Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫТОКІ РУСКАГА ФАШЫЗМУ Для беларусаў вельмі важна зараз, калі адбываецца расейска-украінская вайна, правільна зразумець становішча, магчымыя наступствы для Беларусі і вызначыць прыярытэты ў дзеяньнях. Маё меркаваньне, што ў Расеі сістэмна разьвіваецца рускі фашысцкі рэжым. 10/6/2014 › Навіны ПРА НІКЧЭМНЫ АКТ ЗДРАДЫ І ЗЛАЧЫНСТВА (Чэрвеньскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 8 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. 10/6/2014 › Навіны Аб падпісаньні прамаскоўскім рэжымам пагадненьня аб “Эўразійскім эканамічным саюзе” Заява Як стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі, 29 траўня 2014 г. у горадзе Астана А. Лукашэнка, які насуперак выбарам, непрызнаных міжнароднай супольнасьцю, 18–ты год займае пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, ад імя Беларусі, разам з прэзыдэнтамі Казахстана і Расеі, падпісаў пагадненьне аб стварэньні “Эўразійскага эканамічнага саюзу”. 10/6/2014 › Навіны Ня трэба баяцца імпэрскіх пагрозаў Масквы. Фашызм трэба перамагаць. Таму нам беларусам пара ўжо цяпер рыхтавацца да адбіцьця рускай фашысцкай агрэсіі, маючы на ўвазе вопыт Украіны і пазьбягаючы ўкраінскіх памылак. 10/6/2014 › Навіны (25.05 – 04.06.2014) Пра Ярузэльскага 25 траўня 2014 г. французкая газэта “Le Figaro” апублікавала артыкул пра памерлага генэрала Войцэха Ярузэльскага. Газэта зьвярнула ўвагу на менш вядомыя факты яго біяграфіі. 10/6/2014 › Навіны Каля 7.30 29 траўня невядомыя людзі незаконна завалодалі шасьцю службовымі аўтамабілямі тытунёвага дыстрыб’ютара ООО “Мегаполіс-Україна”, паведамляе “ОстроВ” са спасылкай на прэс-службу Данецкага абласнога ўпраўленьня міліцыі. 10/6/2014 › Навіны У Расеі рыхтуюць наёмнікаў для тэрактаў ва Украіне Генэральная пракуратура Украіны распачала дасудовае рассьледваньне па фактах вярбоўкі і падрыхтоўкі наёмнікаў для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасьці ва Украіне, паведамляе “Украинская правда” са спасылкай на прэс-службу ведамства. 10/6/2014 › Навіны У Растове фармуюцца атрады тэрарыстаў для прарыву ўкраінскай мяжы У памежных раёнах Расеі фармуюцца новыя атрады баевікоў для перакіду ў Данбас. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледваньняў Дмытро Тымчук. 10/6/2014 › Навіны 42 крымінальныя справы супраць атачэньня і “сям’і” Януковіча Генпракуратура Украіны адкрыла 42 крымінальныя справы супраць прадстаўнікоў мінулай улады, заявіў в.а. генпракурора Алег Махніцкі ў непасрэдным эфіры тэлеканала “Україна”. 10/6/2014 › Навіны Расейскі фашыст пра тактыку “выпаленай зямлі” Лідэр фантомнай “Луганскай народнай рэспублікі” Валеры Болатаў хоча адключыць у вобласьці сьвятло, ваду і прапануе насельніцтву забіваць украінскіх вайскоўцаў. 10/6/2014 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |