Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Заява) Шматгадовая мілітарная падрыхтоўка Расеі да вайны завяршылася ўварваньнем пуцінскага войска ў вольную Украіну. Не было ніякіх нават фармальных прычынаў для вайны. І тым ня менш пуцінскі рэжым напаў на Украіну, якая толькі што скінула ярмо антынароднай скарумпаванай бандыцкай улады. З боку Расеі парушаныя ўсе нормы міжнароднага права, дамоўленасьці і пагадненьні, увесь выбудаваны парадак, па якім жыве цывілізаваны сьвет у 21-м стагоддзі. Дзеяньні Пуцінскага рэжыму супраць Украіны – гэта стыль сярэднявечча. Руская шавіністычная дзяржава, якая фальшыва вяшчала аб славянскім адзінстве, Усе краіны, уся міжнародная супольнасьць асудзілі агрэсіўныя дзеяньні пуцінскай ваеншчыны. Асабліва падкрэсьлена небывалая актыўнасьць і лжывасьць пуцінскай прапаганды па апрацоўцы расейскага насельніцтва на карысьць авантурнай вайны супраць Украіны. Мы адзначаем, што пуцінскі гэбісцкі рэжым у Расеі сфармаваўся як клясычны шавіністычны рэжым фашысцкай агрэсіі, як пагроза ўсім краінам Усходняй Эўропы. Гэты рэжым вуснамі сваіх палітыкаў і герархаў сваёй залежнай ад спэцслужбаў рускай праваслаўнай царквы прад’яўляе тэрытарыяльныя прэтэнзіі на краіны Усходняй Эўропы, пагражае ўжываньнем ядзернай зброі. Мы зьвяртаемся да беларускага грамадзтва з заклікам быць гатовымі да абароны волі і незалежнасьці Беларусі і падтрымліваць вольную незалежную Украіну. Масква, рукі прэч ад вольнай Украіны! Мы зьвяртаемся да ўсіх нярускіх народаў імпэрыялістычнай шматковай Расеі з заклікам падтрымаць вольную і незалежную Украіну і акілзаць агрэсію пуцінскага рэжыму. Мы зьвяртаемся да міжнароднай супольнасьці з прапановай самымі сур’ёзнымі і рашучымі дзеяньнямі адказаць на ваенную агрэсію Крамля супраць вольнага народу Украіны. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 9 сакавіка 2014 г. 10/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |