Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Крамлёўская імпэрыя будзе разгромлена сіламі народаў

(Красавіцкі Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

13 красавіка адбылося паседжаньне Сойму КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” – “Мадэфікацыя фашызма” . Выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Партыі і Фронту. Выступоўцы зазначылі, што ў нашым рэгіёне Эўропы адбываюцца лёсавызначальныя падзеі. Расейская імпэрыя рыхтуецца да паўнамаштабнага нападу на сувэрэнную Украіну. Расея арганізоўвае падступныя правакацыі супраць украінцаў, канцэнтруе свае войскі на мяжы з Украінай, узмацняе інфармацыйную вайну супраць украінскай рэвалюцыі. Але марныя гэтыя намаганьні ворагаў чалавецтва. Увесь сьвет убачыў драпежную сутнасьць Імпэрыі Зла і робіць высновы, датычныя ўласнай бясьпекі. Україна апынулася на перадавой лініі супрацьстаяньня з імпэрскім драпежнікам. Наша Беларусь – на чарзе. Зразумела, што Масква прыкладае намаганьні для таго, каб уцягнуць нашу краіну і нашу армію ў крывавы вір ваеннага канфлікту.

Вось чым абярнулася арыентацыя на шалёную маскоўскую імпэрыю, дэмагагічныя гуканьні аб тым, што “без России нам никак” і г.д. Масква штурхае нас усіх у сваю вайну, у вайну супраць нашых братаоў-украінцаў. Гэта Масква ня можа абысьціся без нашых афіцэраў і жаўнераў, без нашай тэрыторыі і людзкіх рэсурсаў. Таму што расейская армія даўно ператворана ў крымінальную тэрарыстычную структуру. Але гэтая крымінальная структура ня здольная (нягледзячы на сучасныя ўзбраеньні, якія яна мае) вытрымаць выпрабаваньні сучаснай вайны. Дэмаралізаванае расейскае грамадзтва ня здольнае ацаніць адэкватна сутнасьць крымінальнага злачынства, на якое штурхае яго крамлёўска-лубянская хунта. На Украіне крамлёўская імпэрыя будзе разгромлена сіламі народаў, якія ня хочуць вяртацца ў маскоўскае рабства. Вайна супраць Украіны азначае канец імпэрыі. Таму ўсе людзі і ўсе народы павінны цяпер згуртавацца ў справе супраціву агрэсіўнай імпэрыі і яе разгрома. Мы – украінцы, беларусы і іншыя эўрапейскія народы – будзем праяўляць гуманныя адносіны да палонных і параненых расейскіх агрэсараў. Але павінна дзейнічаць біблейская формула: “Хто да нас зь мячом прыйшоў, ад мяча і загіне”.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра дзікія вынікі маскоўскай гэбельсаўскай прапаганды. Людзі, якія карыстаюцца толькі расейскімі тэлеканаламі, абсалютна дэзарыентаваныя і не разумеюць падзей у суседняй Украіне. Неабходна распаўсюджваць праўдзівую, аб’ектыўную інфармацыю пра змаганьне ўкраінцаў за волю, пра небясьпеку, якая навісла над нашай краінай у сувязі з расейскай ваеннай агрэсіяй.

Сойм абмеркаваў арганізацыйныя справы і прыняў заявы:

“”Абаронцы Беларусі, не ваюйце супраць украінцаў!”,

“Спыніць генацыд беларускага народу можа толькі зьмена палітычнай улады ў краіну”,

“Будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі – найвялікшае злачынства супраць беларускага народу”.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”

13 красавіка 2014 г. Менск

14/4/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2014
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024