Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У Таварыстве беларускай культуры ўшанавалі 95 гадавіну абвяшчэння БНР

Ў старыну беларус, не падданы,
Гаспадарыў, быў сам над сабою
I далёка у свеце быў знаны
За літоўскай і ляшскай зямлёю.
Але час прамінуў, і нядоля
На народ, як бы камень, звалілась,
Беларуская слава і воля
Адышла, адцвіла, закацілась.
Алесь Гарун

25 сакавіка ў памяшканні Таварыства беларускай культуры ў Літве прайшла імпрэза, прысвечаная самаму вялікаму нацыяльнаму святу – абвяшчэнню першай Незалежнай Нацыянальнай Дзяржавы. Гэтае свята ў сёняшні дзень актуальнае як ніколі, бо ў чарговы раз навісла пагроза над нашай нацыяй, яе лёсам і будучыняй. Актывізаваўшыйся ўсходні агрэсар робіць усё, каб асіміляваць захопленыя былой імперыяй землі, якія знайшлі ў сабе сілы вырвацца з яе драпежных абдымкаў і абвесціць сябе незалежнымі дзяржавамі.

Свабода для многіх не была падарункам нябёсаў, а была выпакутавана дзядамі коштам іх ахвярных жыццяў. Яны не толькі заваявалі для нас правы вольнасці нашай Бацькаўшчыны, але захавалі свет продкавых дзён і перадалі гэтую найбагацейшую спадчыну нам, якую мы сёняшнія адрынулі і прынялі навязваемую ўсходнім агрэсарам.

Такім чынам, дзякуючы шматпакутнаму і ахвярнаму жыццю продкаў, іх шчырым малітвам і была народжаная нашая нацыя і дзяржава. 25 сакавіка 1918 года беларусы атрымалі сваю першую дзяржаву ў найноўшай гісторыі, якая стала сведчаннем не толькі таго, што ў свеце ёсць такая нацыя беларусы, але і таго, што ў гэтым свеце нічога знішчыць нельга. Як не стараліся агрэсары выкараніць у беларусаў іх памяць – не змаглі, яна не толькі засталася, але і нарадзіла спрадвечныя мары на вольнасць зямелькі. І так паўстала новая дзяржава беларусаў.

Нараджалася яна ў крыважэрных вірах, якія ўтварыліся пасля распаду імперыі. На жаль, у тых абставінах першая дзяржава беларусаў не адбылася, але яна заклала падмурак, на якім узнікла новая незалежная Рэспубліка Беларусь. Праўда, сёння ўжо і яна далёкая як ад тых ідэалаў, так і ад самой Беларусі, але як факт існуе і сведчыць усяму свету пра існаванне беларусаў.

У тых далёкіх вірах 18 года кволымі няўпэўненымі крокамі ступала па роднай зямельцы маці Беларусь. Упершыню, за доўгія дзесяцігоддзі і нявечання ўсходнім агрэсарам, змагла вольна ўздыхнуць, згуртаваць вакол сябе сваіх найлепшых дзяцей і стацца Дзяржавай. І адразу ж запаланіла сэрцы сваіх дзяцей, якія ўпершыню за апошнія стагоддзі паміралі са словамі „Беларусь“ на сваіх вуснах. Упершыню беларусы паміралі не за інтарэсы чужых дзяржаў, імперый, а за сваю. Так, гэта дзяржава праіснавала каля трох гадоў, але змагла запаліць сваю беларускую паходню і павесці за сабой сваіх дзяцей.

Лёс беларусаў і Беларусі ў ХХ ст. быў сімвалічным і вельмі кароткім. Але гэтага сталася дастаткова, каб наша дзяржава не толькі паўстала, але і замацавалася. Усходні агрэсар спрабаваў яе знішчыць цягам усяго ХХ стагоддзя. Тыранскі сталінскі рэжым патапіў практычна ўсю інтэлігенцыю і найлепшае сялянства ў крыві, ня менш шкоды нанёс гітлераўскі рэжым. Затым новы савецкі тыранскі і агрэсарскі рэжым спрабаваў вынішчыць у беларусаў самае святое, мову і традыцыі. Праз доўгія дзесяцігоддзі вучыў іх любіць нейкага самазванага старэйшага брата, даказваў нікчэмнасць беларускай мовы, культуры, літаратуры, але ўрэшце рэшт згінуў сам. І ў чарговы раз паўстала Беларусь…

Ідзе час. Адроджаны агрэсар зноў спрабуе спыніць працэсы паўстання на сваіх акрываўленых абломках новых дзяржаў. Не можа ўсходні сусед ні прызнаць, ні прымірыцца з тым, што людзі, нацыі і дзяржавы жадаюць жыць без яго. Людзі прачнуліся, хаця, яны ніколі не спалі. Праз доўгія дзесяцігоддзі дзікай русіфікацыі і асіміляцыі яны захоўвалі старыя дзедаўскія паданні і малітвы і праняслі іх у ХХІ стагоддзе. І пранясуць яшчэ праз доўгія тысячагоддзі. Запаленую паходню ўжо немагчыма бясследна затушыць.

Права на мову і на самавызначэнне адабраць не магчыма. Як не магчыма выкараніць памяць пра бацькоў і месца, дзе нарадзіўся. Так, у ХХ стагоддзі беларусы шмат здабылі, але яшчэ больш страцілі. Забыліся многія на мову, на дзедаўскія традыцыі і веру, але пакуль не забыліся, што яны беларусы. І ХХ стагоддзе гэта паказала. Як толькі з’яўлялася магчымасць у беларусаў быць беларусамі, яны імі станавіліся. І ні адзін акупацыйны рэжым, які прайшоўся па нашай зямельцы ў мінулым стагоддзі, не змог вынішчыць нацыю, не змог яе разарваць з каранямі. І ў гэтых, сёння прыніжальных умовах, выстаіць і адродзіцца.

25 сакавіка 1918 года беларусы не засталіся ў баку, не згубіліся, а згуртаваліся і нарадзілі сваю дзяржаву. Гэта і ёсць сведчаннем жывучасці нацыі і таго, што акупантам і агрэсарам так і не ўдалося знішчыць і асіміляваць наш народ. Тады, у пачатку стагоддзя, мы не мелі ні беларускіх школ, ні ўніверсітэтаў, ні сваёй царквы, але змаглі ўсвядоміцца нацыяй і нарадзіць дзяржаву. Ці не сведчанне жывучасці?

І гэтыя ўсходы беларускасці ўжо не змог вынішчыць усходні сусед і пагадзіўся на стварэнне БССР. І беларуская мова выйшла з сялянскіх хатаў і стала мовай інтэлігенцыі, навукі, мастацтва, культуры, палітыкі. І так запрацавалі ўсе чыннікі, якія неабходныя былі для стварэння і захавання беларускай нацыі. Вядома, зразумеўшы свае памылкі і недальнабачнасць, усходні агрэсар спрабаваў выправіць сітуацыю. Але, як плынь вады, якая прарвала плаціну, так і плынь народжанай нацыі ўжо не спыніць.

І сёння мы выйшлі ў ХХІ стагоддзе маючы ўсё. Вядома, нізкая самасвядомасць, гібельны стан дзедаўскай мовы, але ёсць надзея, надзея не толькі на лепшую будучыню, але і на непераможнасць нацыі.

Памяць беларусаў знішчыць не магчыма. Гэтаму было чарговае падзвярджэнне 22 сакавіка гэтага года, калі сотні беларусаў прайшліся вулачкамі Вільні пад бел-чырвона-белымі сцягамі і нацыянальнымі спевамі, адзначаючы гадавіну памяці свайго героя Кастуся Каліноўскага. У іх свядомасці застаўся гэты герой, у той час, як імёны карнікаў ніхто не ведае, ніхто не памятае, ніхто не ўшаноўвае.

Вільня заўжды была важным цэнтрам не толькі ў жыцці беларускай нацыі, але і ў фарміраванні нацыянальнай свядомасці. Без удзелу беларусаў-віленчукоў магло б не быць і 25 сакавіка 1918 года. І менавіта тут, у Вільні, гэтае свята ўшаноўвалася і тады, калі ў Беларусі яно было забаронена і большасць беларусаў пра яго нічога не ведала. І сёння тут у Вільні, беларусы зноў вольна крочаць з бел-чырвона-белымі сцягамі, а значыць нясуць Беларусь наступным пакаленням.

Віленская традыцыя адзначэння 25 сакавіка была неперарыўнай. Праз усё ХХ стагоддзе беларусы-віленчукі збіраліся і адзначалі сваё найвялікшае свята. Былі часы, калі гэта рабілі патаемна, але рабілі. І сёння, у чарговы раз сабраліся ў Вечным Горадзе, каб не перарваць традыцыю і перадаць Беларусь наступным пакаленням.

Д-р Алесь Адамковіч
Вільня 25 сакавіка 2014 г
.

28/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024