана!) Расейскі гэбізм жыве ў ілюзорным сьвеце 30-х гадоў мінулага стагоддзя. У гэтым становішчы, калі ня будзе жорсткіх дзеяньняў па спыненьні акупантаў з боку міжнароднай супольнасьці, вайна на зьнішчэньне і ліквідацыю дзяржавы Украіна будзе працягвацца. Зрэшты, будзе працягвацца, нават нягледзячы на жорсткія меры Захаду. Гэбізм не адступіцца, бо справа йдзе аб яго імпэрыялістычным і крымінальным існаваньні. Прытым (чаго ніяк ня могуць умясьціць лібэралістычныя галовы), калі паўстане магчымасьць нанесьці эфэктыўны атамны ўдар, Пуцін зробіць тое не задумваючыся. Найбольшае, на што здолелі заходнія гора-аналітыкі, гэта палічыць Пуціна неадэкватным, вар’ятам і шызафрэнікам. Такая характарыстыка сьведчыць аб разумовай абмежаванасьці аналітыкаў, якія ня ў стане растлумачыць зьявы, што выходзяць за межы іхных стэрэатыпаў. Пуцін – гэта тып расейца-гэбіста, цыніка і бандзёра, які ня спыняецца ні перад чым дзеля дасягненьня мэты. Чалавечае жыцьцё для яго ня мае ніякага значэньня. Школу захапілі ў Беслане чачэнцы. Не здаюцца? Загад Пуціна: страляць з танкаў. Забілі 700 дзяцей. І хоць бы што, і Гаага па ім ня плача. Тэатр на Дуброўцы захапілі чачэнцы ў Маскве. Не здаюцца? Ах так! Загад Пуціна: пусьціць баявы газ. Умярцьвілі 131 закладніка, гледачоў тэатра, і пайшлі на абед. Гэта парыя, руская гэбоўская парыя, а не звыклы чалавек. А падрывы дамоў зь людзьмі, а забойства Літвіненкі, Яндарбіева, Ганны Паліткоўскай! І пасьля гэтага адзін заходні прэзыдэнт глянуў у алавянныя вочы спадара Пуціна і сказаў, што “убачыў там душу рускага народа”. Зрэшты, магчыма, спадар Буш фармальна меў рацыю! Нешта ён там убачыў. Напад пуцінскай ваеншчыны на Украіну ў каторы ўжо раз выявіў глыбокую шчарбатасьць, ксэнафабізм і калецтва рускага грамадзтва, грамадзтва без інтэлігенцыі, бяз гуманістычных людзей, грамадзтва вычварных халопаў, дзе пісьменьнікі і людзі мастацтва не зьяўляюцца сумленьнем краіны і падтрымліваюць любога дыктатара, любы гвалт над свабодай народаў. Так было заўсёды, пачынаючы ад часоў Арды і рускіх цароў, так і цяпер, калі шэрага гэбоўскага забойцу з крымінальнай лексікай узьвялічылі да стану народнага героя і выставілі на Нобэлеўскую прэмію міру. “Скопішча зла” не распадаецца само праз сябе. Яго можна толькі ліквідаваць. І над гэтым усім нармальным народам трэба глыбока задумацца. На ўсходзе Эўропы вырас новы Гітлер, з фашызаваным грамадзтвам, якое не паважае ні адзін народ на сьвеце, якім кіруюць гэбісты і крымінальнікі, што ненавідзяць усё чалавецтва, якія не адчуваюць ніякай адказнасьці за лёсы людзей на Зямлі, у тым ліку і за лёсы людзей сваёй жа імпэрыяістычнай дзяржавы. Напад пуцінскай ваеншчыны на Украіну ставіць перад усімі народамі, пацярпелымі ад маскоўскага монстра, катэгарычнае пытаньне аб ліквідацыі імпэрыі “скопішча зла” у інтарэсах усяго чалавецтва. Пакуль яна будзе існаваць – ня будзе міру на Зямлі. Мне ўжо прыходзілася пісаць у артыкуле “Масква, уставай!”, што дзеяньні супраць гэбоўскіх акупантаў Украіны павінны быць перанесены ў вялікі інтэрнацыянальны і ксэнафабічны горад Маскву. Для украінцаў гэта айчынная вайна і змагацца трэба будзе па вялікай шкале. Тым больш, што на справе гэта і нашая беларуская вайна, і грузінская, і ўвогуле – каўказкая і татарская, і башкірская, і якуцкая, і ўвогуле сібірская. Гэбоўскі монстр павінен быць зьнішчаны і асуджаны за злачынствы супраць чалавецтва. Якраз гэтак і павінны разьвівацца падзеі. Імпэрскіх монстраў трэба супольна зьнішчаць знутры ў іхным логаве. Там іхняя атамная зброя ня мае значэньня. Наша партыйная палітыка ва ўсіх дачыненьнях павінна зараз улічваць чыньнік пуцінскай агрэсіі на Украіну, чыньнік вайны. Гэта прычына, якая павінна вызначаць нашыя паводзіны і ўсяго нашага грамадзтва. Лукашысцкі рэжым насуперак Канстытуцыі і інтарэсам Беларусі ўпусьціў пуцінскую ваеншчыну ў Беларусь, паставіў яе над беларусамі, заключыў антызаконныя антынацыянальныя пагадненьні. Пры пэўных абставінах антыбеларускі рэжым накіруе беларускіх вайскоўцаў на вайну ва Украіну. Беларусы, салдаты і афіцэры, памятайце, што ўкраінцы нашы браты па волі. Страляць ва ўкраінцаў – гэта тое самае, што страляць у сябе. Нельга ўдзельнічаць у братазабойчай вайне на баку ўсходніх гэбоўскіх варвараў. Калі вас усё ж прымусам закінуць ва Украіну, не ваюйце з украінцамі. Не пакрыйце сябе ганьбай. Кожны можа зрабіць выбар, каб змагацца разам супраць пуцінскіх агрэсараў. Разам мы пераможам расейска-гэбоўскага спрута. Будуць вольнымі Беларусь і Украіна. Хто пачаў братазабойчую вайну, той ад яе і згіне. Беларусы мусяць мець кантроль над сваім чыгуначным, дарожным і водным транспартам, каб недапусьціць перавозкі расейскай зброі, тэхнікі і жывой сілы на Украіну праз нашу тэрыторыю. Патрабаваць такое ад вырадка няма сэнсу. Людзям трэба будзе самым ўсё браць у свае рукі і кантраляваць дарогі. Беларусы павінны сачыць, каб зь дзьвюх расейскіх ваенных базаў у Лідзе і Баранавічах, якія дапусьціў здраднік народа, не падымаўся ў паветра ні адзін расейскі самалёт. Усё гэта магчыма для грамадзтва, якое здольнае самаарганізоўвацца. Небясьпека вайны прымусіць да самаарганізацыі. Інакш людзей затопчуць, як траву. Калі вайна, то трэба будзе ваяваць, а не гнюсавіць “абы вайны не было”. Расея – гэта вайна. З пачаткам расейскай вайны важнейшым і першачарговым пытаньнем для беларускага грамадзтва ёсьць тэрміновая неабходнасьць аднаўленьня мяжы з Расеяй і строгі памежны кантроль уезду ў Беларусь. Зразумела, што рэжым здраднікаў Беларусі на гэта ня пойдзе. Але пры ўмове грамадзкай актыўнасьці і павелічэньні самаарганізацыі народа людзі маглі б самы браць пад кантроль памежныя пераходы. Гэта, аднак, магчыма пры адпаведных умовах, пра якія я тут не кажу з-за пэўных абставінаў, якія цяпер ёсьць у Беларусі. Напад пуціністаў на Украіну яскрава высьветліў нават для шэраговага абывацеля, што натварыў у Беларусі вырадак, здраднік нацыі, якога зямля наша насіць не павінна. Фактычна мы ўжо ёсьць пад расейскай акупацыяй, у акупацыйным мяшку, які засталося толькі завязаць, калі (ня дай Божа!) зьнішчылі б Украіну. Але перамены будуць. Рыхтуймася да іх сур’ёзна. Скопішча зла не павінна існаваць. Час расплаты і краху шалёнай Арды набліжаецца. Зянон ПАЗЬНЯК 10/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |