Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Крымска-татарскі народ мае патрэбу ў міжнароднай дапамозе (Заява) 70 гадоў таму, 18 траўня 1944 года, адбылася найвялікшая трагедыя ў гісторыі крымска-татарскага народу. На загад сталінскага Палітбюро увесь крымска-татарскі народ ад немаўлят да старых быў абвешчаны “ворагам народу”. Войскі НКВД уварваліся ў дамы крымскіх татараў, загналі сотні тысячаў людзей у быдлячыя вагоны і выправілі у высылку на чужыну: у Сярэднюю Азію і ГУЛАГ. Падчас масавага высяленьня і ў нечалавечых умовах на месцах высылкі загінулі дзесяткі тысячаў ні ў чым непавінных людзей. Гэта быў генацыд, дзеяньні на вынішчэньне народу. Усё гэта адбывалася ў той самы час, калі тысячы крымска-татарскіх мужчын гераічна ваявалі на фронце супраць нямецкага фашызму. На працягу дзесяцігоддзяў несправядлівага пакараньня народ ў цяжкіх абставінах захоўваў сваю родную мову, сваю культуру і марыў аб вяртаньні на радзіму. У 1956 годзе савецкія ўлады дазволілі вярнуцца на радзіму іншым рэпрэсаваным народам, але нягледзячы на крывадушную крамлёўскую рэабілітацыю, Масква адмовіла ў гэтым праве крымска-татарскаму народу. На землях Крыму, у дамах татараў былі ўжо заселеныя расейцы, прышлыя і чужыя людзі з Расеі. Крымскія татары распачалі змаганьне за права жыць на сваёй радзіме. Гэбоўскія рэпрэсіі, карніцкая псіхіятрыя, зьдзекі і забойствы не запалохалі народ і яго эліту. Крымскія татары абралі шлях негвалтоўнага змаганьня і пасьлядоўна ішлі па ім да сваёй мэты. З канца 1980-х гадоў тысячы сем’яў, нягледзячы на супраціў уладаў і чужаніцаў, вярнуліся ў Крым і пасяліліся там, пачалі наладжваць сваё жыцьцё. Але настаў новы этап маскоўскай імпэрскай агрэсіі, цяпер пад рэваншыскім лёзунгам аднаўленьня хімеры “Русского мира”. Расейскія войскі зноў захапілі Крым, вобласьць Украіны – родную зямлю крымска-татарскага народу. Крамлёўска-лубянская акупацыйная адміністрацыя адразу распачала рэпрэсіі і кампанію запалохваньня: выкраданьні, катаваньні і забойствы людзей, ператрусы ў дамах, забарона вярнуцца ў Крым лідэру народа Мустафе Джэмілёву. Жыцьцё народу зноў пад пагрозай. Мы выказваем рашучы пратэст супраць акупацыі Крыму расейскімі войскамі і ламаньня нацыянальных і чалавечых правоў крымска-татарскага народу. З самага пачатку канфлікту крымскія татары заявілі аб сваёй лаяльнасьці да Украінскай дзяржавы і сталі на абарону дзяржаўнай тэрыторыі. Ня іхная віна ў тым, што Крым, фактычна, быў здадзены і акупаваны. Мы лічым, што паўзучая акупацыя Украіны павінна быць спынена і правы крымска-татарскага народу адноўленыя. Мы зьвяртаемся да ўсіх людзей добрай волі ў сьвеце дапамагчы крымска-татарскаму народу ў захаваньні і вяртаньні ім іхных народных і чалавечых правоў на сваёй роднай зямлі, якая гістарычна належыць ім і абаронена міжнароднымі дамовамі і пагадненьнямі аб правах карэнных народаў. Крымска-татарскі народ павінен годна жыць на сваёй роднай зямлі. Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – Менск 25 траўня 2014 г. 26/5/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |