Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Спачатку былі “ряженые” казакі ў бутафорскіх кубанках (некалькі дзесяткаў) і мясцовы русскоязычный люд з катэгорыі такзваных бюджэтнікаў (да двух тысячаў). Першыя гарланілі на прыканцы лютага сёлета перад будынкам Вярхоўнай Рады Крыма: “Россия! Не допустим бандеровцев на крымскую землю!” Бюджэтнікі “стваралі масавасьць”, да якой далучаліся мясцовыя шпана і прафэсійныя крымінальнікі. Потым зьявіліся істоты, моцна ўзброеныя і экіпіраваныя, але без апазнавальных знакаў – вядомыя цяпер як “зялёныя чалавечкі”. Першы этап інвазіі на Украіну ў Крыме і на ўсходзе кантынэнтальнай Украіны праваліўся. Сапраўды масавага рушаньня жыхарства супраць украінскай дзяржавы не атрымалася нідзе ва ўсходніх вобласьцях. Патрыёты і спэцслужбы Украіны на працягу некалькіх дзён лакалізавалі, а ў некаторых выпадках ліквідавалі законнымі мэтадамі структуркі і цэнтрыкі маскоўскай агентуры. Зразумела, што ўкраінская дзяржава не магла і цяпер ня можа па-сапраўднаму ўдарыць па гэтых асяродках і іхных мітынгах ды разагнаць іх на працягу адной гадзіны. У такім выпадку Масква загаласіла б пра “перасьлед рускіх” і аформіла б сама сябе карт-бланш на паўнамаштабны “вызваленчы паход” на Украіну. Украінская армія доўга не страляла і тым сарвала крамлёўскі план патапленьня ў крыві Крыма і наступнага тлумачэньня, што ўсё гэта зрабілі ўкраінцы. Дэманструюць вытрымку й крымскія татары – яны на сваёй зямлі і ўжо не дазволяць, каб іх зноў пазбавілі радзімы. Масква нэрвуецца, мітусіцца, Україна зьбірае сілы – так можна абагульніць эвалюцыю падзей. Тут трэба нагадаць, што падзеям ўсяго толькі месяц. Яны пачаліся 20 лютага з крывавых баёў у цэнтры Кіева і ўцёкаў скінутага Януковіча ў Расею. А колькі ўжо ўсяго адбылося! Але вернемся да крымскай эпапэі. Цяпер там назіраюцца новая рэжысура і новыя касьцюмы. Шэраг дзён таму ўрэшце абазначыліся і саманазваліся расейскія войскі, асабліва пасьля “абвяшчэньня незалежнасьці” паўвыспы. Адбываюцца штурмы ўкраінскіх вайсковых аб’ектаў. І тут з кожным днём расьце прысутнасьць такога фэномэна, як “крымская самаабарона”. Расейскія войскі стаяць і назіраюць за тым, як гэтая “самаабарона” ўламваецца на ўкраінскія вайсковыя аб’екты. Хаця ўкраінскія войскі маюць загад страляць, але, фактычна, ня могуць выканаць яго. Бо разам і нават перад “самаабаронай” ломяцца наперад цывільныя асобы (ёсьць жанчыны), якія ўдаюць “абуранае мясцовае насельніцтва”. Нагадаем, што так дзейнічалі нямецка-фашыстоўскія захопнікі, якія гналі перад сабой цывільнае насельніцтва і выконвалі баявыя задачы пад гэтым прыкрыцьцём. Зусім ня важна, што ў Крыме згаданыя жанчыны робяць гэта нібыта “дабраахвотна”. Яны сьмелыя, таму што ведаюць – украінцы па іх страляць ня будуць. І вось, урэшце раскрылася, хто “самаабараняецца” у Крыме. У адной з сутычак быў забіты адзін “самаабаронавец”. Ім аказаўся “тыповы крымчанін” па імені Руслан Казакоў. Вось толькі чамусьці пражываў ён і быў прапісаны ў Валгаградзкай вобласьці. Там пражывае і ягоная сям’я. Губэрнатар Валгаградзкай вобласьці С. Бажэнаў ужо заявіў, што будзе апекавацць “сям’ёй героя”. Цікава, што “самаабарона” была не прыхамацьцю або хобі нябожчыка. Яна была ягонай прафэсіяй. Гэты Казакоў шэраг разоў выязджаў у “службовыя камандзіроўкі” на Паўночны Каўказ. Мы разумеем, што ён там не будаваў дзіцячыя садкі і пляцоўкі, а ваяваваў супраць партызанаў і тэрарызаваў мясцовае насельніцтва. Датэрарызаваўся, наляцеў на кулю. З гэтага мы робім выснову, што Масква стварыла ўжо даўно цэлую армію такіх “самаабаронцаў”, гатовых накіроўвацца на “самаабарону” у любых кропках сьвету. Цяпер яны мабілізаваныя супраць Украіны. Тым больш, што эканоміка Расеі разбурана і працы для гэтых маладых і фізычна здаровых мужчын (з псіхікай ёсьць пытаньні) няма і ня будзе. У Расеі існуе цэлая армада такіх вось казаковых, якіх за грошы пасылаюць у любым напрамку. Калі зь імі нешта здараецца, Масква жвава тлумачыць, што гэта не яе армія, а мясцовыя энтузіясты. Такая вось гульня. Ведаючы пра гэта Кіеў вырашыў ўзяць пад узмоцнены кантроль у тым ліку і мяжу з Беларусьсю. Цывілізаваны сьвет уражаны маштабамі фальшу, гэбельсаўскай хлусьні, крымінальных вывертаў крамлёўскага істэблішмэнту. Краіны, што знаходзяцца бліжэй да Расеі, б’юць трывогу, хвалююца за сваю бясьпеку і пытаюцца, ці не надта позна сьвет зразумеў небясьпеку маскоўскага гэбізму. Народам трэба яднацца дзеля змаганьня з усходняй ардой. Валеры Буйвал 29/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |