Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фірташ здаў Пуціна?

Арышт украінскага алігарха Дзімітрыя Фірташа ў Аўстрыі наўпрост зьвязаны з агрэсіяй Расеі на Украіне. Такую думку ў камэнтары для Gordonua.com выказаў палітолаг Тарас Беразавец.

“Арышт Фірташа перасьледуе некалькі мэтаў. Амэрыканцы паказваюць Пуціну, што такі ж лёс можа чакаць любога з расейскіх алігархаў. Таму што ўсе яны ўразьлівыя. Іхныя сем’і жывуць на Захадзе. Пачынаючы ад Абрамовіча і Дзярыпаскі. А кожны зь іх можа быць абвінавачаны па любых эпізодах. Расейскім бізнэсоўцам даюць сігнал – спыняйце падтрымку Пуціна, а ўкраінскім – досыць гуляцца ў сэпаратызм”, — мяркуе экспэрт.

Пры гэтым палітолаг перакананы, што алігарха выпусьцілі пад залог за тое, што ён здаў усю патрэбную ФБР інфармацыю.

Тое, што Фірташа адпусьцілі пад залог, азначае адно – ён здаў агенту ФБР, які працаваў зь ім у Аўстрыі, усю інфармацыю аб бізнэс-праектах Пуціна, аб крамлёўскай агентуры сярод украінскага палітычнага істэблішмэнту. Гэтыя прозьвішчы на самой справе былі і так вядомыя, але ўсім патрэбная была доказавая база”, — заявіў Беразавец.

“Амэрыканцы паказваюць, што недатыкальных у цяперашнім сьвеце няма”, — упэўнены экспэрт.

На думку палітолага, канфліктам у Крыме Пуцін сам сябе загнаў у пастку.

“Па сутнасьці, Амэрыка выйграла вайну з Расеяй. Яны ўцягнулі расейцаў у гэты ўкраінскі канфлікт. Расея пасварылася з усім сьветам, уключна з сваімі бліжэйшымі хаўрусьнікамі, і сёньня Пуцін загнаў сам сябе ў пастку. Ён і з Крыму выйсьці ня можа, каб не згубіць твар. Але чым даўжэй ён там будзе заставацца, тым большымі будуць страты ягонага атачэньня”, — зазначыў Беразавец.

“Атачэньне расейскага прэзыдэнта сёньня напалохана. Яны не разумеюць, што адбываецца, але ва ўсіх шок. Там ёсьць невялікая група ястрабаў, а ўсе астатнія проста напалоханыя, таму што разумеюць, што Захад дабярэцца да ўсіх, калі яму будзе патрэба. Актывы арыштуюць, а ў горшым выпадку, як робяць сёньня з маёмасьцю Януковіча, калі знаходзяць актывы, іх вяртаюць на Украіну, у дзяржаўны бюджэт”, — упэнены аналітык.

Беразавец ня ўпэўнены, што Пуцін гатовы далучаць усходнія вобласьці паводле “крымскага сцэнару”.

“На ўсходняй Украіне будзе абвастрэньне сытуацыі, гэта ўжо зразумела. Толькі невядома, ці гатовы Пуцін павышаць стаўкі. Адна справа наладжваць правакацыі і тэракты, а іншая справа – спрабаваць правесьці паводле крымскага сцэнару зьмену дзяржаўнай улады, пераварот і прывядзеньне гэтых “конікаў” (жаўнераў расейскай арміі – Gordonua.com)”, — зазначыў аналітык.

“Пагроза інтэрвэнцыі існуе, але яна ня надта вялікая. Усё-ткі Пуціна будуць стрымліваць магчымыя санкцыі, таму што яны пагоршаць ягоную сытуацыю. Сёньня ўвядзеньне санкцый супраць Расеі стрымлівае толькі адна краіна – Францыя. Ужо нават Нямеччына згадзілася заняць жорсткую пазыцыю, хаця гэта былі іхныя бліжэйшыя хаўрусьнікі. А акупацыя ўсходняй Украіны не пакіне Эўропе выбару, і тады будуць уведзеныя вельмі жорсткія санкцыі”, — заявіў Беразавец.

15.03.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Berezovec-Firtasha-otpustili-pod-zalog-potomu-chto-on-sdal-Putina-14074.html

29/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024