Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Лепяць “герояў” з падручнага матар’ялу У “дэмСМІ” разгортваецца чарговая “гераічная сага”. Галоўнай падаецца хакейная тэма і затрыманьні пэўных дзеячаў псэўдаапазыцыі на яе фоне. Адчуваецца, што некаму хацелася б, каб менавіта гэтая тэма, а не сапраўдная драма ў суседняй Украіне, вызначала б думкі беларусаў. У штучную тэму падключылі нават падзабытых пэрсанажаў з замежжа, якія на працягу гадоў абслугоўваюць псэўдаў РБ і маюць зь імі агульны гэшэфт. 7 траўня ў менскім аэрапорце быў затрыманы ў транзітнай зале такі Марцін Угла, “швэдзкі праваабаронец”. Ён прыляцеў у нашую сталіцу з квітком на хакей, а яго спынілі. Белрэдакцыя Радыё Свабода ва ўласьцівым ёй стылю так распавяла пра падзею, што дагэтуль не зразумела: дык упусьцілі швэда ў Беларусь хакей паглядзець ці не. Але справа ня ў тым. А ў тым, што патрыётам памятны гэты швэд. М. Угла колькі год таму абвясьціў праз “дэмСМІ РБ” пра сваю “Östgruppen” (“Усходнюю групу”) і заклікаў пасылаць яму інфармацыю зь Беларусі. Патрыёты-фронтаўцы па наіўнай даверлівасьці паслалі яму некалькі паведамленьняў пра зьнішчэньне беларускай культуры, мовы і школьніцтва прамаскоўскім рэжымам. “Усхгрупа” ня толькі не распаўсюдзіла гэтыя матар’ялы, але нават не адказала патрыётам. Стала зразумела, што “група Углы” працуе на іншай хвалі. Пазьней мы даведаліся, што партнёрам яе зьяўляецца вядомая “Вясна” з А. Бяляцкім – усё стала канчаткова зразумела. Калі ў лютым 2012 г. у Віцебску адбывалася рэжымнае судзілішча над Сяргеям Каваленкам, Чалавекам Сьцяга, мы са зьдзіўленьнем убачылі, што на сайце “групы Углы” няма ніводнага слова пра гэтую драматычную падзею, а ёсьць ўсялякая стракатая драбяза. Яму напісалі і паведамілі, што калі ягоная “група” будзе працягваць падманваць скандынаўскую грамадзкасьць, то мы абвесьцім яго на ўвесь гэты рэгіён пэрсонай нон-грата ў Беларусі. Гэты Угла пару дзён пакрыўляўся (нават адпісаў з іроніяй), але ўрэшце падаў першую зьвестку пра судзілішча ў Віцебску. Высьветлілася, што камандуе “групай” зусім і не швэд Угла, а гастралёры зь “Вясны” (Стэфановіч і іншыя), а дакладней тыя, хто стаіць за гастралёрамі. Якраз яны рабілі ўсё, каб скандынаўская грамадзкасьць нічога не даведалася пра драму С. Каваленкі. І вось цяпер гэты падмочаны швэд прарываецца на хакей. Хакей яго зацікавіў. Як усё гэта абрыдла! Ян Булыга 16/5/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |