Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Татары 15 сакавіка 2014 г. чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” напісала пра крымскіх татараў. У 1944 г. на загад Сталіна ўвесь народ выселілі з роднай зямлі. Вяртацца яны пачалі ў Крым толькі ў 1988 годзе, падчас перабудовы. Гэмяджы Мэхмэт Бэкіравіч распавёў чэшскай журналістцы пра свой лёс. Як везьлі ва Узбэкістан ў быдлячых вагонах, як забівалі і зьдзекваліся. Як яго сям’я вярнулася ў Крым у 1988 г., а ў іхных дамах жылі чужыя людзі – расейцы. Яны нават не пусьцілі татараў у дом, зачынілі дзьверы. Бэкіравіч і ўвесь крымскататарскі народ адмовіўся ўдзельнічаць у фальшывым рэфэрэндуме, абвешчаным Масквой. Наш камэнтар: Гэты народ пераможа ворага і пагоніць яго з роднай зямлі. Балазе, расейскі бераг зусім недалёка. Юрка Марозаў Тэлегэбельсаўшчына 15 сакавіка 2014 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала з Кіева. Рэпарцёр Цырыл Шцігэр паведаміў чытачам: “Карціна Украіны ў расейскай прапагандзе цалкам скажоная. Зьмена ўлады ў Кіеве – гэты быў ня путч фашыстаў. Абвал выклікала народнае паўстаньне”. Наш камэнтар: Нават заходнія журналісты пачалі здагадвацца, што на самой справе адбываецца на Украіне. На вялікі жаль, надта многа людзей у Беларусі вераць маскоўскай тэлегэбельсаўшчыне. Алесь Хадасевіч Будуць судзіць 15 сакавіка 2014 г. славацкая газэта “SME” напісала, што летувіская паліцыя арыштавала на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю былога савецкага афіцэра Юрыя Мела. Яго падазраюць ва ўдзеле ў масавым забойстве дэманстрантаў падчас штурма тэлевежы ў Вільні ў студзені 1991 г. Цяпер яго будуць судзіць. Наш камэнтар: У вызваленай ад акупантаў Беларусі таксама будуць лавіць і судзіць злачынцаў эпохі лукашызма. Нават праз дзесяцігоддзі. Злачынцы не адкруцяцца. Юрка Марозаў Аншлюс 16 сакавіка 2014 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” апублікавала артыкул пад выразным тытулам – “Рэфэрэндум у Крыме: імправізаваны Аншлюс”. Наш камэнтар: Аўстрыйцы ведаюць, што пішуць і як гэта называецца. Яны ўжо перажылі былі ў 1938 годзе гітлерскі Аншлюс сваёй краіны. Гэта мела для Аўстрыі катастрафічныя наступствы. Алесь Хадасевіч *** Хворае, цяжка хворае грамадзтва… 17 сакавіка 2014 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейцы: Мы – звышдзяржава”. Прыводзяцца вынікі сацапытаньня Цэнтру Лявады. Паводле іх, большасьць расейцаў лічыць, што іхная краіна ёсьць звышдзяржавай і важным гульцом на міжнароднай арэне. Наш камэнтар: Мы ведаем, што такое гэты “Лявада” і як там умеюць “кляпаць” статыстыку. Але гэтым разам яны не схлусілі. Дастаткова зазірнуць у сацсеткі, каб пераканацца, што расейскія масы ў розных рэгіёнах ахапіла імпэрская эйфарыя пасьля захопу Крыму. У некаторых выпадках беларусы асабіста ведаюць гэтых расейцаў – простых грамадзян, якія жывуць вельмі цяжка. І вось гэтых няшчасных ажно разрывае “от гордості за нашего Путіна”. Хворае, цяжка хворае грамадзтва… Юрка Марозаў 29/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |