Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Усход Украіны ахоплены ўзброеным рашысцка-фашыстоўскім мяцяжом. Тэрор супраць апанэнтаў, разгоны арматурай іхных мітынгаў і шэсьцяў, захоп закладнікаў, перасьлед СМІ, пагромы – ўсё гэта не пакідае сумневу ў тым, якія парадкі ўсталююць гэтыя людзі, калі ім удасца замацавацца ва ўладзе. Гэта будуць фашыстоўскія парадкі. І невыпадкова начале руху часьцяком апынаюцца актывісты расейскіх нэафашыстоўскіх арганізацый кшталту РНЕ. Мяцежнікаў называюць сэпаратыстамі, а крамлёўская прапаганда прыдумала для іх назоў “прыхільнікі фэдэралізацыі Украіны”. І тое, і другое – падманкі, містыфікацыі. Мяцежнікі змагаюцца не за аўтаномію і нават не за незалежную рэспубліку. Нават уваходжаньне ў склад Расеі некалькіх усходніх вобласьцяў не зьяўляецца іхнай канчатковай мэтай. У лепшым выпадку – прамежкавай праграмай-мінімум, калі адразу не атрымаецца большага. Сапраўдная мэта мяцежнікаў – зьвяржэньне ўлады ў Кіеве і зьнішчэньне ўкраінскай дзяржавы. Нездарма яны так шалёна топчуць яе сымвалы. Мяцежнікі паўсталі не дзеля абароны сваёй нацыянальнай тоеснасьці, якой ніхто не пагражаў. Яны паўсталі дзеля вяртаньня імпэрыі, у якой нікчэмнасьць і безабароннасьць маленькага чалавека перад уладай кампэнсуецца пачуцьцем прыналежнасьці да “старэйшага народу”, які валадарыць “малодшымі братамі”. Менавіта гэта і ёсьць іхны “русскій мір”. Для іх прыхільнікі арыентаванай на Эўропу Украіны – сэпаратысты, якія адпалі ад імпэрыі. Якія здрадзілі ёй і перабеглі на бок геапалітычнага ворага. Рашысцка-фашыстоўскія мяцежнікі (па-простаму “каларады”) хочуць вярнуць “здраднікаў” у імпэрыю або зьнішчыць іх. Рашысцкія мяцежнікі паўсталі за вяртаньне ня проста імпэрыі, а таталітарнай імпэрыі, савецкай імпэрыі. За вяртаньне радасьці ад усенародных першамайскіх шэсьцяў, калі кожнае прадпрыемства ішло начале з сваімі перадавікамі вытворчасьці, а тыя, каго удзел ва ўсенародным шэсьці ня радаваў, не наважваліся пра гэта заікнуцца. Радасьці ад уласнага растварэньня ў калектыве і яшчэ большай радасьці ад вымушэньня да гэтага растварэньня тых, хто не жадае растварацца дабраахвотна. Рашысцкія мяцежнікі паўсталі за вяртаньне “савецкага ўзору жыцьця” з усімі яго вабнотамі – ад ідэалагічнай цэнзуры да разбора сямейнай цяганіны на партсходах. Данецкая Вандэя – гэта паўстаньне саўка. Народу Расеі яна нясе тую ж пагрозу, што й народу Украіны: пагрозу таталітарнай рэстаўрацыі. Савок, праўда, ня можа быць рэстаўраваным без вядомых мадыфікацый. Ніхто з каларадаў-рашыстаў ня думае адмяняць прыватную ўласнасьць на сродкі вытворчасьці. Многія іхныя лідэры – пасьпяховыя бізнэсоўцы, цудоўна адаптаваныя да сучаснага крымінальнага капіталізма. У русском міре, аб якім мараць рашысты, “нацыянальна арыентаваны капітал” сальецца з “працоўнымі” у экстазе ўсенароднага першамайскага шэсьця, як ён у свой час зьліўся зь імі ў “Нямецкім працоўным фронце”. Той таксама праводзіў першамайскія шэсьці – у афіцыйна ўстаноўлены “Нацыянальны дзень працы”. У рашысцкай ідэалогіі тэма “правоў працоўных” даўно выцесьнена разважаньнямі аб здольнасьці рускага народа бязьмежна цярпець хамства і несправядлівасьць з боку сваёй кіруючай эліты як яго галоўнай канкурэнтнай перавагай у барацьбе з сваім галоўным геапалітычным супернікам – “выклятым Захадам”. Прычым Захад разглядаецца ня проста як геапаліытчны супернік, а як носьбіт шкодных ідэй індывідуалізма і правоў чалавека, распаўсюджваньне якіх пагражае пазбавіць “русскій мір” яго галоўнай канкурэнтнай перавагі. Выклікаюць спачуваньне адчайныя спробы ўкраінскага часовага ўраду пазьбегнуць самага страшнага: шырокамаштабнай грамадзянскай вайны ў сваёй краіне з амаль непазьбежнай наступнай расейскай інтэрвэнцыяй. Выклікаюць спачуваньне яго спробы пазьбегнуць ужываньня сілы ў адносінах да часткі сваіх жа грамадзян, хаця яны і ўзброеныя мяцежнікі. Сьвет ніколі не забудзецца, як цяперашнія кіеўскія ўлады спрабавалі любым коштам пазьбегнуць крыві. Але з рашысцкімі мяцежнікамі ўжо ня ўдасца “разысьціся краямі”. Таму што яны адчулі, што на іх зрабіў стаўку пуцінскі рэжым. І цяпер яны ўпэўнены, што за імі сіла. Яны ўпэўнены, што, цяпер усё, што яны захочуць, яны здолеюць узяць сілай. Яны ня будуць дамаўляцца аб кампрамісах. Зь імі ўсяроўна рана ці позна прыйдзецца ваяваць. Як гэта ні цяжка, але рана ці позна прыйдзецца ўсьведаміць некалькі вельмі цяжкіх рэчаў. Напрыклад, што, калі ўзброены натоўп штурмуе будынак упраўленьня МУС, каб адбіць сваіх захопленых баевікоў, улады маюць поўнае і абсалютна законнае права ўжываць супраць гэтага натоўпу зброю. І калі ў кіеўскага часовага ўраду не хапае для гэтага канстытуцыйных інструмэнтаў, таму што афіцыйныя сілавыя структуры, якія засталіся ад мінулага рэжыму, наводненыя здраднікамі і баязьліўцамі, гэта значыць, што гэты ўрад павінен пакарыстацца інструмэнтамі рэвалюцыйнымі. Гэта значыць, што ён павінен ствараць новую армію і іншыя сілавыя структуры, пабудаваныя хаця б часткова на прынцыпах народнага апалчэньня і здольныя разабрацца з усімі гэтымі самазванымі “народнымі мэрамі” і “народнымі губэрнатарамі”. Рашысцкая Вандэя павінна быць здушана. Аляксандр Скобаў 5.05.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://grani.ru/opinion/skobov/m.228701.html Аляксандр Скобаў – расейскі публіцыст і аналітык. 8/5/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |