Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Арыштаваны “чорны касір” Пуціна Народны дэпутат ад УА “Батьківшчіна” Аляксандр Брыгінец мяркуе, што затрыманьне ўкраінскага бізнэсоўца Дзімітрыя Фірташа ў Аўстрыі зьвязана зь ягонымі газавымі махінацыямі на Украіне, у якіх фігуруе прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін. Пра гэта Брыгінец сказаў у камэнтары Gordonua.com. “Арышт Фірташа зьвязаны з тым, што, акрамя ўсяго іншага, ён зьяўляецца ключом да махінацыяў Пуціна ў газавай сфэры Украіны і ня толькі. Ён адказваў за чорную касу Пуціна. Усе цудоўна памятаюць гісторыі пра мільярды кубамэтраў, якія ўвесь час адсуджваліся”, — сказаў Брыгінец. Па словах нардэпа, Фірташу прад’яўляюць “вельмі сур’ёзныя абвінавачваньні”. “І цяпер у яго два выйсьці: альбо супрацоўнічаць са сьледствам і распавесьці, што ён зрабіў на патрабаваньне Пуціна, альбо вельмі-вельмі доўга сядзець у турме. Які шлях ён абярэ, я ня ведаю, але дакладна разумею, што калі ён ня дасьць паказаньняў супраць Пуціна, то будзе арыштаваны наступны, хто дасьць гэтыя паказаньні”, — сказаў Брыгінец. Нардэп мяркуе, што арышт Фірташа дапаможа “расплюшчыць вочы расейцам”. “Увесь сьвет павінен ведаць, што Пуцін – крымінальны злачынца. Амэрыканцы зрабілі абсалютна слушна, калі распачалі атаку на Расею такім спосабам. Прынамсі, гэта дасьць магчымасьць расейцам зразумець, кто ў іх лідэр і як ён на іх нажываўся”, — мяркуе Брыгінец. Дзімітры Фірташ быў затрыманы ў Вене 13 сакавіка на запыт ФБР. Адразу пасьля затрыманьня аўстрыйскія СМІ напісалі, што яго падазраюць у арганізацыі нейкай злачыннай групоўкі. Крыніцы выданьня INSIDER паведамляюць, што на самой справе яго затрымалі па абвінавачваньні ў спробе даць хабар чыноўнікам у Індыі. 14.03.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Briginec-Firtash-otvechal-za-chernuyu-kassu-Putina-Ego-arest-eto-ataka-na-Rossiyu-13940.html 29/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |