Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зьезд народнай партыі

028-x.JPG
27 красавіка 2014 г. у Менску адбыўся чарговы ХІІ Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Х Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. На Зьездзе сабраліся 124 дэлегаты і шэраг гасьцей з розных рэгіёнаў нашай краіны. Грамада распачала паседжаньне сьпяваньнем Беларускага Гімна “Магутны Божа”. Быў заслуханы даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Пройдзены шлях – новая пэрспэктыва” (публікуецца). Сойм апладысмэнтамі павіншаваў сп. Зянона Пазьняка з днём народзінаў.

З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, і сп. Дзімітры Якаўцаў, сябра Сойму Фронту і Партыі. Выступоўцы казалі пра пераломны момант у гісторыі Беларусі і ўсяго нашага рэгіёну Эўропы. Беларусы не павінны разгубіцца ў новых гістарычных абставінах і зрабіць слушны выбар з цяперашняй альтэрнатывы – быць у палоне варварскай і адсталай Расеі або быць вольнай і дэмакратычнай краінай эўрапейскай цывілізацыі. Галоўнае ў гэтым выбары – духоўныя каштоўнасьці: родная мова, культура, традыцыя, цывілізацыя, што ўтворана многімі пакаленьнямі беларускай нацыі. Падзеі дэманструюць простую ісьціну, аб якой ўвесь час казала наша Партыя: у каго вораг забярэ мову, у таго забярэ й маёмасьць. Забярэ ўсё: душу, зямлю, дзяцей, будучыню. Мы не павінны адчайвацца ва ўмовах гэтага выбару. Мы на сваёй зямлі, мы тут гаспадары, а не чужая і дзікая імпэрыя, якая зьнішчае свой уласны народ, разбурае культурныя каштоўнасьці на сваёй тэрыторыі. Такога “гаспадара” нельга пускаць на сваю зямлю. Што можа даць нам Масква? Высокую культуру? Не! Руская папса і брудная лексіка – іхны дар народам. Высокія тэхналогіі? Не! Расея адстае ад цывілізаванага сьвету. Свабоду і справядлівасьць? Не! Бо Расея – гэта царства агрэсіўнага гэбізма.

Супраць нашага народу вядзецца лютая інфармацыйная вайна на зьнішчэньне. Наш абавязак – даносіць да людзей праўду пра падзеі ва Украіне, на нашай тэрыторыі, праўду пра нашыя нацыянальныя інтарэсы, якія не супадаюць з інтарэсамі імпэрскай Масквы. Настаў час, калі над Беларусьсю навісла пагроза вайны, вайны за чужыя інтарэсы. Трэба тлумачыць беларускім вайскоўцам, усяму нашаму грамадзтву, што нельга дапусьціць, каб Масква кінула нашу армію на штурм Украіны. Ад такой ганьбы нам доўга прыйдзецца выбаўляцца. Задача нашых узброеных сілаў і ўсяе нацыі – абараніць сваю дзяржаву ад ворага, які наступае з Усходу. А пасьля перамогі над ім будаваць разам з суседнімі дэмакратычнымі дзяржавамі нармальнае добрасуседскае жыцьцё ў нашым рэгіёне.

Зьезд абраў сп. Зянона Пазьняка Старшынём Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі – БНФ. Сп. Юры Беленькі і сп. Сяргей Папкоў былі абраныя намесьнікамі Старшыні. Дэлегаты абралі таксама новы склад Сойму з 33 асобаў.
Былі абмеркаваныя і прынятыя наступныя дакуманты:
Зварот “Абаронцы Беларусі, не ваюйце супраць украінцаў!”,
Заява “Аб развале беларускай эканомікі прамаскоўскім рэжымам”,
Рэзалюцыя “Падтрымліваем вольную Украіну”
Рэалюцыя “Аб рэвалюцыі на Украіне”,
Заява “Будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі – найвялікшае злачынства супраць беларускага народу”,
Заява “Мова – зброя незалежнасьці” (публікуюцца).

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

27 красавіка 2014 г.

028-x.JPG

004-x.JPG

008-x.JPG

026-x.JPG

28/4/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2014
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024