Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(08.05 – 10.05.2014) Інфармацыйная камэдыя 8 траўня 2014 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” апублікавала артыкул, прысьвечаны сучаснай Беларусі. Лукашэнку назвала апошнім дыктатарам Эўропы. А. Лагвінца з “За свабоду” абрала сабе за камэнтатара падзеяў. А. Бяляцкага назвала самым выдатным абаронцам правоў чалавека ў краіне. Напісала, што Лукашэнка не падтрымаў дзеяньні Расеі ва Украіне і гэтым даказаў, што “умее быць самастойным”. Наш камэнтар: Адным словам, салідная газэта паўтарыла ў стотысячны раз тое, што кляпаюць сваім грамадзтвам праз СМІ заходнія палітыкі, журналісты, аналітыкі і падобнае. Нават не паведамляючы дыктатару Масква прыслала і шле свае ваенныя самалёты ў нашую краіну, рыхтуючы напад на Украіну, а эўрапейскія СМІ дундзяць пра нейкую “самастойнасьць Лукашэнкі”. Так ніхто ў нашай драме і не разабраўся. Ды й разьбірацца ня хоча. Алесь Хадасевіч *** Тара-бара пачалося 8 траўня 2014 г. славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Лукашэнка: Хакей – гэта бой”. Газэта цытуе выказваньні дыктатара. Робіць таксама такія ацэнкі яму: “Чэмпіянат ёсьць перад усім ягоным боем – боем за рэпутацыю жорсткага, можа дэспатычнага і левага, але здольнага чалавека”. Наш камэнтар: Словаў не хапае. Начытаемся мы ўсялякай журналісцкай тарабаршчыны у гэты пэрыяд. Вельмі трапна гэты газэтны стыль высьмейвалі Ільф зь Пятровым… Алесь Хадасевіч *** Вось яно што… 9 траўня 2014 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” апублікавала артыкул пад тытулам “Малыя выкрадальнікі вялікай Перамогі”. У прэамбуле артыкула напісана: “Як штогод сёньняў Маскве з ваеннай помпай будзе адзначацца перамога над нацыстоўскай Нямеччынай у 1945 годзе. Пры гэтым дзяржаўна вызначаны гераізм вакол “Вялікай Айчыннай Вайны” становіцца ўсё больш цынічным і маніпуляваным. Пакуты, але таксама й перажытае жаўнерамі не цікавяць уладу трымаючых”. Наш камэнтар: Чытаеш і думаеш: няўжо і да санлівых, вечна нэўтральных швайцарцаў у Цурыху гэта дайшло. А потым бачыш, што артыкул напісаў Барыс Шумацкі з Масквы, які даўно жыве ў Мюнхэне… Алесь Хадасевіч Загінуў жаўнер 9 траўня 2014 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала з Францыі. Міністар абароны Францыі паведаміў, што на Корсіцы загінуў сяржант Замежнага легіёна французкай арміі. Імя сяржанта міністар не паведаміў, але сказаў, што загіблы меў славацкае грамадзянства. Наш камэнтар: У цывілізаваных краінах журналісты паведамляюць грамадзтву пра лёсы суайчыньнікаў за мяжой. Гэта даўняя норма. Журналістыка і ўлады ў Беларусі ніколі ня мелі “такога комплексу”. Гэта таксама іхняя норма, для іх суайчыньнікі толькі Расея. Юрка Марозаў “Імпэрскае мурло” 10 траўня 2014 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” напісала, як самалёт з крамлёўскім дзеячам Рагозіным не пусьцілі ў паветраную прастору Румыніі. Рагозін вяртаўся ў Маскву пасьля візыта ў Прыднястроўе. Ён заявіў румынам, што “наступны раз прыляціць да іх на бамбавіку”. Наш камэнтар: Цяпер і румынам нагадалі, што такое Масква і яе імпэрскае мурло. Юрка Марозаў Сьвішчуць 10 траўня 2014 г. бэльгійская газэта “De Standaard” паведаміла пра заканчэньне конкурсу “Эўрабачаньня”. На працягу конкурса гледачы ў зале сустракалі сьвістам кожную згадку пра Расею. Наш камэнтар: Так было пасьля інвазіі Масквы ў Чэхаславаччыну ў 1968 г. і падчас Аўганскай вайны 1979-89 гг. Масква ў чарговы раз робіць выгляд, што нічога не адбываецца. Алесь Хадасевіч 16/5/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |