Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ВІНШАВАНЬНІ ЗЯНОНУ ПАЗЬНЯКУ Ў АМЭРЫЦЫ 4-га траўня ў грамадзкай залі царквы Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася ўрачыстая імпрэза з нагоды 70-годдзя лідэра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронта Зянона ПАЗЬНЯКА. Ва ўпрыгожанай беларускай сымволікай залі беларусы разьмясьцілі даволі вялікую выставу кніг Зянона Пазьняка – вынік яго творчай і інтэлектуальнай працы за апошнія 15 гадоў. Свае віншаваньні даслала Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая падкрэсьліла вялікую ролю спадара Зянона Пазьняка ў найноўшай гісторыі Беларусі і ў здабыцьці незалежнасьці нашай краіны. Беларусы Канады перадалі цэлае шчырае пасланьне, дзе напісалі: “Сотні тысячаў людзей, што актыўна прайшлі праз гады апошняе хвалі Беларускага Адраджэньня, пасьпелі набыць ды захаваць пачуцьцё чалавечай свабоды, адчуць сябе грамадзянамі, убачыць рэальную моц грамадзкага рушэньня. Хто прайшоў праз шматлікія мітынгі тых часоў, хто слухаў, чуў Вас, Зянон Станіслававіч, і дзякуючы таму сэрцам успрыняў ідэі Беларускага Народнага Фронту, той атрымаў пажыцьцёвую ін’екцыю ўнутранае разьняволенасьці – тае рэчы, што ў вольным сьвеце надаецца чалавеку з народжаньнем ды выкрышталізоўваецца зь цягам часу ў сталае разуменьне ягонае чалавечае годнасьці. Тысячы й тысячы зь іх і сёньня ёсьць элітай носьбітаў Беларушчыны”. Цёплыя словы выказалі старшыня БАЗА Ганна Сурмач, старшыня Бруклінскага аддзелу БАЗА Тацьцяна Красоўская, старшыня Царкоўнай Рады спадар Расьціслаў Гарошка, прадстаўнік маладзейшага пакаленьня беларусаў Андрэй Асадчы і ўсе прысутныя беларусы. Напярэдадні на адрас спадара Зянона Пазьняка ішлі віншаваньні з роднай Беларусі, з розных куткоў Эўропы і Амэрыкі, дзе жывуць беларусы. На імпрэзе чыталі вершы з паэтычных выданьняў ЗЯНОНА “Глёрыя Патрыя”, “Дарога”, “Тэрра Дэй”, слухалі раманс Ігара Лучанка “Авэ Марыя” на верш ЗЯНОНА “Гучаньне анёльскага голасу”. Добрыя словы падтрымкі спадару Пазьняку ў ягонай дзейнасьці, “каб жыла Беларусь” выказалі беларусы ў залі. Прыязныя словы і ўсьмешкі, жарты і сьвяточны настрой панаваў у гэты дзень Ў заключэньне Зянон Пазьняк падзякваў прысутным і падзяліўся сваімі разважаньнямі аб Беларусі, прачытаў вершы і сэнтэнцыі аб сэнсе чалавецага існаваньня з сваёй апошняй кнігі “Тэрра Дэй”. Ён сказаў, што не падводзіць рысы, не азіраецца, зроблена нямала, але яшчэ больш трэба рабіць наперадзе. Галоўнае, ёсьць высокая мэта – змаганьне за вольную Беларусь. Асабліва цяпер, калі перад ўсім чалавецтвам ўзьнік зьвярыны рык новага рускага фашызму і ваенная небясьпека з Усходу (пра што, дарэчы, раней Зянон Пазьняк ня раз папярэджваў сваіх суайчыньнікаў). Але Патрыя зтэрна – Бацькаўшчына вечная, як зазначыў у адным з сваіх вершаў паэт Зянон. І сапраўды, Беларусь была ёсьць і будзе – жыве Беларусь. М. Я-ч 8/5/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |