Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: НАВІНЫ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ПРАПАГАНДЫ

Цяпер, пасьля нападу Расеі на Украіну, усе ўбачылі, што такое ёсьць рускае гёбельс-тэлебачаньне і ўвогуле – уся расейская ілжывая журналістыка. Праўда, некаторым беларусам і цяпер яшчэ цяжка паверыць, што так можна ілгаць — настолькі наіўнымі ёсьць нашыя даверлівыя людзі.

Да расейска-украінскай вайны руская прапаганда і антыбеларускі рэжым у Беларусі галоўны націск рабілі на ліквідацыю і ахайваньне беларускай мовы. Тут створана цэлая сістэма зьнішчэньня (ліквідацыя беларускай школы, беларускіх падручнікаў, кнігавыдавецтваў, дзіцячых часопісаў, радыё, тэлебачаньня, шыльдаў і г. д.). Паверх гэтага ўсяго разбурэньня мовы і беларускай культуры ішла акупацыйная ідэалёгія, сутнасьць якой – “статус-кво”. Гэта значыць заклік прыняць за аснову, за норму вынікі нацыянальнага разбурэньня і на гэтым будаваць высновы, статыстыку і акупацыйную псэўда-тэорыю аб заканамернасьці “паміраньня” беларускай нацыі.

Цэнтральным гваздом гэтай ілжы (згодна з фашызацыяй “русского мира”) зьяўляецца сцьвярджэньне, што нацыянальная мова для нацыі неабавязковая, нацыя можа існаваць і без нацыянальнай мовы і карыстацца мовай калянізатараў. Каляніяльная гісторыя Афрыкі, маўляў, таму доказ.

Як кажуць, доказ то доказ, але тубыльныя плямёны Афрыкі ня мелі пад сабой Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкай дэмакратыі, магдэбурыі, дасканалага права, кнігадрукаваньня, не ўплывалі на ўсю Эўропу і ня білі варварскую маскву на палях бясконцай вайны. Таму галоўны клопат акупантаў — каб зьнішчыць усё тое ў фактах і ў памяці беларусаў. Інакш афрыканскую мэтадалёгію да мазгоў не прышчэпіш. Таму і нішчаць.

Напад на Украіну трохі зьбянтэжыў антыбеларускіх ідэолагаў і трактавальшчыкаў нацыі бяз мовы. Але вось нядаўна знайшлі выхад. Зьявілася новая качка антыбеларускай акупацыйнай “тэорыі”. Пачалі пісаць у стылі вульгарнага “статус-кво”, што беларуская нацыя – гэта, аказваецца, “палітычная нацыя”. Гэта значыць такая нацыя, якая заснавана не на нацыянальнай мове, не на народнай гісторыі і культуры, а аб’яднаная вакол дзяржавы. Ну, а паколькі “дзяржава” ў цяперашнім акупацыйным калгасе вядома ёсьць “хто”, то зразумела, і кім створана такая “палітнацыя”. Вельмі добра “прыехалі” “тэарэтыкі”. Якраз туды, куды ім трэба. Проста бездакорна. Вышэй за чучхэ.

Дыскутаваць з гэтакім ня трэба і ніхто ня будзе. Усяму ёсьць мяжа. Сытуацыя такая, што гадаў трэба пляжыць. Залезьлі ўжо беларусам ў вантробы.

Маладая беларуская жанчына вышла з 6-гадовым сыночкам у цэнтар сталіцы і падняла лёзунг на акупанцкай мове “палітнацыі” (гэта зн. па-руску): “Сьмерць крамлёўскім акупантам!” Вядома, жанчыну арыштавалі, а ўсе рэжымныя структуркі (тыпу так званых “праваабаронцаў”, псэўдаапазыцыі, прэтэндэнтаў на ўдзел у фальшывых выбарах і т. п.) тут жа адвярнуліся ад яе (але нізасьць!).
Незалежна ад матывыў, якімі кіравалася жанчына, лёзунг яе вечна актуальны і самы што ні ёсьць надзённы. Канец крамлёўскім акупантам абазначаў бы канец войнам, гвалту, брыдоце русіфікацыі і паскудству рускай антыкультуры. Людзі ўздыхнулі б свабодна. Вось да гэтага трэба імкнуцца. Пачварны зьвер мусіць здохнуць ў сваім логаве. За Беларусь і за Украіну будзе крамлёўскім адплата. І ніякая “палітнацыя” іх не ўратуе.

12 чэрвеня 2014 г. Зянон ПАЗЬНЯК

13/6/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2014
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024