Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расея гатовая пайсьці на тэракты Расея лічыць зрыў выбараў прэзыдэнта Украіны важнейшай задачай, мяркуе народны дэпутат ад УА “Свобода” Юры Сырацюк. Пра гэта ён заявіў у камэнтары Gordonua.com. “Цалкам відавочна, што рыхтуецца зьнешні сцэнар зрыву выбараў на Украіне. І рыхтуецца ён Крамлём. Ваенна-палітычную апэрацыю Расеі супраць Украіны, у выніку якой адбылася анэксія Крыма, працягваюць дывэрсійныя атрады расейскіх спэцслужбаў пад прыкрыцьцём сэпаратыстаў на ўсходзе нашай краіны. Гэта магчыма толькі пры той умове, што на Украіне не да канца сфармаваныя легітымным чынам ворганы цэнтральнай улады. Пасьля ўсенароднага абраньня прэзыдэнта Украіны і пераабраньня парляманту Расея ня зможа спэкуляваць на тэзісе аб нелегітымнасьці нашай улады”, — мяркуе дэпутат. Па словах Сырацюка, пасьля анэксіі Крыма на Украіне паменшала колькасьць “патрэбнага Расеі электарата”. “Гэта фактычна замінае Расеі паставіць свайго прэзыдэнта. Склалася сытуацыя, калі са стоадсоткавай верагоднасьцю пераможа праўкраінскі, праэўрапейскі кандыдат-дзяржаўнік. Таму Расея будзе выкарыстоўваць розныя спосабы, каб сарваць выбары”, — дадаў нардэп. На ягоную думку, ажыцьцявіць свае планы Крэмль здолее ў тым выпадку, калі яму ўдасца распаліць на Украіне сур’ёзнае грамадзянскае супрацьстаяньне. “Расея гатовая пайсьці на тэрарыстычныя акты. Яна й раней прыбягала да такіх захадаў. Варта прыгадаць падрывы шматпавярховікаў напярэдадні першых выбараў Пуціна. Нам належыць апасацца такога ж сцэнару ў нашай краіне. Україна павінна зрабіць усё, каб правесьці выбары чэсна, празрыста, дэмакратычна, з далучэньнем розных міжнародных груп, а таксама пераканаць усход краіны ў тым, што выбары – гэта іхная магчымасьць выказаць сваю думку. Так ці інакш, выбары адбудуцца”, — закончыў ён. 12.04.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/election2014/Sirotyuk-CHtoby-sorvat-vybory-v-Ukraine-RF-gotova-poyti-na-terakty-18046.html 14/4/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |