Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі – найвялікшае злачынства супраць беларускага народу (Заява) Кіруючы антыбеларускі рэжым, выконваючы волю сваіх маскоўскіх начальнікаў, насуперак нацыянальным інтарэсам беларускага народу, будуе ў нашай краіне па сумніўнай расійскай тэхналёгіі атамную электрастанцыю. Сусьветныя тэндэнцыі разьвіцьця энергетыкі пераканаўча сьведчаць аб беспэрспектыўнасьці атамных электрастанцый (АЭС). Доля электраэнэргіі, вырабляемай на АЭС, у сусьветным энергетычным балансе ў 1993 годзе складала 17 %, да канца 2012 года яна зьменьшылася да 11 працэнтаў. Па прагнозах міжнародных экспертаў у 2030 годзе доля АЭС у сусьветным энергабалансе будзе складаць не больш за 5 працэнтаў. У той жа час доля ўзнаўляемых крыніц энэргіі ў сьвеце пастаянна павялічваецца. У 2008 годзе, з улікам гідраэнэргетыкі, яна складала 18 %, сёньня яна дасягнула 20 %, а ў 2035 годзе будзе складаць амаль 33 адсоткі. Пры гэтым доля электраэнэргіі, вырабляемай з біямасы і адходаў павялічыцца ў 4 разы, а доля ветраэнэргетыкі – у 8 разоў. Непатрэбнасьць, і нават шкоднасьць, будаўніцтва ў Беларусі АЭС грунтуецца на наступных фактах: 1. АЭС не толькі ня вырашыць праблемы энэргетычнай залежнасьці Беларусі ад Расеі, але яшчэ больш павялічыць гэту залежнасьць, бо ў Беларусі прыродны уран не здабываецца. Яго давядзецца купляць ў Расеі па пастаянна ўзрастаючых цэнах. 2. Атамная энэргія ніколі не была таннай. Кошт 1 кВт•г электраэнэргіі, вырабленай на АЭС, перавышае кошт электраэнэргіі, вырабленай на: 3. Будаўніцтва АЭС ажыцьцяўляецца ў сэйсмічна неспакойным месцы. Па дадзеных беларускіх вучоных ў галіне геалогіі ў гэтым месцы ў 1908 годзе адбыўся моцны землятрус сілай каля 7 балаў. Няма ніякіх гарантый, што падобны землятрус у тым месцы не паўторыцца. 4. На кожнай АЭС у выніку рашчапленьня ядра ўранавыя стрыжні ператвараюцца ў высокарадыяактыўныя адходы, якія ўяўляюць вялікую небясьпеку для жыцьця. Таму на працягу многіх соцен гадоў яны павінны захоўвацца ў магільніках, надзейна абароненых ад людзей, жывёл і раслін. 5. З улікам таго, хто і як будуе Астравецкую АЭС, ня выключана верагоднасьць аварыі, падобнай да Чарнобыльскай. А з улікам пагрозы разанскага епіскапа пра «магчымасьць адкрыць Чарнобыльскі кранік», такая верагоднасьць яшчэ больш узрастае. 6. Страшэнныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы кожны дзень нагадваюць, што спыніць атамна-анкалагічную трагедыю людзям не пад сілу. 7. З эканамічнага пункту гледжаньня, шматмільярдны крэдыт на будаўніцтва АЭС – гэта цяжкі хамут на шыю беларускага народа. 8. Мясцовасьць, на якой будуецца АЭС, найбольш экалагічна чыстая. Тут захавалася багатая культурная, духоўная і дойлідская спадчына, якую стварылі і пакінулі нашыя продкі. У гэтай мясцовасьці захаваліся вялікія прыродныя багацьці. Эфектыўнае выкарыстаньне гэтай спадчыны і прыродных багацьцяў можа прынесьці нашай краіне значна больш карысьці, чым рэалізацыя электраэнергіі, вырабляемай на АЭС. 9. З уводам у эксплуатацыю будуемай АЭС зьявіцца вялікая небясьпека страты ўсёй нашай краіны, бо другога Чарнобыля наш народ ужо не перажыве. 10. У Беларусі няма досьведу і спэцыялістаў для абслугоўваньня АЭС. 11. Масква будзе выкарыстоўваць астравецкую АЭС як “ядзерную дубіну”, пагражаючы ўсяму чалавецтву. ( Х Зьезд КХП-БНФ і ХІІ Зьезд БНФ “Адраджэньне”) 28/4/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |