Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: РАЗАМ З УКРАІНАЙ

Улічваючы адсутнасьць аховы беларускай мяжы на ўсходзе і здрадніцтва акупацыйнага рэжыму ўлады, расейцы могуць выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для нападу на Украіну з поўначы. Антыбеларускі рэжым ня будзе гэтаму супроцьдзейнічаць. Вядома, што цяпер адбываецца таемнае накапленьне рускіх вайскавікоў на поўдні нашай краіны. Але непасрэднай інфармацыі пра гэта яшчэ няма. Калі ўварваньне расейцаў ва Ўкраіну адбудзецца з тэрыторыі Беларусі – гэта будзе абазначаць, што антыбеларускі рэжым удзельнічае ў вайне супраць Украіны разам з Расеяй.

Аднак самае ганебнае, што можа адбыцца, гэта калі супраць украінцаў лукашысцкі рэжым дазволіць расейцам выкарыстаць беларускае войска, бо нельга страляць у братоў-украінцаў, якія бароняць сваю незалежнасьць і свабоду ад рускіх агрэсараў. Такому народу наадварот трэба дапамагаць.

Але, калі антыбеларускі рэжым, угінаючыся перад Масквой, усё ж пайшле беларускіх вайскавікоў ваяваць супраць Украіны, то што рабіць беларусам? Як пазьбегнуць ганьбы?

Найперш, жаўнеры і афіцэры-беларусы павінны адмаўляцца ад уступленьня на тэрыторыю Украіны на падставе Закона Аб узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. Закон Аб узброеных сілах… (арт. 11) не дазваляе выкарыстоўваць войска для выкананьня задачаў, не зьвязаных з забесьпячэньнем ваеннай бясьпекі і ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, незалежнасьці і тэрытарыяльнай цэласнаснасьці. Украіна з намі не ваюе. Ніякіх міжнародных абавязацельстваў аб удзеле беларускага войска ў баявых дзеяньнях за межамі Беларусі не існуе.

У гэты час бацькі і сваякі жаўнераў павінны зьвяртацца зь лістамі ў Пракуратуру аб парушэньні Закона, спыненьні беззаконьня і прыцягненьня парушальнікаў да адказнасьці.

У выпадку, калі пракуратура ўхіліцца ад сваіх абавязкаў і рэжымная ўлада ня выканае патрабаваньняў Закону і, насуперак праву і волі беларусаў, пашле войска супраць Украіны, тады беларускія жаўнеры і афіцэры маюць маральнае права не выконваць загаду, а ў выпадку гвалту і пагрозаў стаць на бок украінцаў і павярнуць зброю супраць агульнага ворага – рускага імпэрыял-фашызму.

Толькі гэтак у такім становішчы павінны рабіць і так пакіравацца сабой сапраўдныя беларускія жаўнеры і афіцэры, для якіх гонар і годнасьць Айчыны перад усім.

29 траўня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК

Паважаныя беларусы, гэты зварот Зянона Пазьняка прапануецца шырока распаўсюджваць. Кожная беларуская сям’я павінна быць інфармаваная пра свае паводзіны на выпадак ваенных дзеяньняў Расеі супраць Украіны з тэрыторыі нашай краіны.

31/5/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2014
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024