Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейская эліта хвалюецца

СМІ ўсяго сьвету перадаюць пра рэкордны рост папулярнасьці Пуціна ў расейскім грамадзтве. Хаця аўтары паведамленьняў абапіраюцца на статыстычныя службы, якія працуюць у РФ у якасьці афіцыйных і незалежных, у верагоднасьць статыстыкі даводзіцца верыць. Статыстыка пацьвярджаецца шырокай інфармацыйнай плыньню, якая мае зусім нефармальны характар і дасягае Беларусі. Зрэшты ўсё гэта можна лёгка адчуць у Сеціве, дзе актывізаваліся рознага кшталту “патрыёты”, “імпэрцы” і іншыя, хто за вялікую і недзялімую Расею. Часам беларусы назіраюць, што эйфарыя на тэму “перамогі ў Крыме” ахапіла расейцаў, якія ніколі або вельмі даўно не цікавіліся палітыкай. А тут раптам ажывіліся, пачалі рассылаць паведамленьні, падпісвацца пад рознымі пэтыцыямі ў падтрымку пуцінізма і г.д. Пуцінскія структуры падкінулі гэтым грамадзянам хватка адпрацаваныя фармулёўкі, кшталту “В такой решающий момент нельзя критиковать нашего национального лидера! Все за Путина! Все за Россию!” з дадаткам партрэта “нацлідэра”. Назіраецца масавы псіхоз, які латэнтна існаваў у таямнічай рускай душы як старадаўняе заклінаньне: “Мы вернём себе Босфор и Дарданелы. Константинополь будет наш!” Ахопленыя эйфарыяй нават не заўважаюць, што Турцыя ўжо прыгразіла Маскве, што ня будзе прапускаць яе ваенныя караблі праз згаданыя пратокі. Ды й Канстанцінопаль (цяперашні Стамбул) ніколі расейскім ня быў. Беларусы вельмі ўражаны гэтай актыўнасьцю, сустракаючы ў сацсетках знаёмых, сяброў, аднакурсьнікаў, даўніх калег, сваякоў, апантаных Пуціным. Нашы людзі пераканаліся, што весьці нейкія рацыянальныя размовы з гэтымі асобамі абсалютна бессэнсоўна.

Але за ўсім гэтым крута замешаным вэрхалам схавана існуе адваротная рэакцыя расейскага грамадзтва. Статыстычна яе прадстаўнікі зусім не такія шматлікія, як апантаная маса, але ня ўлічваць іх было б неадэкватна. Зноў жа гэта даўнія знаёмыя, сябры і ў некаторых выпадках сваякі беларусаў. Вядома, што іх уразіў рэзкі паварот падзей. Яны спадзяваліся нягледзячы на ўвесь маразм гэбізма неяк даіснаваць да пэнсіі, займацца ўнукамі, нікуды ня лезьці (у агульным спадзяваньні, што й іх ніхто не зачэпіць). А аказалася, што монстр, які валадарыць у імпэрыі, распачынае маштабную вайну супраць сьвету, адкрыта пагражае народам. І раптам гэтыя адукаваныя людзі, здольныя на думаньне, убачылі, што ім і тым больш іхным нашчадкам няма ніякай пэрспэктывы існаваньня ў Расеі. Вядома, што ў буйных расейскіх гарадах такія людзі пачалі зьбірацца ў сяброўскія гурткі і абмяркоўваць, што рабіць далей. Ня трэба быць Настрадамусам, каб зразумець, якую панацэю знаходзяць гэтыя здольныя на думаньне асобы. Зразумела, яны абмяркоўваюць пытаньне эміграцыі, уцёкаў з гэбоўскай Расеі. І адным з галоўных аргумантаў ёсьць вядомая формула – “пакуль ня позна”. Пакуль не зачынены межы, пакуль расейскіх грамадзянаў выпускаюць і ўпускаюць, пакуль не пачаліся бунты і ваенныя дзеяньні ў іхных гарадах. Яны ўжо пралічылі, хутчэй адчулі, што імпэрыя ня мае шансаў, што лепш быць падалей ад яе.

Гэтая інфармацыя не зьдзіўляе беларусаў. У нас ёсьць і будзе свая краіна, нам ня трэба нікуды ўцякаць. Нам трэба абараніць сваю цывілізацыю. А вось імпэрская хімера на ўсходзе выходзіць на апошні этап свайго распаду і ў яе няма будучыні. Разумнейшыя грамадзяне РФ бачаць гэта.

Валеры Буйвал

29/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024