Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ФСБ праводзіць ператрусы ў дамах кіраўнікоў Мэджлісу ў Крыме Набліжаецца 18 траўня, Дзень памяці аб ахвярах крымскататарскага народу. 70 гадоў таму, 18 траўня 1944 г. войскі НКВД на загад сталінскага Палітбюро распачалі пагалоўную дэпартацыю крымска-татарскага народу з роднай зямлі ў Сярэднюю Азію і іншыя рэгіёны імпэрыі. Падчас і ў выніку гэтай злачыннай апэрацыі загінулі дзесяткі тысячаў людзей. У той самы час тысячы крымска-татарскіх мужчын мужна ваявалі на франтах супраць нацызма. Яны былі арыштаваныя СМЕРШам 9 траўня 1945 г. і таксама высланыя на чужыну. Нягледзячы на рэабілітацыю 1956 года крымскія татары не атрымалі дазволу на вяртаньне на радзіму, дзе ўжо на іхных землях і ў іхных дамах існавалі прысланыя туды расейцы. На працягу дзесяцігоддзяў крымскія татары дамагаліся вяртаньня на радзіму. Яны абралі шлях негвалтоўнага супраціву. З 1990 года ім удалося прарваць фактычную блакаду і 300 тысячаў татараў пасяліліся на сваіх землях. Але дзікая маскоўская імпэрыя зноў захапіла Крым. Прыкрываючыся фальшывымі гуманнымі дэклярацыямі, Крэмль бярэ курс на канфрантацыю з крымска-татарскім народам і пагражае яго існаваньню на роднай зямлі. На 18 траўня сёлета крымскія татары заплянавалі вялікія мэмарыяльныя мерапрыемствы на Дзень Памяці. Маскоўскія акупанты запанікавалі і распачалі кампанію запалохваньня і перасьледу патрыётаў. ФСБ праводзіць ператрусы ў дамах лідэраў Мэджліса крымска-татарскага народу. Яны ўламіліся нават у дом Мустафы Джэмілёва, лідэра народу, якога акупанты незаконна не пускаюць на тэрыторыю Крыма. Пра гэтыя падзеі распавёў кіраўнік камісіі па замежных сувязях Мэджліса Алі Хамзін, адзін з вэтэранаў негвалтоўнага супраціву. У ягоны дом таксама ўварвалася ФСБ. Валеры Буйвал (Паводле ўкраінскай рэдакцымі Радыё Свабода) 17/5/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |