Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ХАРАСТВО ЗЯМЛІ ЯК ПРЫСУТНАСЬЦЬ БОГА (Прэзэнтацыя новай кнігі ЗЯНОНА “ТЭРРА ДЭЙ”) Што мяне зьдзіўляе ў Зяноне Пазьняку, гэта тое, што, шчыльна займаючыся палітыкай, кіруючы Партыяй, пастаянна пішучы на палітычныя тэмы і займаючыся найвялікшай для эмігрантаў праблемай жыцьцёвага выжываньня, ён за дзесяць гадоў выдаў больш за 20 вялікіх кніг. Прытым на розныя тэмы. Прытым ўсе свае кнігі ад пачатку да канца робіць і афармляе сам. Тут і паліталёгія, і гісторыя, і публіцыстыка, мастацтвазнаўства, вершы, апавяданьні, фатаграфіі, нават паэма. 28/6/2014 › Навіны АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ (25.06.2014) Нічога не зьмянілася б 25 чэрвеня 2014 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” напісала пра даўнюю драму. 27 чэрвеня 1909 г. Малады анархіст Адольф Х’ялмар Вонг страляў у рускага цара Мікалая ІІ, які знаходзіўся ў Стакгольме з дзяржаўным візытам. 28/6/2014 › Навіны На наступны дзень пасьля 22 чэрвеня (“день вероломного нападения на СССР”) у Менску мабілізавалі настаўніц і школьнікаў хадзіць па кватэрах. Яны стукаліся ў дзьверы паводле сьпісаў асобаў пажылога ўзросту. 28/6/2014 › Навіны Іларыёнаў: Пуцін распачаў апэрацыю “Тлеючы тарфянік” Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін ня мае намеру спыняць сваю агрэсію ва Украіне, і таму сёньня як ніколі верагодны ваенны канфлікт паміж Украінай і Расеяй, у які могуць быць уцягнутыя іншыя дзяржавы, заявіў выданьню “ГОРДОН” расейскі эканаміст, экс-дарадца прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў. 28/6/2014 › Навіны Расея заняла 95-е месца з 125 у рэйтынгу самых станоўчых краін сьвету – дзяржаваў, якія ўнесьлі найбольшы ўнёсак у разьвіцьцё чалавецтва, паведамляе партал Good Country Index. 28/6/2014 › Навіны У Беларускім Інтэрнэце ёсьць некалькі больш-менш вядомых Старонак на беларускай і беларускай і рускай мовах. Аўдыторыя і прагляды іх ў апошні час зьмяншаюцца адваротна прапарцыянальна павелічэньню іхнай канфармісцкай і часам адкрыта калябаранцкай інфармацыйнай пазыцыі адносна антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі. 24/6/2014 › Навіны Патрыёты ўшанавалі памяць Васіля Быкава
23/6/2014 › Навіны Уначы ў Сьнежным прайшла адна з самых маштабных антытэрарыстычных апэрацый: забіта 600 рускіх дыверсантаў і баевікоў. 21/6/2014 › Навіны План Масквы па стварэньню хаосу на Данбасе зрываецца Расея пастаўляе тэрарыстам на Данбасе ўсё больш сур’ёзную зброю з тае прычыны, што зрываюцца яе планы па стварэньню некіруемага хаосу ў Данецкай і Луганскай вобласьцях. 21/6/2014 › Навіны Батальён “Азоў” не зьбіраецца дамаўляцца з марыюпальскімі тэрарыстамі пра мір, бо ў горадзе няма ідэйных баевікоў – у наяўнасьці толькі наёмнікі. Пра гэта заявіла кіраўніцтва батальёна, паведамляе ТСН. 21/6/2014 › Навіны Радыкалізацыя ісламскіх школ у Вялікай Брытаніі 11 чэрвеня іспанская газэта “АВС” апублікавала артыкул пад тытулам “У Аб’яднаным Каралеўстве занепакоеныя ісламізацыяй некаторых школ”. Вось фрагмэнт гэтага артыкула: 21/6/2014 › Навіны Падобна, што “гонка” пачалася. Гумар-сатыра. Маецца на ўвазе запланаванае на 2015 год чарговае электаральнае шоў рэжыма пад назовам “прэзыдэнцкія выбары”. 21/6/2014 › Навіны (07.06 – 12.06.2014) Фашысцкае адзінства 7 чэрвеня 2014 г. італьянская газэта “La Repubblica” апублікавала інтэрв’ю з Эдуардам Лімонавым, “непахісным і чыстым нацыяналістам”, як яна яго назвала. 21/6/2014 › Навіны Маленькая, здавалася б, дэталь, — як працуюць лукашысцкія, пралукашысцкія і “шэрыя” (квазі-дэмакратычныя) СМІ. Усе дружна пішуць, як у Кіеве на інаўгурацыі Пятра Парашэнкі Лукашэнку сустракалі беларусы 13/6/2014 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: НАВІНЫ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПРАПАГАНДЫ Цяпер, пасьля нападу Расеі на Украіну, усе ўбачылі, што такое ёсьць рускае гёбельс-тэлебачаньне і ўвогуле – уся расейская ілжывая журналістыка. Праўда, некаторым беларусам і цяпер яшчэ цяжка паверыць, што так можна ілгаць — настолькі наіўнымі ёсьць нашыя даверлівыя людзі. 13/6/2014 › Навіны Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫТОКІ РУСКАГА ФАШЫЗМУ Для беларусаў вельмі важна зараз, калі адбываецца расейска-украінская вайна, правільна зразумець становішча, магчымыя наступствы для Беларусі і вызначыць прыярытэты ў дзеяньнях. Маё меркаваньне, што ў Расеі сістэмна разьвіваецца рускі фашысцкі рэжым. 10/6/2014 › Навіны ПРА НІКЧЭМНЫ АКТ ЗДРАДЫ І ЗЛАЧЫНСТВА (Чэрвеньскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 8 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. 10/6/2014 › Навіны Аб падпісаньні прамаскоўскім рэжымам пагадненьня аб “Эўразійскім эканамічным саюзе” Заява Як стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі, 29 траўня 2014 г. у горадзе Астана А. Лукашэнка, які насуперак выбарам, непрызнаных міжнароднай супольнасьцю, 18–ты год займае пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, ад імя Беларусі, разам з прэзыдэнтамі Казахстана і Расеі, падпісаў пагадненьне аб стварэньні “Эўразійскага эканамічнага саюзу”. 10/6/2014 › Навіны Ня трэба баяцца імпэрскіх пагрозаў Масквы. Фашызм трэба перамагаць. Таму нам беларусам пара ўжо цяпер рыхтавацца да адбіцьця рускай фашысцкай агрэсіі, маючы на ўвазе вопыт Украіны і пазьбягаючы ўкраінскіх памылак. 10/6/2014 › Навіны (25.05 – 04.06.2014) Пра Ярузэльскага 25 траўня 2014 г. французкая газэта “Le Figaro” апублікавала артыкул пра памерлага генэрала Войцэха Ярузэльскага. Газэта зьвярнула ўвагу на менш вядомыя факты яго біяграфіі. 10/6/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |