Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Калі арабская нафта лінецца на рынак, Расея ўпадзе

Савецкі саюз распаўся пасьля падзеньня сусьветных коштаў на нафту ў выніку ціску ЗША. Сучасную Расею можа чакаць той самы лёс.

Пра гэта карэспандэнту Gordonua.com распавёў былы савецкі выведчык, гісторык і пісьменьнік Віктар Сувораў.

“Што сказаў Абама Пуціну, я ня ведаю, але магу меркаваць, зыходзячы з гістарычных паралеляў. У Савецкага Саюза была агрэсіўная зьнешняя палітыка, ён увёў войскі ў Аўганістан і ўяўляўся ўсяму сьвету звышдзяржавай. Тады 40-вы прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган сабраў сваіх дарадцаў і прыняў рашэньне націснуць на Савудаўскую Аравію, каб яна скінула кошты на нафту – а рычагі ціску ў Амэрыкі былі: яна пастаўляла туды шмат зброі. Акрамя таго, у ЗША захоўваліся актывы Савудаўскай Аравіі”, — нагадаў падзеі 30-гадовай даўніны гісторык.

У выніку зьменаў у здабычы нафты ў Савудаўскай Аравіі ўпалі сусьветныя кошты на энэрганосьбіт, бо ўсім астатнім краінам таксама давялося павялічваць здабычу нафты.

“Савудаўская Аравія пачала ўзмоцненую здабычу нафты і, адпаведна, кошты на “чорнае золата” на сусьветным рынку зьнізіліся. Астатнім краінам, каб кампэнсаваць свае страты, давялося гнацца за Савудаўскай Аравіяй і павялічваць вытворчасьць уласнай нафты. У выніку, кошты на нафту абваліліся, а сьледам за імі абваліўся й СССР”, — распавёў Сувораў аб эканамічнай прычыне падзеньня Савецкага Саюза.

Савецкую дзяржаву былы выведчык параўнаў з казачным Каcьцянам Несьмяротным, сьмерць якога захоўваецца на кончыку нафтавай іголкі.

“У Каcьцяна Несьмяротнага сьмерць захоўваецца на кончыку нафтавай іголкі, і Рэйган гэта ведаў. Мяркую, і Абама ведае. У любым выпадку сцэнар супадае на 100 адсоткаў. Калі на сусьветным рынку абваляцца кошты на нафту, — абваліцца й Расея, таму што нічога, акрамя нафты, газа і матрошак, яна не вытварае. Калі арабская нафта лінецца на сусьветны рынак, абвал Расейскай Фэдэрацыі гарантавана адбудзецца праз год”, — упэўнены Сувораў.

Гісторык таксама дапусьціў, што Пуцін пралічыўся, спадзяючыся на нерашучасьць Абамы ў зьнешняй палітыцы.

“Відавочна, у распрацоўцы плана захопу Украіны Пуцін зыходзіў з таго, што Абама ў пытаньнях зьнешняй палітыкі нерашучы і не пакарыстаецца мэтадам Рэйгана. А ён, падобна, пакарыстаўся. Прычым зьвярніце ўвагу: ЗША не дубінай дзейнічаюць, хаця яна ў іх вялікая-вялікая, а проста дамаўляюцца з Савудаўскай Аравіяй”, — удакладніў Сувораў.

30.03.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Suvorov-Esli-arabskaya-neft-hlynet-na-rynok-Rossiya-garantirovanno-upadet-cherez-god-16025.html

5/4/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2014
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024