Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ПРОЙДЗЕНЫ ШЛЯХ – НОВАЯ ПЭРСПЭКТЫВА (Даклад на Х Зьезьдзе КХП-БНФ і ХІІ Зьезьдзе БНФ “Адраджэньне”) У палітычнай барацьбе вельмі важна правільна вызначыць асноўныя чыньнікі змаганьня. Да такіх чыньнікаў адносяцца перш за ўсё выразна акрэсьленая мэта змаганьня і шляхі яе дасягненьня. Наступным чыньнікам ёсьць мабілізацыйная ідэя барацьбы. 28/4/2014 › Навіны (заява) Нацыянальная мова ёсьць падмурак нацыі, культуры і свабоды, галоўная каштоўнасьць нацыі, аснова аптымальнага разьвіцьця чалавека. Мова – гэта нацыя. Нідзе ніхто не ставіць пад сумненьне гэтую засьведчаную жыцьцём і гісторыяй праўду. Нідзе акрамя Расеі – несвабоднай краіны, якая існуе ў форме імпэрскай сьвядомасьці і карпаратыўнай аўтарытарнасьці. 28/4/2014 › Навіны Спыніць генацыд беларускага народу можа толькі зьмена палітычнай улады ў краіне (Заява) Апошнім часам беларускае грамадзтва моцна ўзрушылі трагічныя выпадкі сярод дзяцей і моладзі зьвязаныя з ўжываньнем сынтэтычных наркотыкаў кшталту “спайс” і “марачкі”. Вядома, што атрута, якая забірае жыцьці і здароўе малодага пакаленьня, ідзе патокам з тэрыторыі Расеі, краіны, зь якой прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі скасаваў мытны і памежны кантроль. 28/4/2014 › Навіны Абаронцы Беларусі, не ваюйце супраць украінцаў! (Зварот) Братні ўкраінскі народ зьдзейсьніў народную рэвалюцыю і вызваліўся ад крымінальнага прамаскоўскага рэжыму Януковіча. Україна праходзіць цяжкі этап рэформаў і станаўленьня дэмакратычнага ладу. Дэмакратычныя сілы ўсяго сьвету вітаюць і падтрымліваюць цывілізацыйны выбар украінскага народу. 28/4/2014 › Навіны (Рэзалюцыя) Народная рэвалюцыя на Украіне (лістапад 2013 – люты 2014) абазначыла крах сістэмы карумпаванага гэбізму, выбудаванага ва Ўкраіне, ў Беларусі і Расеі ў выніку захопу ўлады савецкімі спэцслужбамі КГБ. Крымінальнаму антынароднаму рэжыму на Украіне, падтрыманаму Крамлём, надыходзіць канец. 28/4/2014 › Навіны (Рэзалюцыя) На Украіне адбылася нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя. Народ выступіў супраць карумпаванага прамаскоўскага рэжыму прэзыдэнта Януковіча, дамогся перамены ўлады і аб’яўленьня новых выбараў прэзыдэнта дзяржавы. 28/4/2014 › Навіны Будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі – найвялікшае злачынства супраць беларускага народу (Заява) Кіруючы антыбеларускі рэжым, выконваючы волю сваіх маскоўскіх начальнікаў, насуперак нацыянальным інтарэсам беларускага народу, будуе ў нашай краіне па сумніўнай расійскай тэхналёгіі атамную электрастанцыю. 28/4/2014 › Навіны Аб развале беларускай эканомікі прамаскоўскім рэжымам (Заява) Сёньня стан беларускай эканомікі можна вызначыць як стагнацыя і паміраньне. Абсалютная большасьць прамысловых прадпрыемстваў стратныя альбо нізкарэнтабельныя; практычна адсутнічаюць уласныя абаротныя сродкі, амаль усе вытворчасьці тэхналягічна адсталыя.Прадпрыемствы закрэдытаваныя, крэдыты ўзятыя ў банкаў, якія належаць, у асноўным, расейскаму капіталу. Вырабленая на нізкатэхналягічных прадпрыемствах прадукцыя неканкурэнтназдольная, у выніку растуць складзкія запасы гатовай прадукцыі. Абвешчаная рэжымам “мадэрнізацыя” на практыцы азначае закупку маральна састарэлага абсталяваньня па карупцыйных схемах. 28/4/2014 › Навіны 28/4/2014 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |