Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Аб падпісаньні прамаскоўскім рэжымам пагадненьня аб “Эўразійскім эканамічным саюзе” Заява Як стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі, 29 траўня 2014 г. у горадзе Астана А. Лукашэнка, які насуперак выбарам, непрызнаных міжнароднай супольнасьцю, 18–ты год займае пасаду прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, ад імя Беларусі, разам з прэзыдэнтамі Казахстана і Расеі, падпісаў пагадненьне аб стварэньні “Эўразійскага эканамічнага саюзу”. Зьмест падпісанага А. Лукашэнкам дакуманту беларускаму грамадзтву невядомы, мэтазгоднасьць падпісаньня падобнага дакуманту ў беларускім грамадзтве не абмяркоўвалася — думка беларусаў аб мэтазгоднасьці прыняцьця такога дакуманту ўлічана не была. Непразрыстаць вакол падпісанага дакуманту зразумелая — абсалютная бальшыня беларусаў жадае жыць у незалежнай Беларускай дзяржаве, вызначаць свой лёс самым, а не залежаць ад волі іншых дзяржаў, найперш Расеі, дзеяньні якой носяць відавочна імпэрскі, разбуральны характар і нясуць пагрозы ўсяму сьвету. Мы заяўляем, што падпісаньне асобай, легітымнасьць якой пад сумненьнем, заведама нявыгаднага Беларусі, насуперак волі народа, пагадненьня зьяўляецца юрыдычна нікчэмным і ня маючым прававой сілы дакумантам. Мы заклікаем усіх службовых асобаў, якія надзелены фармальнымі паўнамоцтвамі, ўстрымацца ад увасабленьня ў жыцьцё (найперш ратыфікацыі) дадзенага пагадненьня, бо факт ягонага падпісаньня мае ўсе прыкметы крымінальнага злачынства. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ 10/6/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |