Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Рэзалюцыя) На Украіне адбылася нацыянальна-дэмакратычная рэвалюцыя. Народ выступіў супраць карумпаванага прамаскоўскага рэжыму прэзыдэнта Януковіча, дамогся перамены ўлады і аб’яўленьня новых выбараў прэзыдэнта дзяржавы. Усьлед за гэтым пачалася агрэсія Расеі супраць рэвалюцыйнай Украіны. Расейцы ўвялі войскі ў Крым, захапілі і анэксавалі гэтую тэрыторыю Украінскай дзяржавы, працягваюць паўзучую акупацыю паўднёва-ўсходніх вобласьцяў Украіны, засылаюць туды ўзброеных дыверсантаў ГРУ, масы баевікоў і правакатараў. Мэта расейскіх акупантаў – расчляніць краіну і ліквідаваць Украінскую дзяржаву, тэрыторыі далучыць да Расеі, а ўкраінцаў перасяліць на Далёкі Ўсход у Сібір. Расея плянуе таксама перасьлед і новае перасяленьне крымскіх татараў. У сваіх дзеяньнях рускія акупанты кіруюцца фашысцкай дактрынай “русский мир” і мэтай тэрытарыяльнага аднаўленьня абшараў і межаў СССР – былой савецкай імпэрыі. Гэтымі дзеяньнямі Расея зламала міжнародныя законы і правілы, выпрацаваныя і прынятыя пасьля 2-й Сусьветнай вайны, Гэльсінгскія пагадненьні аб непарушнасьці межаў, аб гарантыях суверэнітэту за адмову ад ядзернай зброі і інш. Палітыка Пуціна адкінула Расею на ўзровень паняцьцяў 30-х гадоў мінулага стагоддзя. Такая палітыка стварае непасрэдную пагрозу краінам Усходняй Эўропы і дачыненьням ва ўсім сьвеце. Нападзеньне на Украіну, прапаганда, дыпляматыя і псіхапатычная рэакцыя рускага грамадзтва канстатавалі ўсяму сьвету, што ў Расеі ў выніку мэтанакіраванай гэбісцкай палітыкі правячага рэжыму сфармавалася ўлада, ідэалёгія і грамадзтва імпэрскага нацыянал-фашызму як вынік перараджэньня савецкай камуністычнай ідэалёгіі. Гэтым тлумачыцца найперш вялікая небясьпека для ўсяго сьвету самога факту існаваньня такой агрэсыўнай ядзернай дзяржавы. Мы падтрымліваем вольны і свабодалюбны ўкраінскі народ у яго змаганьні з акупантамі і навалай з Усходу. Украіна павінна быць вольнай, незалежнай, адзінай і дэмакратычнай дзяржавай. Украінскі Крым, захоплены рускімі акупантамі, мусіць быцйь вернуты Украіне з выплатай усіх рэпарацый за зьнішчэньне і прысваенеьне украінскай маёмасьці. Крымска-татарскі народ мусіць стацца праўным гаспадаром на сваёй спрадвечнай крымскай зямлі ў статусе аўтаноміі ў вольнай Украіне. Расея, якая аб’явіла сябе насьледніцай СССР, мусіць выплаціць кампэнсацыю крымска-татарскаму народу за дэпартацыю, матэрыяльныя, марльныя і культурныя страты. Так павінна стацца, згодна гістарычнай справядлівасьці. Слава Украіне! ( Х Зьезд КХП-БНФ і ХІІ Зьезд БНФ “Адраджэньне”) 28/4/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |