Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ПРА НІКЧЭМНЫ АКТ ЗДРАДЫ І ЗЛАЧЫНСТВА (Чэрвеньскі Сойм 2014 г. Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”) 8 чэрвеня ў Менску адбыўся чарговы Сойм КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, — “Вытокі рускага фашызму”. З дакладамі выступілі сп. Сяргей Папкоў, намеснік старшыні Партыі і Фронту, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Управы Сойму. Выступоўцы закранулі тэму змагарнай Украіны, якая супрацьстаіць расейскай ваеншчыне. Якія б афіцыйныя трактоўкі не публікаваліся, украінскі народ цудоўна разумее, што Ўкраінская дзяржава знаходзіцца ў стане вайны з агрэсарам – імпэрскай Расеяй. Разумее гэта таксама палітычнае і вайсковае кіраўніцтва краіны. Мы назіраем бяспрыкладную кансалідацыю народных сілаў у суседняй краіне, дзе абсалютная бальшыня народу гатовая да канца, да перамогі змагацца супраць расейскага ўварваньня. Месяц таму мы абмяркоўвалі паўнамаштабнае ўварваньне расейскай арміі ва Украіну як нешта непазьбежнае, але яно не адбылося. Працягваюцца лакальныя баявыя дзеяньні ў Данбасе. Масква дагэтуль не рашылася кінуцца ў адкрыты вялікі наступ. Прычынаў гэтаму некалькі. Галоўнае – гэта баявы дух і мабілізацыя ўкраінскай нацыі, якая не баіцца магутнага ворага і самаахвярнай барацьбы. Трэба ўлічваць таксама, што бліжэйшае атачэньне Пуціна пабойваецца за свае капіталы, якія знаходзяцца на Захадзе (які пагражае Маскве санкцыямі), і за сваіх нашчадкаў, якія вучацца ў заходніх унівэрсітэтах і жывуць у заходніх сталіцах. Але небясьпека паўнамаштабнай расейскай агрэсіі застаецца актуальнай. Гэта павінны разумець народы. Вельмі важна, што фактар часу іграе на карысьць украінцаў. У бліжэйшы час мы пабачым, наколькі рашуча будзе дзейнічаць новае дзяржаўнае кіраўніцтва Украіны. На фоне ўкраінскай драмы асабліва недарэчна выглядае далейшае існаваньне марыянэткавага прамаскоўскага рэжыму ў Беларусі. Заключэньне рэжымам каланіяльнай нелегітымнай дамовы пра “Эўразійскі эканамічны саюз” прадстаўляе сабой акт нацыянальнай здрады, сур’ёзнае дзяржаўнае злачынства. Беларускі народ павінен супраціўляцца гэтай практыцы ўсё больш глыбокага паняволеньня нашай краіны імпэрскай Масквой. Неабходна ўсімі сіламі не дапусьціць, каб беларускія вайскоўцы былі кінутыя ў крывавы вір вайны змагацца супраць Украіны, за інтарэсы варожай імпэрыі. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі, што працягваецца разгром антыбеларускім рэжымам беларускага нацыянальнага прадпрымальніцтва. У бліжэйшы час гэты працэс актывізуецца ў сувязі з пастановамі лукашызма, і свае бізнэсы згубяць сотні і тысячы эканамічна актыўных беларусаў. Рэжым зачышчае тэрыторыю ад беларусаў для агрэсіўнай Масквы. Працягваецца замбаваньне нашага насельніцтва тупой і хлусьлівай расейскай прапагандай. На жаль, трэба прызнаць, што вельмі многія людзі (трывожна, што сярод іх шмат маладых) зусім некрытычна ставяцца да маскоўскага замбаваньня і вераць гэтай гёбельсаўшчыне, яе бруднай антыўкраінскай міфалогіі. Таму ўсе патрыёты Беларусі павінны даваць суайчыньнікам праўдзівую інфармацыю пра тое, што адбываецца ў нас і ў суседняй Украіне. Нельга дапусьціць, каб падступны вораг пакарыстаўся наіўнасьцю нашых людзей. Сойм абмеркаваў і прыняў Заяву “Аб падпісаньні рэжымам пагадненьня аб “Эўразійскім эканамічным саюзе” (публікуецца). Сойм таксама разгледзеў планы партыйнай дзейнасьці на бліжэйшы пэрыяд. Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 10/6/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |