Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Масква будзе заклікаць здавацца ў палон У памежныя з Украінай раёны перакінуты дзесяць гукавяшчальных станцый (ЗС-82) на базе баявых разьведвальна-патрульных машын (БРДМ-2), паведаміла РБК крыніца ў Мінабароны Расеі. Паводле характарыстыкі машын, дальнасьць дзеяньня ЗС складае 6 км, магутнасьць – 1000 Вт, а ў апэратара, які зачытвае тэкст, ёсьць магчымасьць знаходзіцца на адлегласьці да 500 м ад бранемашыны з прыладай. Гэта галоўная прапагандысцкая зброя сучаснай Расейскай арміі, якую раней амаль не ўжывалі. З дапамогай гукаўзмацняльнай апаратуры расейскія афіцэры ў выпадку ваеннага канфлікта могуць угаворваць праціўніка скласьці зброю. Апытаныя РБК вайскоўцы не прыгадалі, каб такая спэцыфічная тэхніка выкарыстоўвалася на вучэньнях. У ваенных апэрацыях такія машыны выкарыстоўваюцца для ўзьдзеяньня на блакаваныя войскі праціўніка з мэтай прымусіць іх скласьці зброю і здацца. Па словах вайскоўцаў, у Паўднёвай Асэціі “гукаўзмацняльнікі на колах” не выкарыстоўваліся. Выкарыстоўваліся яны ўсяго некалькі разоў падчас контртэрарыстычных апэрацый у Чачэніі для перамоваў з баевікамі. У Савецкай арміі актыўна выкарыстоўваўся папярэднік станцыі – ЗС-72 – падчас баявых дзеяньняў у Аўганістане. Аналагічныя машыны ўдалося зазьняць журналістам украінскага выданьня thekievtimes.ua, якія сфатаграфавалі два чыгуначных эшалёны, цалкам загружаных армейскімі КАМАЗамі і баявымі машынамі дэсанту (БМД), якія рухаліся, як яны сьцьвердзілі, на станцыю Навазыбкаў Бранскай вобласьці. Навазыбкаўскі раён знаходзіцца на стыку Украіны, Расеі і Беларусі. Частка бранетэхнікі і аўтамабіляў, па дадзеных выданьня, перакідваецца праз Навазыбкаў у Клімаў – пасёлак і бліжэйшую да Украіны чыгуначную станцыю. Апошнія некалькі дзён незвычайная актыўнасьць з боку вайскоўцаў заўважана мясцовымі жыхарамі і ўкраінскімі СМІ ў Белгародзкай, Растоўскай і Бранскай вобласьцях, якія мяжуюць з Украінай. На шматлікіх фота- і відэасьведчаньнях чыгуначныя эшалёны падвозяць у рэгіёны баявую тэхніку. Другая крыніца РБК у Мінабароны распавяла, што ў Бранскую вобласьць з падмаскоўнага Нара-Фамінска перакінуты дзьве танкавыя брыгады Канцяміраўскай дывізіі. Мінабароны Расеі ніяк не камэнтуе паведамленьні пра перакідваньне войскаў. Афіцыйна вучэньні ў Белгарадзкай і Курскай вобласьцях скончыліся на пачатку сакавіка. У сярэдзіне сакавіка расейскае ваеннае ведамства абвясьціла, што Узброеныя сілы Расеі “павялічваюць інтэнсіўнасьць палявых занятак на палігонах Растоўскай, Белагарадзкай, Тамбоўскай і Курскай вобласьцяў. У прэс-службе Мінабароны тады пераконвалі, што гэта адбываецца ў адпаведнасьці з планам баявой падрыхтоўкі. 29.03.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://atn.ua/obshchestvo/rf-perebrosila-na-granicu-s-ukrainoy-gromkogovoriteli-na-kolesah 5/4/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |