Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У ВЯНОК ПАМЯЦІ ГЕНАДЗЯ БУРАЎКІНА

Памёр Генадзь Мікалаевіч Бураўкін. Як і ўсіх цяперака беларускіх інтэлігентаў скасіла яго “анкалогія”. Хачу сказаць некалькі слоў пра яго ў добрую памяць, бо ведаў паэта здаўна, з сярэдзіны 60-х. Далей...

31/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗАМ З УКРАІНАЙ

Улічваючы адсутнасьць аховы беларускай мяжы на ўсходзе і здрадніцтва акупацыйнага рэжыму ўлады, расейцы могуць выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну з поўначы. Антыбеларускі рэжым ня будзе гэтаму супроцьдзейнічаць. Далей...

31/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК КЕБІЧ УРАТАВАЎ ДЗЯРЖАВУ АД БЕЛАРУСАЎ

Трапілася мне ў Сеціве інтэрв’ю Вячаслава Кебіча пад назвай: “Дваццаць год пасьля. Кебіч: — Калі чалавек доўга знаходзіцца пры ўладзе, яго перастаюць любіць”. Далей...

28/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(21.05 – 23.05.2014)

Фашыстоўская дэзінфармацыя супраць Украіны

21 траўня 2014 г. славацкая газэта “SME” прысьвяціла вялікі артыкул з ілюстрацыямі такзваным “фэйкам” або фальшывым паведамленьням у інфармпрасторы ў рамках тэмы крызісу на Украіне. Далей...

28/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Фальшывы трыюмф дыверсантаў у Данецку

У Сеціве і СМІ запушчана сэрыя відэа і тэкстаў, прысьвечаная “радаснай сустрэчы батальёна “Восток” жыхарамі Данецка”.. Далей...

28/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


ПРЭЗЫДЭНТУ УКРАІНЫ СПАДАРУ ПЯТРУ ПАРАШЭНКУ

Паважаны спадар Прэзыдэнт. У сувязі з пасьпяховым выбраньнем на пасаду Прэзыдэнта Украіны горача віншую Вас і спадзяюся, што пэрспэктыва вольнай брацкай Украіны пад Вашым кіраўніцтвам будзе сьветлай і пераможнай разам з вольнай Беларусяй.
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
26 траўня 2014

28/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Крымска-татарскі народ мае патрэбу ў міжнароднай дапамозе

(Заява)

70 гадоў таму, 18 траўня 1944 года, адбылася найвялікшая трагедыя ў гісторыі крымска-татарскага народу. На загад сталінскага Палітбюро увесь крымска-татарскі народ ад немаўлят да старых быў абвешчаны “ворагам народу”. Войскі НКВД уварваліся ў дамы крымскіх татараў, загналі сотні тысячаў людзей у быдлячыя вагоны і выправілі у высылку на чужыну: у Сярэднюю Азію і ГУЛАГ. Падчас масавага высяленьня і ў нечалавечых умовах на месцах высылкі загінулі дзесяткі тысячаў ні ў чым непавінных людзей. Гэта быў генацыд, дзеяньні на вынішчэньне народу. Усё гэта адбывалася ў той самы час, калі тысячы крымска-татарскіх мужчын гераічна ваявалі на фронце супраць нямецкага фашызму. Далей...

26/5/2014 › Навіны

 


Змагацца і перамагаць разам з украінцамі

(Травеньскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

18 траўня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Далей...

20/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


У Л Ё Т К І

На падставе палажэньняў выступу старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка сфармуляваныя ўлёткі для інфармаваньня грамадзтва па сутнасьці сытуацыі ў сувязі з агрэсіўнымі паводзінамі расейскай імпэрыялістычнай улады. Улёткі прапануюцца для шырокага распаўсюджваньня. Далей...

20/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Прыхапілі чарговага “русафіла”

16 траўня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Эўрадэпутата ад руху Jobbik абвінавачваюць у шпіянажы на Расею”. Вось гэты артыкул: Далей...

20/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПАТРЭБНА АНТЫРАСЕЙСКАЯ АНТЫПУЦІНСКАЯ КААЛІЦЫЯ

(Выступ на травеньскім Сойме КХП БНФ і ВНФ “Адраджэньне”)

Увядзеньне ў тэму

Не стамляюся паўтараць, што расейска-украінская вайна – гэта таксама і нашая беларуская вайна з Расеяй. У нас з украінцамі адзін вечны вораг, што вісіць над нашай цывілізацыяй ужо скора 800 гадоў і прынёс нямераныя няшчасьці нашым людзям. Гэты ворагам ад пачатку была Арда — пазьнейшая імпэрыялістычная Расея. Далей...

17/5/2014 › Навіны

 


ФСБ праводзіць ператрусы ў дамах кіраўнікоў Мэджлісу ў Крыме

Набліжаецца 18 траўня, Дзень памяці аб ахвярах крымскататарскага народу. 70 гадоў таму, 18 траўня 1944 г. войскі НКВД на загад сталінскага Палітбюро распачалі пагалоўную дэпартацыю крымска-татарскага народу з роднай зямлі ў Сярэднюю Азію і іншыя рэгіёны імпэрыі. Далей...

17/5/2014 › Навіны

 


Лепяць “герояў” з падручнага матар’ялу

У “дэмСМІ” разгортваецца чарговая “гераічная сага”. Галоўнай падаецца хакейная тэма і затрыманьні пэўных дзеячаў псэўдаапазыцыі на яе фоне. Далей...

16/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Ня так, як Расея ў Чачэніі

Падчас правядзеньня антытэрарыстычнай апэрацыі на Усходзе Украіны сілавікі спрабуюць зьвесьці да мінімуму пагрозу мірнаму насельніцтву і разбурэньняў, таму навядзеньне парадку тут ідзе нейкім чынам павольней. Далей...

16/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Маскоўскую агентуру не пусьцілі ва Украіну

Старшыню Аддзела зьнешніх царкоўных зносінаў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна 10 траўня не пусьцілі на тэрыторыю Украіны ў міжнародным аэрапорце Днепрапятроўска. Далей...

16/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Агляд замежнага друку

(08.05 – 10.05.2014)

Інфармацыйная камэдыя

8 траўня 2014 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” апублікавала артыкул, прысьвечаны сучаснай Беларусі. Лукашэнку назвала апошнім дыктатарам Эўропы. Далей...

16/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Сяргей Навумчык: Рэфэрэндум-95 пра сымболіку і мову ня быў легітымным

14 траўня 1995 году адбыўся рэфэрэндум па чатырох пытаньнях, прапанаваных А. Лукашэнкам. Як працэдура прызначэньня, гэтак і само правядзеньне рэфэрэндуму адбываліся з парушэньнямі тагачасных Канстытуцыі і законаў. Далей...

14/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ШПАЦЫР ПА ЗАМАРОЖАНЫМ МЕНСКУ

9-га траўня адбылася адметная падзея ў беларускім Сеціве. Журналіст Валеры Каліноўскі хадзіў па Менску, размаўляў зь людзьмі на розныя тэмы, а апэратар здымаў на відэа і перадаваў у эфір усе ягоныя размовы і перамяшчэньні ў рэальным часе, паказваючы пэрспэктывы і панарамы горада. Далей...

12/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


Красавік у ТБК

У таварыстве беларускай культуры ў Літве красавік быў насычаны на падзеі. У пачатку красавіка Таварыства адзначыла 25-годдзе сваёй дзейнасці, аб чым пісалася ў ранейшым матэрыяле. Далей...

10/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


ВІНШАВАНЬНІ ЗЯНОНУ ПАЗЬНЯКУ Ў АМЭРЫЦЫ

4-га траўня ў грамадзкай залі царквы Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды 70-годдзя лідэра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронта Зянона ПАЗЬНЯКА. Ва ўпрыгожанай беларускай сымволікай залі беларусы разьмясьцілі даволі вялікую выставу кніг Зянона Пазьняка – вынік яго творчай і інтэлектуальнай працы за апошнія 15 гадоў. Далей...

8/5/2014 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2014
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024