Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзень Волі ў Менску

2903-v.JPG
25 сакавіка беларускія патрыёты адзначылі Дзень Волі. Людзі вырашылі не ісьці на бангалорскае месца для выгула сабак пад кіраўніцтвам псэўдаапазыцыйных дзеячаў і накіраваліся на тэрыторыю Нацыянальнага Мэмарыялу ў Курапатах. Каля Трох Крыжоў Кальварыі беларусы ўзьнялі свае нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і засьпявалі гімн “Магутны Божа”. Грамада заслухала зварот сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Полымя волі”. Потым выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні БНФ “Адраджэньне” і КХП-БНФ.

Выступовец заклікаў ушанаваць памяць ўсіх змагароў за волю і незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны, прадстаўнікоў усіх змагарных пакаленьняў. Дзякуючы ім мы здолелі аднавіць сваю нацыянальную Дзяржаву ў 1991 годзе. Без подзьвіга беларускай нацыянальнай эліты 1918 года, без 25 Сакавіка не было б 25 жніўня. Духоўная повязь пакаленьняў – вось што было, ёсьць і будзе грунтам нашага нацыянальнага і дзяржаўнага існаваньня. А духоўнасьць – гэта родная мова, культура, традыцыя і нацыянальная салідарнасьць. Гэтаму вучыць нас таксама рэвалюцыйная Україна. Украінцы не баяцца ўсходняй варварскай імпэрыі, яе колькаснай перавагі, яе ваеншчыны, тэхнікі і ўзбраеньняў. Украінцы моцна стаяць на сваёй зямлі, яны адданыя роднай мове і культуры. У іх ёсьць сапраўдная эліта і гістарычныя аўтарытэты. А што ёсьць у маскоўскай арды? Традыцыя мангольскага дэспатызму, царскага абсалютызму, бальшавіцкай тыраніі, крамлёўска-лубянскага гэбізму. Ёсьць цяперашняя псэўдаэліта – генэралы і лейтэнанты Лубянкі, фінансавыя гангстэры, якія абрабоўваюць свой і чужыя народы і вывозяць капіталы замяжу. Не выпадкова ўся фальшывая і агрэсіўная маскоўская прапаганда з асаблівай нянавісьцю спрабуе абылгаць, ачарніць і растаптаць вобраз Стэпана Бандэры? Чаму менавіта яго ў першую чаргу, а не іншых лідэраў і генэралаў украінскага змаганьня? А таму што менавіта Бандэра быў ідэолагам, інтэлектам нацыянальнага адраджэньня ўкраінскай нацыі. Яго найбольш баяцца і ненавідзяць маскоўскія імпэрцы. Таму яны падступна забілі 15 гадоў таму Вячаслава Чарнавіла, лідэра сучаснай адраджэнскай Украіны, вялікага сябра беларускага народу. Імпэрцам важна, каб народ ня меў інтэлектуальнай эліты, правадыроў духа, сумленьня нацыі. Змаганьне нашых народаў уступае ў вырашальную стадыю. Імпэрыя Зла рыхтуецца да скачка і разбурэньня нацыянальных дзяржаваў, якія паўсталі ў 1991 годзе ў выніку паўраспаду савецкай імпэрыі. Але і народы гатовыя да супраціву. Перамога будзе народная, а не імпэрская. І ўсходняя імпэрыя загіне, рассыпецца, вызваліць для народаў шлях для цывілізаванага разьвіцьця. Але гэта не атрымаецца само сабой, без удзелу людзей. Трэба быць гатовым да абароны Бацькаўшычы.

Грамада гукала “Жыве Беларусь! Слава Украіне! Героям слава!”

25 сакавіка 2014 г.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

29/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024