Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: МАДЫФІКАЦЫЯ ФАШЫЗМУ (Ліст на красавіцкі Сойм КХП—БНФ) Падзеі, якія адбываюцца ва Ўкраіне і ў Беларусі вымагаюць асэнсаваньня зьяў. У нас, беларусаў, павінен быць зразумелы адказ на пытаньні “што рабіць?” і як сябе паводзіць, як ацэньваць зьявы. Агентура і “псэўды” ўжо даўно пачалі лямант у падтрымку Лукашэнкі ў выпадку расейскага нападу. (Сымптаматычная ўсё ж такая рэакцыя). Але мы ведаем ад каго ў першую чаргу трэба пазбавіцца і хто ёсьць галоўнай небясьпекай для суверэнітэту, незалежнасьці і народнай свабоды. Зараз адбываецца інфармацыйная вайна. Беларусь існуе ў інфармацыйным полі Расеі. Тут вялікая небясьпека ад уплыву яе ілжывай прапаганды. Нам трэба супрацьставіць гэтаму ўсе нашыя сродкі (у тымліку індывідуальныя, гуманістычныя). Цяпер абсалютна зразумела, што ў вайне за Украіну пераможа той, хто выйграе інфармацыйную вайну. Прапаную тут свае развагі па надзённых пытаньнях. Гісторыя фашызоіднай мэнтальнасьці Па вялікаму кошту гісторыя расейскай агрэсіі і разбою пачынаецца ад Бату-хана і ўтварэньня мангольскай Арды. Дакладней, пасьля таго, як Арда аслабла, падзялілася, і Масковія паступова пераняла ўладу ў вялікай дзяржаве. Псіхалёгія вандроўнікаў была сутнасьцю дзяржаўнай палітыкі: захопы, разбой, агрэсія, вынішчэньне, існаваньне за кошт нарабаванага. На зьмену ханам прышлі цары і пераўзышлі ўсіх па жорсткасьці і самадурству. Бліжэйшы да нашага часу рускі цар Мікалай І так і казаў: “Расея ёсьць ваенная дзяржава” і, верны салдафонскаму духу, спаў пад шынялём, нават не разуваючыся. Але я не пра гэтую гісторыю. Сутнасьць палітыкі Маскоўшчыны і псіхалёгія “маскаля-кацапа” (у вобразным выяўленьні самых расейцаў) была добра вядомая ўсім нацыянальным палітыкам і людзям, якія сутыкаліся з расейцамі ў іхным асяроддзі. Расейская палітыка і расейская ўлада ва ўсе часы стоадсоткава адпавядала расейскай мэнтальнасьці. Дачыненьні паміж маскоўскай уладай і дэмасам (грамадзтвам) пабудаваныя на прынцыпе рабства, дзе ўлада кіруе, душыць і зьневажае, а грамадзтва падтрымлівае ўладу за права душыць і зьневажаць іншых, што зьяўляецца для нявольніцкай псіхалёгіі сурагатам свабоды (нявольніцкай свабоды). Валоданьне нявольніцкай свабодай спараджае татальную псіхалёгію нянавісьці і ідэалёгію агрэсіі. За ўсё жыцьцё, часта сутыкаючыся з расейцамі і назіраючы адносіны з іншымі, я ні разу (!) ня чуў ад расейцаў, каб яны з павагай і пашанай адазваліся б пра любы іншы народ на плянэце акрамя рускага. Ацэнкі толькі нэгатыўныя, грэблівыя, насьмешлівыя, хамскія, злосныя, гістэрычныя, ненавісныя, паблажлівыя, ёрніцкія, хлусьлівыя, зайздросныя і т. п., але ніколі не станоўчыя, не пахвальныя, не паважлівыя. Тое ж самае – ў рускай літаратуры, аднабока імпэрскай, не гуманнай, бяз сьветлых вобразаў і ідэй. Гэта глыбока ксэнафабічная псіхалёгія, якая вылучае толькі сябе ў чужым для яе сьвеце. Астатнія – гэта прадмет неўспрыняцьця альбо нянавісьці – “чуркі”, “хахлы”, “бульбашы”, “лабусы”, “жыдава”, “пшэкі”, “туркі”, “піндосы” і г. д. Агрэсія, хамства і гістэрыка – асноўны тып паводзінаў рускага індывідыума ў неаднародным грамадзтве. Пры пэўных абставінах гістэрыка набывае масавыя формы і ўяўляе сабой нешта па-азіяцку ўнікальнае, параўнальнае хіба з паводзінамі цяперашняга паўночна-карэйскага грамадзтва. Сымптаматычна, што масавы імпэрскі псіхоз расейцаў узьнікаў не ў часы войнаў, але ў часы душэньня паўстаньняў за волю, незалежнасьць і свабоду. Спрацоўвала псіхалёгія раба – нянавісьць да нярабскай свабоды. Усе задушэньні паўстаньняў у ХІХ стагоддзі на тэрыторыі Беларусі і Польшчы выклікалі паталягічны імпэрскі псіхоз рускага грамадзтва, уключаючы нізы і вярхі, рэлігію і імпэрскую літаратуру. Усе гэтыя пушкіны, цютчавы, лермантавы, някрасавы і т. п. наперабой плявалі на Беларусь і Польшчу, “возвелічівая” рускую агрэсію і мярзотнікаў, якія за ёй стаялі. Асабліва вызначыліся 1830-31 і 1863-64 гады. Пасьля здушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў Расеі тварылася нешта неверагоднае. Псіхоз ад шчасьця і імпэрскіх пачуцьцяў быў такі, што здавалася, быццам тая Расея звар’яцела. Адзіны напалову рускі, які падтрымаў вызвольнае паўстаньне, быў Герцан. Тады ён назваў тую імпэрскую псіхапатыю “русским патриотическим сифилисом”. Пасьля такога азначэньня так званая “передовая русская інтэллигенция” перастала чытаць ягоны “Колакал”, дзе тое было напісана. Такое пассіянарнае задавальненьне рускіх ад усьведамленьня разбуральнай і прыгнятальнай ролі Расеі тлумачыцца ня толькі рэліктавымі эмоцыямі сярэднявечча, але вынікае яшчэ і з таго, што Расея не адбылася як нацыя. Па вялікаму кошту гэта не нацыя а імпэрыя – асаблівая агрэсіўная агульнасьць людзей (якую адзначаў, дарэчы, часта цытаваны ў савецкай Расеі Карл Маркс). Імпэрыя валодае не нацыянальнай, а імпэрскай сьведамасьцю. Яе разьвіцьцё мае экстэнсіўны характар, накіраванае ўшырыню, характарызуецца не адмежаваньнем ад культурна чужога (як у нацыі), а паглынаньнем яго. Імпэрыя ня мае суцэльных этнічных межаў і зьяўляецца шматковай краінай. Ў гэтым яе слабасьць (ахілесавая пята) і зона распаду, які імпэрыя стараецца прадухіліць жорсткай ўнутраннай палітыкай, што ўплывае на псіхалогію і характар насельнікаў. Імпэрыя – характэрны тып дзяржаўнай арганізацыі сярэднявечча. Нацыі, што ўтвараліся пры распадзе імпэрыяў, — гэта новы больш дасканалы від натуральнай арганізацыі грамадзтва. Нацыі выявіліся як больш жыцьцёздольныя і жыцьцёдайныя агульнасьці людзей, якія адрадзілі і ўдасканалілі тып дэмакратычнага грамадзтва і індывідуальную свабоду асобы. Бяда расейцаў, што яны затрымаліся на ўзроўні імпэрыі прытым азіяцкага кшталту, дзе адсутнічалі такія каштоўнасьці, ў герархічнай (імпэрскай) абароне асобы, якія былі, скажам ў імпэрскіх брытанцаў, рымлян і нават у туркаў-асманаў. Найвялікшы недахоп расейскага імпэрскага грамадзтва гэта неабмежаванае бяспраўе рускага чалавека. Яно было заўсёды і як вынік спараджала халуйства ды крымінальшчыну. Пуцінскі гэбісцкі рэжым ўзмацніў гэтыя недахопы, давёўшы часам іх да абсурду. Імпэрскі фашызм Тое, што мы бачым цяпер у пуцінскай Расеі, — гэта тыповае выяўленьне шавіністычна-імпэрскага фашызма. Пасьля паўраспаду савецкай імпэрыі (1991г.) адбылося перараджэньне сацыял-імпэрскага фашызма (якім быў савецкі сацыялізм-камунізм) у нацыянал-імпэрскі фашызм. Ад самага пачатку гэтых накірункаў сацыялізму розьніца паміж імі палягала толькі ў апорных групах грамадзтва. Нацыянал-сацыялізм (скарочана “нацызм”) абапіраўся на выключнае права пануючай нацыі. Сацыял-камунізм – на выключнае права пластоў грамадзтва, пазбаўленых прыватннай уласнасьці. У астатнім – поўнае супадзеньне мэтадаў і задач, толькі з мадыфікацыямі па родавых прыкметах. На пачатку ўзьнікненьня і разьвіцьця двух фашызоідных сістэмаў сацыялізма паміж імі было брацкае супрацоўніцтва. Але паколькі і адна, і другая сістэма імкнуліся да сусьветнага панаваньня, то сутыкненьне паміж імі было непазьбежным. У Другой Сусьветнай вайне сьвет зьнішчыў адну частку антычалавечай сістэмы – гітлераўскі фашызм і нямецкі мілітарызм. З другой часткай (сацыялізм і савецкі імпэрыялізм) пачалася халодная вайна. Пасьля перамогі вольнага сьвету ў халоднай вайне сістэма сацыялізму (сацыял-фашызма) распалася. Аднак засталася дзяржаўная імпэрская аснова і рэпрэсіўны апарат сістэмы: НКВД-КГБ. Такое становішча рана ці позна мусіла б прывесьці да дыктатуры, да аднаўленьня палітыкі імпэрыялізму і агрэсіі. Пра небясьпеку такой зьявы я пісаў на працягу ўсіх 90-х гадоў (галоўная праца – “О русском империализме и его опасности”). Гром грымнуў у 2000-м годзе. Абсалютную ўладу ў Расеі пераняў КГБ. У той жа год зімой я паехаў ў Вашынгтон, а сябры нашай партыі (КХП-БНФ) – у Парыж, Вільню, Рыгу, Брусэль. Ставілася задача папярэдзіць сьвет аб небясьпецы, склікаць міжнарожную канфэрэнцыю палітыкаў на ўзроўні партыяў, дэпутатаў парлямантаў і членаў урадаў, зьвярнуць увагу на небясьпеку для ўсяго сьвету і прыняць плян супольных дзеяньняў. Небясьпека – гэта падрыхтоўка агрэсіі, перамена межаў, перапарадкаваньне грашовых плыняў, падпарадкаваньне дзяржаўнай мафіі і спэцслужбам усіх сфэраў дзейнасьці (найперш эканомікі і фінансаў), рост і каардынацыя сусьветнага тэрарызму, пранікненьне ў заходнюю палітычную сістэму, лякальныя войны і ў выніку – перадзел сьвету і небясьпека новай усеагульнай вайны. У Вашынгтоне знайшліся палітыкі, якія разумелі, у якім кірунку пойдзе разьвіцьцё Расеі. Дамовіліся аб падрыхтоўцы міжнароднай канфэрэнцыі. Я выехаў у Эўропу і Прыбалтыку. У цэлым усюды была падтрымка. Але потым збой адбыўся якраз у ЗША. Вашынгтон ухіліўся ад гэтай ініцыятывы. Вышэйшыя палітычныя сфэры захаду стаялі на іншых пазыцыях. Неўзабаве ў Маскву да ручкі Пуціна паехаў прэм’ер Вялікабрытаніі Тоні Блэр і іншыя лідары. Пазьней прэзыдэнт ЗША Буш убачыць у рыбіных вачах Пуціна “душу рускага народа”. Захад сваёй палітыкай фактычна выгадаваў новы рускі фашызм і яшчэ не разумее, што адбылося. Пляны агрэсіі Новая палітыка пуцінскага гэбізму пачалася з першых жа дзён улады. Ужо ў 2002 годзе ён загаварыў пра анэксію Беларусі (пра далучэньне да Расеі шасьцю абласьцямі). Адначасна з унутраным захопам улады і пераразьмеркаваньнем маёмасьці ствараліся далейшыя пляны ўнутранай акупацыі Беларусі, захопу Украіны, Грузіі, Малдовы, Польшчы, Прыбалтыкі, Фінляндыі і наступнага падпарадкаваньня цэнтральнай Эўропы. (У Беларусі і ў Польшчы тое разумелі адзінкі. У заходняй Эўропе – ніхто.) Паўраспад савецкай расейскай імпэрыі ў 1991 годзе прывёў да ліквідацыі КПСС і Фашызм мае родавыя прыкметы, па якіх пазнаецца. Гэта ідэалёгія групавой улады, заснаваная на агрэсіі, на праве сілы і непрызнаньні правоў іншых, акрамя права сваёй групы ўлады. Для апраўданьня агрэсіі фашызм выкарыстоўвае ідэалягічныя вэрсіі. Напрыклад, неабходнасьць жыцьцёвай прасторы (гітлерызм). “Нямеччына ўсюды і паўсюль.” “Нямеччына над усім.” (“Deutschland über alles”). Альбо – “русский мир”. Гэта, фактычна, абазначае права на агрэсію, на далучэньне ўсіх тэрыторыяў, дзе гавораць па-руску. (Адсюль галоўны тэзіс расейскай палітыкі – русіфікацыя і разбурэньне нярускіх моваў.) Выкарыстоўваюцца вэрсіі генетычнай, культурнай альбо расавай выключнасьці і паніжэньне іншых (“унтэрмэншаў”, “чурак”, “чучмэкаў” і г. д.). Гаворыцца пра “дух Нібэлюнгаў” і вышэйшасьць “арыяў” ці, пра “богоизбранность Росии” і “мессианство русских для всего человечества” і г.д. Мэтамарфозы фашызму Пераход да імпэрскага нацыянал-фашызму ў форме пуцінскага гэбізму адбыўся натуральна і заканамерна, з выкарыстаньнем гістарычных напрацовак, для інтэграцыі і асэнсаваньня якіх хапіла КГБ і Пуціна. Менавіта палітыка пуцінскага гэбізму арганізавала імпэрскі нацыянал-фашызм у Расеі. КГБ для кантролю над грамадзтвам стварыў мноства радыкальных праімпэрскіх прарасейскіх арганізацыяў, фінансаваў іх, арганізаваў (па прыкладу лукашызма) псэўда-апазыцыйныя структуры, разьвіваў ура-патрыятычныя настроі, дзе культывавалася расейская выключнасьць, мэтадычна ствараўся вобраз ворага ў абліччы Амэрыкі, НАТО, падступнага Захаду, гатовага нашкодзіць Расеі. Негалосна падтрымліваліся расісцкія настроі і дзеяньні. Пры гэтым рэжым Пуціна афіцыйна выступаў супраць фашызму і экстрэмізму, але фашыстамі і фашызмам у расейскім разуменьні называліся ўсе нярускія нацыянальныя рухі і людзі, што выступалі супраць расейскага імпэрыялізму, агрэсіі і несвабоды. Тут усё сьведама, па-гэбоўску было перавернута з ног на галаву. І збыліся словы Чэрчыля, калі рэальныя фашысты пачалі казаць, што змагаюцца супраць фашызму і ненавідзяць “фашызм”, пад якім разумеюць тых, хто змагаўся за незалежнасьць, свабоду і дэмакратыю супраць імпэрскай Расеі. “Фашыстамі” аб’яўлялі цэлыя нацыі: эстонцы – гэта “фашысты”, “они против Росии”, украинцы – “они все фашисты-бэндэровцы”, БНФ – “фашисты”, “они за белорусский язык” і г. д. Усё гэта замбавалася на ірацыянальным узроўні, зьвярталіся да людзкой неадукаванасьці і нізкіх інстынктаў. У давяршэньне гэбізм сканцэнтраваў усе сродкі інфармацыі ў сваіх руках і арганізаваў такую сістэму інфармацыйна-прапагандысцкай ілжы, хлусьні, інсінуацыяў, якая можа быць толькі ў Расеі. Перад ёй нават гёбельсаўшчына малее. Фашызацыя грамадзтва Расеі адбывалася татальна і хуткімі тэмпамі, а інфармацыя пра гэта аб’яўлялася “антырасейскімі правакацыямі”, “русафобіяй” і т. п. Усё трывала да таго часу, пакуль пуцінскі гэбізм ні напаў на Украіну, ні захапіў Крым і ня выявіў сваю сутнасьць у агрэсіўных дзеяньнях, ацэначна зразумелых ва ўсім сьвеце як агрэсія, напад, анэксія, вайна. Сьвет ачнуўся ад ілюзіяў, але, як мне здаецца, яшчэ не ўсьвядоміў, што адбываецца. Гэты Захад апраўдываў прарасейскую ўнутранную акупацыю Беларусі і вуснамі сумнавядомага Ганса Віка штурхаў нашу краіну да анэксіі, казаў, што злучэньне аўтарытарнай Беларусі з “дэмакратычнай” Расеяй прывядзе Беларусь да дэмакратыі. Яны як зомбі паўтаралі заклінаньні аб “дэмакратычнай” Расеі (там, дзе дэмакратыі ніколі не было і ня можа быць, пакуль гэты монстр не распадзецца). Сапраўды, паўтараюцца 30-я гады, калі Эўропа сама выкарміла Гітлера і разьвязала яму рукі для агрэсіі. Рускі гэбізм таксама сфармаваўся і акрэп пры спрыяньні Захаду. Адсюль вынікае, што і на гэты раз яны знойдуць між сабой паразуменьне, аж пакуль Расея ні пачне новую сусьветную вайну. Гісторыя канстатуецца, але, на жаль, не засвойваецца, бо ў палітыцы існуюць іншыя тэндэнцыі – вярнуцца ў гісторыю і ўвайсьці двойчы ў тую ж ваду. Тое, што робіць цяпер Пуцін і кампанія – гэта не псіхічны зрыў, не скорапальная авантура, а цалкам сьведамае дзеяньне, нечаканае для Захаду, які ад прыроды ня ў стане зразумець сутнасьці рускіх гэбоўскіх мазгоў. (У гэтым, дарэчы, адзіная перавага Расеі перад Захадам. Расея разумее Захад дасканальна, а Захад Расею – не.) Калі б расейцы былі ў квяцістых халатах, у чалмах, з бародамі па пояс – тады было б ўсё зразумела. Але вось яны на фатаграфіі ў эўракасьцюмчыках, у джынсах, пры гальштуках стаяць рашучым натоўпам пад вялікім лёзунгам з нагоды анэксіі Крыму, на якім напісана: “Мы против свободы”. Гэта тое, пра што я пісаў у пачатку. Яны супраць свабоды заходняй і за свабоду рускую, гэта значыць за свабоду рабскую, за свабоду ненавідзець усіх, хто ня зь імі і хто не такія, як яны. Некаторыя заходнія асобы пішуць наконт паталёгіі крымскага псіхозу ў Расеі. Маўляў, Пуцін падставіў Расею пад санкцыі, а Крым пад дэградацыю і выміраньне. У выніку настане ацьверазеньне, і настроі ў расейцаў зьменяцца. Тут чарговая ілюзія заходніх уяўленьняў. Расейцы — гэта ня немцы, што ўжо скора семдзесят гадоў каюцца пасьля вайны і адчуваюць сваю віну за злачынствы Гітлера. Расейцам такія пачуцьці віны і пакаяньне ў прынцыпе не вядомыя. У гісторыі Расеі такіх выпадкаў не было. Яны ня каяліся ні перад чачэнцамі, ні перад крымскімі татарамі, ні за Курапаты, ні за Галадамор украінцаў – увогуле, яны ніколі і ні за што не каяліся, бо ў іх іншая маральна-гістарычная ўстаноўка ў сьвядомасьці – як у цара Хамурапі, як у Чынгіз-хана, і забойствы (тым больш масавыя “ў імя Расеі”) – гэта, па-іхняму, “гераізм”, “доблесть” правления, оружия и твердой руки”. Яны гэтым ганарацца. (Пачытайце выказваньні рускіх генэралаў апошняй Чачэнскай вайны.) «Ваше сиятельство, не щадите виновных!» — шыпеў на паўстанцаў Каліноўскага рускі паэт М. Някрасаў, зьвяртаючыся да Мураўёва-Вешальніка. (Гэта той самы Някрасаў, што вывеў карыкатурны вобраз беларуса ў вершы “Железная дорога”) Калі ў выніку авантурнай палітыкі Пуціна пасьля нападу на Украіну рускім стане жыць горш, калі пачнецца, напрыклад, эканамічны абвал, то будзе ня так як думаюць на Захадзе, а так як адбываецца ў Расеі: псіхоз імпэрскага шавінізму пяройдзе ў амок шавінізму (все гады, бей, круши!). І ня Пуцін стане ў іх вінаваты, а ўвесь сьвет, Амэрыка, НАТО, піндосы, “предатели” і г. д. Будзем да гэтага гатовыя. Небясьпека толькі ў тым, што калі амок захопіць самога Пуціна і яго ідэалягічнае ўпраўленьне тыпу разанскага епіскапа “Краніка”, то паміраць могуць “з музыкай” пад акампанэмэнт атамных выбухаў. Цяжкі час Украіны Мушу паўтарыцца яшчэ раз, што напад на Украіну рыхтаваўся ад самага пачатку заступленьня Пуціна на вяршыню расейскай улады. Сістэмна гэта рыхтавалася за часы прэзыдэнта Януковіча. Тады ў структуры ўкраінскай улады і ўвогуле грамадзтва Масква ўсяліла тысячы сваіх агентаў, задача якіх была дэзарганізаваць украінскую дзяржаву (падрыхтаваць яе для лёгкага захопу). Украінскую армію, напрыклад, развалілі цалкам. Цяпер, калі пачаўся другі этап падрыхтоўкі ўварваньня, у паўднёва-усходнія гарады заслалі са зброяй сотні рускіх дыверсантаў і тысячы сабатажнікаў пад выглядам турыстаў. Яны вытвараюць там, што хочуць, а ўкраінская дзяржава ня ў стане ні перакрыць мяжу, ні абараніць гарады ад нашэсьця. Добрая палова ўкраінскай міліцыі падкуплена расейскай агентурай. Міліцыя бяздзейнічае. Уся расейская ФСБ кінута зараз на ўсход і поўдзень Украіны дзеля падрыхтоўкі правакацыяў і стварэньня ўмоваў для ўварваньня. Ужо даўно адбываецца расейская акупацыя, ідзе сучасная вайна на тэрыторыі Украіны, новымі расейскімі мэтадамі, ўзброеныя да зубоў сучаснай зброяй рускія вайсковыя аддзелы ГРУ захопліваюць украінскія гарады, на вайсковых рускіх машынах падвозяць падмацаваньні — зброю і жывую сілу (і як гэта яны праязджаюць праз дзяржаўную мяжу?), а часовая кіеўская ўлада ня ведае што рабіць. (У сучаснай жа вайне няма франтоў і акопаў). Расейскія фашысты жаруць Украіну па частках, як зграя ваўкоў, загнаўшы лася, рвуць кавалкі яго па-жывому, а бапцісцкае кіраўніцтва у Кіеве, відаць, вырашае, якую шчаку яшчэ падставіць расейскім жывадзёрам. Сапраўды становішча Ўкраіны проста трагічнае. Новая ўлада не дае магчымасьці іншым краінам дапамагчы Украіне, бо Украіна не супраціўляецца. Справа ня ў Крыме, не ў паўднёвых і ўсходніх вобласьцях Украіны. Справа ва ўсёй Украіне, якая па плянах Пуціна (пра што ён раней прагаварыўся) павінна быць ліквідавана як дзяржава. Захоп па кавалачках – гэта тактыка і адцягваючы манэўр, бо галоўны ўдар і галоўная правакацыя рыхтуецца ў Кіеве. Шмат будзе залежыць ад таго, як украінцы ўмацуюць Кіеў і засьцерагуць урадавыя будынкі. Пуцін мог бы адкласьці шырокае ўварваньне, калі б былі гарантыі перамогі на выбарах 25 траўня кандыдата на прэзыдэнта Украіны выгаднага Маскве (як мяркуюць многія украінцы – Юліі Цімашэнкі). Калі гарантыяў ня будзе, маскоўцы пастараюцца сарваць выбары. Маштабнае ваеннае ўварваньне на Украіну – адзін з мэтадаў. Складанасьць на Украіне ў тым, што акрамя агульнага дзяржаўнага развалу, тут прызначана (што для ўсіх відавочна) безаблічнае і нерашучае часовае кіраўніцтва дзяржавы. Дрэнна таксама, што яно вымушана ва ўсім цяпер слухаць бесталковую Эўропу. Вынік гэтай залежнасьці – перасьлед і абмежаваньне дзейнасьці Правага сэктару – структуры, якая вынесла ўкраінскую рэвалюцыю на сваіх плячах. Тут відаць тыповая падвойная “палітычка” лібэральнага Захаду: прасоўваць свае паняцьці пра дэмакратыю і зьнішчаць нацыянальна-дэмакратычныя сілы, якія праводзяць моцную незалежную палітыку. Такі сцэнар яны ажыцьцявілі ў Беларусі ў 90-х гадах, калі кінулі вялікія грошы і кадры на раскол Народнага Фронту і подкуп дэмакратычных маргіналаў, зь якіх клеілі потым “дэмакратычную апазыцыю”. Супольнымі сіламі з рэжымам Лукашэнкі і з Масквой гэтыя заходнія “дабрадзеі” грунтоўна панішчылі тады ў Беларусі беларускую нацыянальную палітыку. Цяпер яны пачалі гэтым займацца ўжо на Украіне. Праблемы ў Беларусі Калі рускую акупацыю ня спыняць на Украіне, то агрэсія будзе распаўсюджвацца далей. Але ўжо цяпер Масква, практычна, уцягнула антыбеларускі рэжым у падрыхтоўку ўдара па Украіне. Расейцы перакінулі 24 свае самалёты на стратэгічны беларускі аэрадром у Бабруйску, нават не паставіўшы ў вядомасьць свайго сатрапа. Гэтым засьведчана (хто яшчэ не зразумеў), што суверэнітэту ад Расеі ўжо няма. Зрэшты, яго няма ўжо з 1996 года, калі вырадак насуперак Канстытуцыі ліквідаваў мяжу з Расеяй. Мяркуецца, што Расея сьцягвае свае войскі ў акупаваную Беларусь для ўдару па Кіеву. У апошні час у Менску сталі заўважаць дзіўных ваенных у пагонах, але без ніякіх вайсковых адзнак. Яны гавораць па-руску. Але чыё гэта войска – сказаць цяжка. Магчыма, нават беларускае. Калі так, то гэта трывожны сімптом, які сьведчыць, што маскоўскі гэбізм намераны сур’ёзна ўцягнуць антыбеларускі рэжым у канфлікт і запляміць нашых людзей у братазабойчай вайне. Подласьць Масквы нямераная. Яна ведае нашыя цёплыя адносіны да ўкраінцаў, а ўкраінцаў да беларусаў. Украінцы – гэта нашыя сапраўдныя браты. Мы гаворым кожны на сваёй мове і разумеем адзін аднаго. Перакладчыкаў нам ня трэба. І тут гэбоўскай Маскве трэба пасеяць сваю нянавісьць. Такога нельга дапусьціць, бо ўкраінская вайна з акупанцкай Расеяй – гэта і нашая вайна з акупанцкай Масквой. Беларускія жаўнеры павінны быць гатовыя павярнуць зброю супраць расейскіх акупантаў, а ў выпадку прымусу перастраляць акупанцкіх афіцэраў (а такія ёсьць) і ваяваць на баку ўкраінцаў за нашу і іхнюю свабоду. Калі рускія фашысты думаюць, што возьмуць Беларусь голыма рукамі – яны моцна памыляюцца. Зараз не да сантымэнтаў і не да пустых размоў. Усе ўжо ўбачылі агрэсіўнае валасатае мурло рускага кагэбізму. Гэтае мурло не разумее ніякай чалавечай мовы, акрамя мовы дубіны і кулі. Таму гаварыць зь імі можна толькі на гэтай іхняй мове. Інакш ня дойдзе. Перамагае той, хто змагаецца. Дапамагаюць таму, хто супраціўляецца. Настае вызначальная пара. Трэба быць да яе гатовымі. 13. 04. 2014 г. Зянон Пазьняк 14/4/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |