Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Прыхапілі чарговага “русафіла” 16 траўня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Эўрадэпутата ад руху Jobbik абвінавачваюць у шпіянажы на Расею”. Вось гэты артыкул: Бэла Ковач сустракаўся з расейскімі дыпламатамі і адобрыў рэфэрэндум у Крыме. Ёсьць патрабаваньні пазбавіць яго імунітэта. Будапэшт. Угорская пракуратура зрабіла запыт у Эўрапарлямант аб пазбаўленьні імунітэту дэпутата ад крайне правага руху Jobbik Бэлы Ковача. Прычынай ёсьць падазрэньні, што ён працуе ў якасьці расейскага шпіёна, інфармавала ў чацьвер газэта “Magyar Nemzet”. Пракуратура мае выразныя доказы таго, што Ковач займаўся шпіянажам у эўрапейскіх інстытуцыях на карысьць Масквы. Эўрадэпутат усе абвінавачваньні рэзка абвяргае. “Я ніколі ня быў членам вугорскай або якой іншай замежнай сакрэтнай службы. Ніколі на іх не працаваў і ніколі яны са мной не кантактавалі”, сказаў Ковач на прэс-канфэрэнцыі ў Будапэшце. Паводле “Magyar Nemzet”, вугорскія разьведвальныя службы пачалі займацца палітыкам пасьля таго, як ён правёў шмат сустрэчаў “канспірацыйнага характару” з расейскімі дыпляматамі. Ковач нядаўна быў членам дэлегацыі эўрадэпутатаў, якая назірала ў Крыме за ходам рэфэрэндума аб абвяшчэньні незалежнасьці ад Украіны. Сябра руху Jobbik пры гэтым спрэчнае ўсенароднае галасаваньне ацаніў як легітымнае. Пераклаў з славацкай Валеры Буйвал Крыніца: http://www.sme.sk/c/7204629/europoslanca-jobbiku-vinia-zo-spionaze-pre-rusko.html Гэты Jobbik узьнік усяго некалькі гадоў таму, адразу пасьля таго, як ляснуў рэжым верных Маскве камсамольцаў Дзюрчаня. Як кажуць падлеткі, рух адразу пачаў “паказваць сваю круцізну”: шэсьці пад агрэсіўнымі лёзунгамі, патрабаваньні аднаўленьня “вялікай Вугоршчыны ад мора да мора”, антысэміцкія, антыславацкія, антырумынскія заклікі. І вось аказалася, што “крутыя” пры ўсім пры гэтым яркія “русафілы” (ну хаця б некага любяць пасярод сваіх фобій). Цяпер высьвятляецца з чыіх рук карміліся гэтыя “резкіе парні”. Зразумела, што Масква зацікаўлена ў дэстабілізацыі эўрапейскіх краін. Янка Базыль 20/5/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |