Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Маскоўская гэбельсаўшчына набірае абароты. Сеціва поўніцца кіруемымі і дабраахвотнымі ўра-шавіністычнымі опусамі ў розных жанрах (пераважае жанр батальны). Можа скласьціся ўражаньне, што дзясяткі мільёнаў “дорогіх россіян” ужо маршыруюць шыхтамі і з песьнямі ў бок мяжы з Украінай, каб “вызваляць” рускіх і ўсіх астатніх. Але вось жа цікава, пакрычаць, пасьпяваць і паляпаць па клавішах ахвотныя ёсьць. Аднак па ўсяе Расеі нідзе не назіраецца сапраўднай мілітарысцкай гістэрыі. Нідзе людзі не зьбіраюцца нават у невялікіх колькасьцях перад адміністрацыйнымі будынкамі, каб запатрабаваць “наказать зарвавшихся хохлов”. Не вывешваюць на сваіх дахах дзяржаўныя трыкалёры, не тоўпяцца перад ваенкаматамі, каб запісацца ў перадавы полк на штурм Кіева. І ў прынцыпе бальшыня грамадзтва неяк ня верыць, што Крэмль пасуне армію ў атаку на Украіну. Інстынктыўна разумеюць, што Україна — гэта не маленькая і далёкая Чачэнія або даўні Аўган. Назіраньні сьведчаць аб наступным. Расейскае грамадзтва ня хоча маштабнай вайны супраць Украіны, яму дастаткова крымскай авантуры. Яно не гатовае ахвяравацца і ахвяравацца доўгі час дзеля гэтага. А вось украінскае грамадзтва таксама ня хоча вайны, але ахвяравацца гатовае. Калі пуцінская хунта аддасьць загад на атаку, то не атрымаецца, як у рэкламна-шавіністычным роліку страляць па нерухомых мішэнях і гарцаваць з цэгламі. Пасыпяцца такія ўдары ў адказ на агрэсію, што расейскай моладзі адразу захочыцца жыць, шпацыраваць у джынсах, гойсаць на дыскатэках, а не паміраць і калечыцца ў чужой краіне за пуцінскую хунту. І моладзь пачне масава кідаць тэхніку і зброю ды ўцякаць у розныя бакі. Тады й пачнуцца сцэны на тэму “русские бегут”. Ці гатовыя да гэтай зьявы ўкраінскія дзяржструктуры? Пытаньне рытарычнае. Расейская моладзь вельмі хутка скеміць, што ўцякаць трэба ня ў бок “Родіны-матері” – насустрач заградатрадам, трыбуналам, аблавам, турмам і расстрэлам. А што бегчы трэба ў бок Украіны (Эўропы), каб выратаваць сваё жыцьцё і праваліць не сваю вайну. Дык вось, ці падрыхтаваныя ўкраінскімі ўладамі вялікія лягяры, дзе ў поўным аб’ёме жэнэўскай канвэнцыі будуць падрыхтаваныя жытло, харчпайкі, мэдабслугоўваньне ваеннапалонных? Мяркуем, што расейскай моладзі трэба нарыхтаваць сябе белых шматаў і вывучыць некалькі ключавых украінскіх словаў. Так рабілі кемлівыя нямецкія сем’і, сыноў якіх забіралі на гітлерскія франты. Ім было цяжэй. Трэба было завучыць нешта прынамсі па-расейску, па-сербску, па-французку і па-ангельску (у залежнасьці ад таго, на які фронт патрапіш). Ужо ўвосень 1944 года стыхійна адпрацавалася народная антыфашыстоўская формула, кароткая і ўнівэрсальная. Немцы кідалі зброю і крычалі “Гітлер капут!” Валеры Буйвал 5/4/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |