Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ярашук становіцца “вялікім начальнікам” У сярэдзіне траўня ў Бэрліне прайшоў зьезд Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў. Цікава, што на зьезьдзе новым віцэ-прэзыдэнтам Генэральнай рады гэтай канфэдэрацыі быў абраны тав. Аляксандр Ярашук зь Беларусі. У інтэрв’ю ён заявіў: “Международному профсоюзному движению достаточно хорошо известна ситуация с правами трудящихся в Беларуси, МКП пристально наблюдала за ее эволюцией”. Нагадаем, што тав. Ярашук служыць у Менску прэзыдэнтам Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. На гэтай службе ён ужо больш за 10 гадоў. Дэмакратычныя прафсаюзы і іх лідэры (сярод іх не было тав. Ярашука) узьніклі і пачалі дзейнічаць на хвалі масавых выступаў працоўных увесну незабыўнага 1991 года. А вось гэты тав. Ярашук быў заўважаны ў беларускай інфармпрасторы толькі сваімі заявамі пра неабходнасьць “хутчэйшай інтэграцыі Беларусі ў Расею”. Потым ён неяк нечакана зьявіўся ў дэмпрафсаюзах і стаўся прэзыдэнтам іхняга кангрэсу. За згаданай эвалюцыяй падзей назіралі ня толькі ў замежжы, але і беларусы на радзіме. Тав. Ярашук прышоў у прафсаюзы з камандай такіх жа раней невядомых дзеячаў. На працягу кароткага часу з баявітай, папулярнай сярод рабочых, сапраўды дэмакратычнай арганізацыі каманда зрабіла задушлівую бюракратычную кантору. Дэмакратычныя актывісты былі выдалены з прафсаюзаў, пачала працу рэжымная агентура. Ад кангрэсу засталася адно назва. Але цікава, што ў замежжы неяк не заўважылі гэтых пераменаў. Усе гэтыя гады агентура начале з тав. Ярашуком не вылазіць з замежных гастроляў, дзе прадстаўляе ліквідаваны імі беларускі дэмакратычны рабочы рух. Мяркуем, што за гэтай палітыкай стаяць немцы. Яны ня толькі трэніруюць лукашыстоўскія рэпрэсіўныя структуры і аплочваюць беларусафобаў кшталту мадам Алексіевіч, але й сочаць за тым, каб у Эўропе не забываліся на Партыю Галіхвэ (псэўда-БНФ), фальшывых дэмпрафсаюзьнікаў і падобныя рэжымныя крэатуры. Сымвалічна, што цітушка Ярашук стаўся “бальшым начальнікам” менавіта ў Берліне. Немцы забясьпечваюць для нас чарговага купэйнага пасажыра з пламбаванага вагона. Сымон Рудзік 3/6/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |