Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі – найвялікшае злачынства супраць беларускага народу (Заява) Кіруючы антыбеларускі рэжым, выконваючы волю сваіх маскоўскіх начальнікаў, насуперак нацыянальным інтарэсам беларускага народу, будуе ў нашай краіне па сумніўнай расійскай тэхналёгіі атамную электрастанцыю. У той жа час рэжым абыякава ставіцца да ўзнаўляемых крыніц энэргіі, патэнцыял якіх у Беларусі значна перавышае сёньняшні і прагназуемы аб’ём спажываньня энэргіі ў краіне. Выкарыстаньне ўзнаўляемых крыніц энэргіі дазваляе нашай краіне ўжо ў хуткім часе значна скараціць аб’ёмы імпартуемага з Расіі прыроднага газу, што адпавядае патрабаваньням энэргетычнай і экалагічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Сусьветныя тэндэнцыі разьвіцьця энергетыкі пераканаўча сьведчаць аб беспэрспектыўнасьці атамных электрастанцый (АЭС). Доля электраэнэргіі, вырабляемай на АЭС, у сусьветным энергетычным балансе ў 1993 годзе складала 17 %, да канца 2012 года яна зьменьшылася да 11 працэнтаў. Па прагнозах міжнародных экспертаў у 2030 годзе доля АЭС у сусьветным энергабалансе будзе складаць не больш за 5 працэнтаў. У той жа час доля ўзнаўляемых крыніц энэргіі ў сьвеце пастаянна павялічваецца. У 2008 годзе, з улікам гідраэнэргетыкі, яна складала 18 %, сёньня яна дасягнула 20 %, а ў 2035 годзе будзе складаць амаль 33 адсоткі. Пры гэтым доля электраэнэргіі, вырабляемай з біямасы і адходаў павялічыцца ў 4 разы, а доля ветраэнэргетыкі – у 8 разоў. Усё гэта яскрава сьведчыць пра непатрэбнасьць будаўніцтва АЭС у Беларусі – краіне, якая яшчэ шмат гадоў будзе зь вялікімі стратамі перажываць цяжкія наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пабудаванай таксама па расейскаму праекту. 1. АЭС не толькі ня вырашыць праблемы энэргетычнай залежнасьці Беларусі ад Расеі, але яшчэ больш павялічыць гэту залежнасьць, бо ў Беларусі прыродны уран не здабываецца. Яго давядзецца купляць ў Расеі па пастаянна ўзрастаючых цэнах. 2. Атамная энэргія ніколі не была таннай. Кошт 1 кВт•г электраэнэргіі, вырабленай на АЭС, перавышае кошт электраэнэргіі, вырабленай на: 3. Будаўніцтва АЭС ажыцьцяўляецца ў сэйсмічна неспакойным месцы. Па дадзеных беларускіх вучоных ў галіне геалогіі ў гэтым месцы ў 1908 годзе адбыўся моцны землятрус сілай каля 7 балаў. Няма ніякіх гарантый, што падобны землятрус у тым месцы не паўторыцца. 4. На кожнай АЭС у выніку рашчапленьня ядра ўранавыя стрыжні ператвараюцца ў высокарадыяактыўныя адходы, якія ўяўляюць вялікую небясьпеку для жыцьця. Таму на працягу многіх соцен гадоў яны павінны захоўвацца ў магільніках, надзейна абароненых ад людзей, жывёл і раслін. 5. З улікам таго, хто і як будуе Астравецкую АЭС, ня выключана верагоднасьць аварыі, падобнай да Чарнобыльскай. А з улікам пагрозы разанскага епіскапа пра «магчымасьць адкрыць Чарнобыльскі кранік», такая верагоднасьць яшчэ больш узрастае. 6. Страшэнныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы кожны дзень нагадваюць, што спыніць атамна-анкалагічную трагедыю людзям не пад сілу. 7. З эканамічнага пункту гледжаньня, шматмільярдны крэдыт на будаўніцтва АЭС – гэта цяжкі хамут на шыю беларускага народа. 8. Мясцовасьць, на якой будуецца АЭС, найбольш экалагічна чыстая. Тут захавалася багатая культурная, духоўная і дойлідская спадчына, якую стварылі і пакінулі нашыя продкі. У гэтай мясцовасьці захаваліся вялікія прыродныя багацьці. Эфектыўнае выкарыстаньне гэтай спадчыны і прыродных багацьцяў можа прынесьці нашай краіне значна больш карысьці, чым рэалізацыя электраэнергіі, вырабляемай на АЭС. 9. З уводам у эксплуатацыю будуемай АЭС зьявіцца вялікая небясьпека страты ўсёй нашай краіны, бо другога Чарнобыля наш народ ужо не перажыве. У сувязі з гэтым Сойм Кансэрватыўна-Хрысціянскай партыі БНФ заяўляе, што будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі ёсьць найвялікшае злачынства супраць беларускага народу, а ўся адказнасьць за магчымыя і вельмі верагодныя цяжкія наступствы гэтага злачынства поўнасьцю кладзецца на кіруючы антыбеларускі рэжым Лукашэнкі і яго маскоўскіх начальнікаў і натхніцеляў. Беларусам трэба змагацца за сваё жыцьцё і за сваю будучыню. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 13 красавіка 2014 г. Менск 14/4/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |