Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
На падставе палажэньняў выступу старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Зянона Пазьняка сфармуляваныя ўлёткі для інфармаваньня грамадзтва па сутнасьці сытуацыі ў сувязі з агрэсіўнымі паводзінамі расейскай імпэрыялістычнай улады. Улёткі прапануюцца для шырокага распаўсюджваньня. РЫХТУЙМАСЯ ДА БАРАЦЬБЫ З АКУПАНТАМ Той сьвет, які існаваў да сакавіка 2014 года, да нападу Расеі на Украіну, той сьвет больш не існуе. Беларусы мусяць рыхтавацца да вайны, ствараць групы па некалькі чалавек, назапашваць зброю, рыштунак і выбухоўку. Беларуская армія, кіруемая рускімі і прарускімі афіцэрамі, ня будзе абараняць Беларусь і беларускі народ. Але ў арміі шмат жаўнераў-беларусаў, якія могуць завалодаць зброяй і выступіць у абарону Беларусі, а з рускімі афіцэрамі абыйсьціся па законах ваеннага часу. Дарэчы, акупацыйны рэжым, баючыся беларускага супраціўленьня, ужо наперад прымае прэвентыўныя захады, каб пазбавіць людзей зброі. 24-га красавіка гэтага года ўзурпатар падпісаў Указ № 185 дзе прапанавана беларусам да 1-га ліпеня зарэгістраваць “незаконна прыхаваную зброю”. Потым гэтую зброю (зрабіўшы характарыстычную экспэртызу), маўляў, вернуць уладальнікам. 17 траўня 2014 г. Зянон Пазьняк Аб антыімпэрыялістычнай Ад расейскага імпэрыял-фашызма нельга абараніцца і потым мірна зь ім суіснаваць. Руская падрыўная праца і пляны захопу ня спыняцца ніколі. Рана ці позна імпэрская агрэсія Расеі будзе паўторана ў шырокіх і пачварных маштабах. Расея ёсьць падпальшчыца дзьвух крывавых сусьветных войнаў і пагражае падпаліць трэцюю. Калі Эўропа хоча міру, рускі імпэрыялізм мусіць быць разбураны, імпэрыя ліквідавана. Зразумела, што ні Амэрыка, ні Эўропа (з прычыны свайго філісьцерства і прагматызму) ня будуць спрыяць дэзінтэграцыі агрэсіўнай штучнай і шматковай расейскай дзяржавы, пабудаванай на гвалце і нянавісьці. У ліквідацыі расейскай пагрозы народам павінны быць зацікаўлены самы гэтыя загрожаныя народы, перш за ўсё – Беларусь, Украіна, Польшча, Малдова, краіны Каўказу і Закаўказьзя, краіны Прыбалтыкі і ўсе постсавецкія дзяржавы Сярэдняй Азіі. Зразумела, што кааліцыя на ўзроўні ўрадаў пералічаных краінаў – гэта доўгі і праблемны працэс. Але пачынаць дзейнічаць можна ўжо сёньня на грунце грамадзка-палітычных структураў і асобаў з мэтай стварэньня Міжнароднага Кангрэсу арганізацыяў антыфашысцкай антырасейскай антыпуцінскай кааліцыі. Наколькі супрацоўніцтва стане рэальным на ўзроўні ўрадаў і дзяржаваў – пакажа будучыня. 17 траўня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК Асаблівасьці становішча У той час, калі Эўропа (найперш немцы) актыўна спрыялі здачы Беларусі пад Расею, зьнішчэньню беларускай нацыянальнай палітыкі, нацыянальна-дэмакратычнага руху і, фактычна, далі магчымасьць выкарміцца антыбеларускаму рэжыму Лукашэнкі, напад Масквы на Украіну напалохаў заходняга палітычнага філісьцера. Эўропа адчула небясьпеку свайму камфортнаму існаваньню. Адзінай зброяй Эўропы (у ваенных дачыненьнях яна амаль што нуль) ёсьць эканамічныя санкцыі супраць Расеі. Гэта станоўчы момант для Украіны. (У Беларусі, напрыклад, дэмакратычны Захад, замест таго, каб пакараць санкцыямі Расею, імкнуўся пакараць рэжым у Менску і звязаныя зь ім вытворчыя прадпрыемствы, б’ючы, фактычна, па працоўных людзях і мацуючы кантроль Масквы над Беларусяй). Тым часам Эўропа яшчэ не ўсьведамляе фашысцкай сутнасьці рускага гэбізму і фашызацыі рускага імпэрскага грамадзтва, якое атрымала на ўзбраеньне клясычна фашысцкую ідэалогію “русского мира”. Па гэтай канцэпцыі Расея можа ўжо арганізаваць маштабныя рускія закалоты з патрабаваньнем асаблівых свабодаў ў Лёндане, Бэрліне і іншых сталіцах Эўропы. Заходнікі не ўяўляюць, з кім маюць справу. Слабасьць Украіны і Эўропы перад расейскай дыверсійнай вайной у тым, што няма міжнародных законаў па супрацьдзеяньні гібрыднай вайне, якая хаваецца за сэпаратызм, за мясцовыя групы насельніцтва, за права на самавызначэньне, права выбару, правы меншасьцяў і т. п. азначэньні, наплоджаныя дэмакратычнымі рэжымамі. Краіна, на якую напалі знутры, ня мае права (згодна недасканалага заканадаўства) ужываць войска, танкі, авіяцыю супраць такой закамуфляванай вайсковай агрэсіі, ня можа мець перавагі перад добра падрыхтаванымі і ўзброенымі дыверсантамі. Што мы і назіраем у Данбасе. 17 траўня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК БЕЛАРУСКАЯ МОВА – ЗБРОЯ СВАБОДЫ Для Эўропы нацыянальная мова – гэта галоўны сродак культуры і камунікацыі. Для рускага імпэрыялізму – гэта першы і галоўны сродак захопніцкай імпэрскай палітыкі. (Нюанс яшчэ ў тым, што інфантыльная Эўропа таго не разумее.) Вось сьвежы прыклад. 11 траўня рускія дыверсанты ГРУ (з апорай на арганізаваную імі пятую калёну) правялі пад люфамі аўтаматаў фарсавы нібыта рэфэрэндум у Данецку. 12-га траўня яны прынялі заяву аб “суверэнітэце” Данецка, дзе напісалі, што Данецкі рэгіён заўсёды быў часткай “русского мира”, “незалежна ад этнічнай прыналежнасьці жыхароў” (гэта значыць, што жыхары, і найперш ўкраінцы, гаварылі на рускай мове, — З.П.) і таму “суверэнны” Данецк зьвяртаецца да Расейскай фэдэрацыі з просьбай аб уваходжаньні ў склад РФ. Вось такая квазіпалітыка гібрыднай вайны. Цікава, што да расейскага нападу на Украіну такія простыя рэчы, як агрэсіўная функцыя рускай мовы ў рускай палітыцы, былі не зразумелыя для некаторых украінскіх інтэлігентаў. Яны, як і ў Беларусі, жылі яшчэ савецкай дэмагогіяй пра “дружбу народаў”, што “дело не в языке” і т. п. Цяпер справа мяняецца. Людзі расплюшчваюць вочы. Нядаўна такі ўкраінскі музыкант ад сучаснай мас-культуры Алег Скрыпка ў выніку стрэсу ад нечаканай для яго вайны раптам стаў відушчым і сказаў літаральна наступнае: “Вайны можна б было пазьбегнуць. Калі б мы ўсе разам былі ўкраінцамі, ведалі б мову, уласную гісторыю, слухалі добрую музыку, хадзілі б на ўкраінскія канцэрты, чыталі б украінскія кнігі – немагчыма было б стварыць пятую калёну і абапірацца на рускамоўных людзей, каб зьнішчыць краіну і забіваць патрыётаў на вуліцах. Трэба было стаць культурнымі людзьмі, якія ведаюць сваю мову і не прыкрываюць уласную ляноту і непісьменнасьць фальшывай талерантнасьцю да мовы. Па сабе ведаю: мова вывучаецца за два месяцы. Была б Украіна ўкраінская, як Францыя французская ці як Чэхія чэшская, — гэтых праблемаў бы не было.” Побач з мовай важнейшым стратэгічным чыньнікам нашай свабоды і незалежнасьці ёсьць наша гісторыя, найперш гісторыя Вялікага Княства Літоўскага – нашай старажытнай дзяржавы і нашага старажытнага народнага імя. Трэба ведаць свае нацыянальныя гістарычныя карані. Трэба шанаваць сваю гістарычную культуру. Трэба ведаць гісторыю Беларусі. 17 траўня 2014 г. Пазьняк Расейскі імпэрыялізм – вораг Беларусі Расея, расейскі імпэрыялізм ёсьць галоўнай прычынай усіх нашых народных гістарычных беларускіх няшчасьцяў, вынішчэньняў, рабункаў, сьмерцяў і пакут. Расея ёсьць наш натуральны, брутальны, сьмяртэльтны вораг, які не прызнае нашага існаваньня і ў пэрспэктыве бачыць нашу нацыянальную сьмерць. (Дарэчы, антыбеларускі рэжым запрасіў у Менск на чэмпіянат па хакеі ў траўні гэтага года расейскіх гасьцей-заўзятараў. Расейцы прыехалі, як звычайна, панапіваліся да сьвінячага стану і крычалі “сьмерць Беларусі”.) З расейцамі нельга сябраваць, іх нікуды нельга пускаць. Трэба зыходзіць з таго, што акупацыйны рэжым здасьць Беларусь. Барацьбу з ворагам мусіць узяць на свае плечы сам беларускі народ. Ліквідацыя рэжыму Лукашэнкі будзе часткай агульнай барацьбы з акупантам. 17 траўня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК ІНФАРМАЦЫЯ ПРАЎДЫ І ПРАПАГАНДА ХЛУСЬНІ Расейска-украінская вайна – гэта таксама і нашая беларуская вайна з Расеяй. У нас з украінцамі адзін вечны вораг, што вісіць над нашай цывілізацыяй ужо скора 800 гадоў і прынёс нямераныя няшчасьці нашым людзям. Гэты ворагам ад пачатку была Арда — пазьнейшая імпэрыялістычная Расея. Вайна абвастрыла важныя для нас вобласьці жыцьця, якія мы мусім абавязкова прымаць пад увагу і абавязкова вырашаць, што рабіць, чаго б гэта нам ні каштавала. Першае – гэта навочнае сьведчаньне небясьпечнасьці і эфэктыўнасьці інфармацыйнай вайны, заснаванай на прапагандзе і на вялікай хлусьні. Зразумелая прычына гэтай разбуральнай эфэктыўнасьці. Інфармацыя на вялікай хлусьні вылучаецца агрэсіяй і па сваім узроўні накіравана на масы шэраговых людзей, на нізкую сьвядомасьць, для якой характэрнае ёсьць міфалагічнае ўспрыняцьце. У выніку адбываецца замбаваньне масаў людзей. І чым больш неверагодная хлусьня, тым больш эфэктыўнае замбаваньне. Крытычны розум адключаецца, і контрпрапаганда ня дзейнічае, праўда не ўспрымаецца. Тым часам інфармацыя, заснаваная на праўдзе, даходзіць, як правіла, да людзей, якія знаходзяцца на больш высокім аналітычным і крытычным узроўні сьвядомасьці. Пры распаўсюджаньні інфармацыі праўды таксама магчымыя шырокія вынікі ўспрыняцьця ў грамадзтве, але істотна тое, што тут адбываецца якасны адбор інфармацыйных спажыўцоў, сярод якіх фармуецца, як правіла, дзейсная эліта грамадзтва. 17 траўня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК 20/5/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |