Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Цюркі-каракалпакі за Украіну і крымска-татарскі народ

Кіраўнік Нацыянальнай Рады цюркаў-каракалпакаў прынц крыві Дашгін Гюльмухамэдаў заявіў, што цюркскія народы гатовыя дапамагчы Украіне абараніць яе тэрытарыяльную цэласнасьць.

“Мы гатовыя надаць дапамогу ўкраінскай арміі – ад 2 да 5 тыс. дабраахвотнікаў, якія гатовыя прысягнуць і абараніць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і правы краымскататарскага народу”, — заявіў Гюльмамэдаў.

Ён мяркуе, што звычайныя людзі цюркскага сьвету абураны акупацыяй Крыму Расеяй і лічаць, што яе дзеяньні накіраваныя, у тым ліку, супраць крымскататарскага народу.

Менавіта таму, дадаў Гюльмамэдаў, тысячы цюркаў-дабраахвотнікаў, якія пражываюць у Нямеччыне, Турцыі, Грузіі, Азэрбайджане, гатовыя ў любы момант прыехаць на Украіну і аказаць дапамогу ў справе абароны дзяржавы і крымскіх татараў асабліва.

“У Крыме вырашаецца ня толькі лёс Украіны, ня толькі яе тэрытарыяльная цэласнасьць, але й лёс Казахстана і Азэрбайджана”, — даўа ён.

У той жа час, кіраўнік партыі “Будучыня Азэрбайджана” Агасіф Шакіраглун дадаў, што Азэрбайджанская дзяржава падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны і лічыць, што Крым – гэта неад’емная частка ўкраінскай дзяржавы.

Як паведамлялася, 18 сакавіка прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў з сэпаратыстамі “дамову паміж РФ і Рэспублікай Крым аб прыняцьці ў Расейскую Фэдэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэньня ў складзе РФ новых суб’ектаў”.

Да таго ж Пуцін загадаў ратыфікаваць уваходжаньне Крыма ў склад Расейскай Фэдэрацыі.

Пасьля гэтага, не зважаючы на дамоўленасьць аб перамір’і, у Сімферопалі расейскія вайскоўцы забілі ўкраінскага афіцэра і яшчэ двух паранілі.

Мінабароны Украіны дазволіла вайскоўцам у Крыме выкарыстоўваць зброю.

19.03.2014

Пераклад з украінскай.

Крыніца: Інтерфакс-Украіна

29/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024