Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Дзеячы рускай культуры і мастацтва (86 асобаў) напісалі халопскі ліст у падтрымку вайны, агрэсіі Пуціна і акупацыі Ўкраіны. Гэты матэр’ял сьведчыць аб хваравітай фашызацыі рускага грамадзтва, высьвятляе антыгуманную, антычалавечую сутнасьць імпэрыялістычнай рускай культуры, якая існуе на паслугах імпэрскай ідэалогіі і вычварнага абскурантызма. 12/3/2014 › Навіны Зянон Пазьняк: АЙЧЫННАЯ ВАЙНА - ЗБРОЯ НАРОДУ Тактыка Захаду адносна акупацыі Украіны Масквой была зразумелай адразу, і нават наперад. Але трэба было, каб мінула два тыдні бязвыніковай гаварыльні пра іхную “заклапочанасьць”, каб адбылася фактычная анэксія Крыма, каб усім, хто ня ў стане быў разумець, усё стала зразумела. Заходнія палітыкі паводзяць сябе дакладна так, як некалі пры здачы Чэхаславаччыны Гітлеру. І таксама, як той Чэмбэрлен, яны задаволеныя сабой. 11/3/2014 › Навіны (Заява) Шматгадовая мілітарная падрыхтоўка Расеі да вайны завяршылася ўварваньнем пуцінскага войска ў вольную Украіну. Не было ніякіх нават фармальных прычынаў для вайны. І тым ня менш пуцінскі рэжым напаў на Украіну, якая толькі што скінула ярмо антынароднай скарумпаванай бандыцкай улады. 10/3/2014 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: Пагроза народам ад “імпэрыі зла” (Выступ на сакавіцкім Сойме КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”) Гэты мой ліст аб галоўным – аб акупацыі часткі Украіны расейцамі. Падзеі датычаць таксама і нас. Мяркую, што так трэба і ўспрымаць: вайна пуцінскай Масквы супраць Украіны – гэта ёсьць таксама і вайна супраць Беларусі. 10/3/2014 › Навіны Нашая падтрымка ўкраінскаму народу безумоўная. (Cакавіцкі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 9 сакавіка ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. 10/3/2014 › Навіны У прабеглым месяцы лютым у Таварыстве беларускай культуры адзначылі некалькі знакавых падзей з жыцця беларускай культуры, гісторыі, літаратуры. 10/3/2014 › Навіны “Выпускаюшчій” у сваім рэпэртуары “Выпускающий милицейской газеты “На страже Октября” С. Дубавец ашчасьлівіў нас чарговым сваім опусам, гэтым разам з вобласьці “філасофіі гісторыі”. 7 сакавіка на старонцы радыё “Свабода” зьявіўся ягоны тэкст пад назовам “Чаму разышліся Данецк з Майданам”. 10/3/2014 › Навіны Як вядома, ня ўсе засумавалі з нагоды расейскай агрэсіі супраць сувэрэннай Украіны. Некаторым весела ў Расеі, усе задаволеныя ў Кітаі. Цяпер У Паднябеснай Імпэрыі адкрываюцца галавакружныя пэрспэктывы што да пашырэньня сваёй тэрыторыі. 10/3/2014 › Навіны Баяцца Сяргея Каваленкі – Чалавека Сьцяга альбо блюзьнерства чорнай прапаганды Калі два гады таму адбывалася дзікае судзілішча ў Віцебску над Сяргеем Каваленкам, раскрылася шмат што і шмат хто. Героя-фронтаўца, паплечніка Зянона Пазьняка падтрымалі тады людзі ў Беларусі і ў многіх іншых краінах. 10/3/2014 › Навіны Дзяржаўная памежная служба Украіны: расейцы ўцякаюць з Расеі Паводле дадзеных украінскі памежнікаў, значна павялічылася колькасьць затрыманьняў грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі, якія спрабавалі парушыць заходнюю мяжу Украіны. 10/3/2014 › Навіны Крамлёўская хунта абвясьціла Крым сваёй маёмасьцю 6 сакавіка сімферопальскія васалы-сэпаратысты заявілі, што “парлямант Крыма адзінагалосна вырашыў увайсьці ў склад Расеі”. 10/3/2014 › Навіны Пуцін здрадзіў сваіх жаўнераў у Крыме Прэс-канфэрэнцыя прэзыдэнта РФ паказала, што Пуцін адмовіў расейскім жаўнерам нават у мінімальнай юрыдычнай абароне. Так было і ў Чачэніі, заявіў расейскі пісьменьнік Алег Козыраў. 8/3/2014 › Навіны Пуцін стаіць на мяжы вялікага правала і ня ведае, што рабіць Лісты Януковіча Пуціну з просьбай увесьці войскі на Украіну на самой справе не існуюць, лічыць экс-кіраўнік дэпартаманту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын. 8/3/2014 › Навіны АПОШНЯЕ СЛОВА Ў ВЕЧНЫ ШЛЯХ РЫГОРУ БАРАДУЛІНУ Апошні раз па тэлефоне зь Нью-Ёрку я размаўляў з Рыгорам пару дзён таму ў дзень яго нараджэньня 24 лютага. Рыгор гаварыў слаба, дыкцыя яго зьлівалася ў адзіную плынь дабразычлівага беларускага тону. Праз трэск ў слухаўцы можна было пачуць толькі асобныя словы: “Зянонка”.., “дружа”.., “дзякуй”.., “Жыве Беларусь”… 2-га сакавіка 2014 г. Зянон Пазьняк 4/3/2014 › Навіны Разгортваецца злачынная агрэсія расейскай імпэрыі супраць сувэрэннай Украіны. Крамлёўска-лубянская банда паводзіць сябе нахабна і расперазана. Банда прыкладае ўсе намаганьні, каб справакаваць украінцаў і крымскіх татараў у Крыме, а потым абвінаваціць іх у тым, што яны першымі адкрылі агонь па “рускіх міратворцах”. 4/3/2014 › Навіны З усходу Украіны з раніцы 1 сакавіка адна за адной прыходзяць трывожныя зьвесткі. Ужо ня толькі Крым, а і Харкаў, Луганск, Днепрапятроўск, Нікалаеў становяцца арэнай антыдзяржаўнага путча. Па тэрыторыі Запарожскай вобласьці рухаецца калёна расейскай ваеннай тэхнікі. Якая праграма, якія лёзунгі ў путчыстаў? 4/3/2014 › Навіны Можна было лёгка меркаваць, што Крэмль успрыме ўцёкі Віктара Януковіча з Кіева і яго наступнае адлучэньне ад улады як уласную зьнешнепалітычную паразу і распачне сапраўдную вайну супраць новых украінскіх уладаў. Але існавала слабое спадзяваньне, што ў Маскве пераканаюцца – хаўрусьнікаў у скінутага прэзыдэнта на Украіне не засталося нідзе. 4/3/2014 › Навіны Грузінскі сцэнар і ўкраінскі сцэнар, накрэсьлены Пуціным, маюць шмат агульнага – кажа нам праф. Яраслаў Грыцак, украінскі гісторык. 4/3/2014 › Навіны Крымскія татары не дапусьцяць захопу Крыма Масквой Кіраўнік Мэджліса крымскататарскага народу Рэфат Чубараў лічыць, што В. Канстанцінаў сваім сьцьверджаньнем адкрыта запрасіў расейскія сілавыя структуры непасрэдна ўмяшацца ў крымскую сытуацыю. 4/3/2014 › Навіны Атрады расейскіх “турыстаў” мабілізуюцца ў сацсетках У расейскіх сацсетках зьбіраюцца атрады “турыстаў” – мужчын ад 18 да 45 гадоў з досьведам ваеннай службы – для паездкі на Украіну. 4/3/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |