Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

План падрыхтоўкі да вайны з Расеяй

Україна павінна быць гатовай перайсьці ў актыўную фазу супраціву расейскім акупантам, у прыватнасьці, зьнішчыць трубу, па якой Расея пераганяе на Захад нафту і газ. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў лідэр “Правага сэктару” Дмытро Яраш.

“Сёньняшнія дзеяньні крамлёўскага рэжыму паказваюць, што Ота фон Бісмарк (першы канцлер – з 21 сакавіка 1871 года па 20 сакавіка 1890 года – Германскай імпэрыі – Gordonua.com) меў рацыю, кажучы: “Дамовы з Расеяй ня вартыя й паперы, на якой яны напісаныя”. Таму мы павінны быць гатовымі перайсьці ў актыўную фазу супраціву акупантам. Мы памятаем, што Расея зарабляе грошы, пераганяючы нафту і газ праз нашую трубу. Таму мы зьнішчым гэтую трубу, пазбавіўшы ворага гэтай крыніцы фінансаваньня”, — заявіў Яраш.

Лідэр “Правага сэктару” перакананы, што Крэмль не абмяжуецца Крымам, а ўварвецца на ўсю тэрыторыю Украіны.

“Мы павінны быць гатовымі да таго, што расейскія ўлады не спатоляць свае імпэрскія амбіцыі і распаляць вайну за далучэньне новых тэрыторый. Крымская паўвыспа – прывабны кавалак, але надта малы, каб спатоліць апэтыт імпэрыі. Маскве патрэбная ўся Україна. 100 гадоў таму распачалася Першая сусьветная вайна за перадзел сьвету. Зараз намаганьнямі Пуціна сьвет стаіць на парозе Трэцяй сусьветнай вайны, якая перакроіць карту сьвету або наогул падвядзе сьвет да пагібелі”, — падкрэсьлівае Яраш.

Кіраўнік радыкальнай нацыяналістычнай арганізацыі заклікаў украінскі ўрад неадкладна распачаць падрыхтоўку да інвазіі РФ на тэрыторыю Украіны. Яраш запрапанаваў 11 пунктаў, зь якіх варта распачаць падрыхтоўку, а менавіта:

1. Сфармаваць стаўку вярхоўнага галоўнакамандуючага;
2. Падрыхтаваць штаб войскаў да пачатку актыўных дзеяньняў у абарону тэрытарыяльнай цэласнасьці і незалежнасьці Украіны;
3. У выпадку пачатка агрэсіі абвясьціць акупантам Айчынную вайну;
4. Распачаць усеагульную мабілізацыю насельніцтва, сфармаваць узброеныя баявыя атрады;
5. Забясьпечыць пастаўкі зброі з краін-членаў НАТО;
6. Падрыхтаваць да зьнішчэньня зброю, транспартныя сродкі і аб’екты Ваенна-марскіх сілаў Украіны, якія могуць патрапіць у рукі калабарацыяністаў і акупантаў;
7. Вывезьці ў глыбіню краіны запасы ўзбраеньня са складоў, разьмешчаных на тэрыторыях, якія могуць быць захопленыя ворагам;
8. Утварыць батальён тэрытарыяльнай абароны;
9. Сфармаваць дывэрсійныя групы з афіцэраў і прапаршчыкаў, вайсковаслужбоўцаў-рэзэрвістаў спэцназу;
10. Распрацаваць план магчымых шляхоў перамяшчэньня мэханізаваных калёнаў расейскіх войскаў, падрыхтавацца да нанясеньня па іх кропкавых удараў;
11. Сфармаваць партызанска-дывэрсійныя групы, якія ў выпадку пачатку акупацыі будуць дзейнічаць на тэрыторыі праціўніка.

16.03.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/YArosh-sostavil-plan-podgotovki-k-voyne-s-Rossiey-14112.html

29/3/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2014
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024