Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Падобна, што “гонка” пачалася. Гумар-сатыра. Маецца на ўвазе запланаванае на 2015 год чарговае электаральнае шоў рэжыма пад назовам “прэзыдэнцкія выбары”. Высунуўся яшчэ адзін ахвотны паўдзельнічаць у гонцы”. Пра рашэньне балатавацца заявіў даволі шырока вядомы расейскі генэрал В. Фралоў. “Белрэдакцыя” Радыё Свабоды 12 чэрвеня прысьвяціла гэтаму даволі вялікі тэкст-інтэрв’ю з адстаўным “апазыцыянэрам”. Чытанка даволі кур’ёзная, рэкамэндуем. І нагадваем, што быў час (пачатак-сярэдзіна 2000-х) актыўнай раскруткі гэтага танкавага генэрала, які ў 1991 г. стаяў з сваімі танкамі ў акупаванай Вільні – гэта быў галоўны подзьвіг ягонага жыцьця. Адзін менскі паэт нават назваў ген. Фралова “беларускім Дэголем”. А народны паэт Ляпіс-Трубецкой прысьвяціў яму свой опус: Гаўрыла меў штаны ў лампасах, Праз некалькі гадоў настала новая дыспазыцыя і ген. Фралоў грукнуў дзьвярмі, паслаў вінцучкоў-калякіных і іншых псэўдаў “куды падалей” і вярнуўся служыць да Лукашэнкі. Той “Дэголя” прыняў і даручыў яму пасаду начальніка касьмічных праграм рэжыму. Ляпіс-Трубецкой адгукнуўся на гэтую падзею вершам: Гаўрыла прымяраў скафандр, Мы тут усё жарцікі, а аказалася, што Гаўрыла ардэнаносец. У інтэрв’ю РС ён пафасна паведаміў, што за “абарону адной грамады ў Вільні” мае ордэн Сергія Раданежскага. Што гэта такое, можна пачытаць у Вікіпэдыі. Цытуем: О́рден преподо́бного Се́ргия Ра́донежского — общецерковная награда Русской Православной Церкви, имеет три степени. Учреждён Священным Синодом Русской Православной Церкви 26 декабря 1978 года. При награждении вручается знак ордена и грамота; носится на левой стороне груди. Выполнен в виде четырёхконечного креста, в центре находится круглый медальон с изображением преподобного Сергия Радонежского. Девиз ордена «СМИРЕНИЕМ ВОЗВЫШАЕМЫЙ» (наносится на оборотную сторону). Награждаются иерархи Поместных Православных Церквей, представители инославных Церквей и религиозных объединений за церковные и миротворческие заслуги, государственные и общественные деятели всех вероисповеданий — за плодотворные труды. Якімі былі гэтыя “плодотворныя труды”, ні ген. Фралоў, ні РПЦ, ні гісторыя не патлумачылі. 1991 год мы добра памятаем. У рэвалюцыйнай Вільні і іншых месцах у Прыбалтыцы савецкая бранетэхніка абараняла шчытом не праваслаўныя храмы, а помнікі Леніну ды мясцовым бальшавікам. Грамадзяне праваслаўнай канфэсіі разам з каталікамі і лютэранамі змагаліся за незалежнасьць балтыйскіх краін ад імпэрыі (тады ніхто не пытаўся, хто якой канфэсіі). Патрыётам-антысаветчыкам супрацьстаяла саўковая русскоязычная чэрнь з чырвонымі сьцягамі і плакатамі “Товарищи! Сплотимся вокруг райкомов и парткомов! Фашизм не пройдёт!” Мабыць, гэтых “праваслаўных” і бараніў ген. Фралоў на сваіх танках. З тым жа імпэтам (што ў “апазыцыі”, што ў рэжыме) генэрал рэгулярна ўдзельнічае ва ўсіх спэктаклях лукашызма. Яго не бянтэжыць, што яго так ні разу нідзе і не ўключылі ў сьпіс “элегантных пераможцаў”. Што называецца, “крепка броня”… Янка Базыль 21/6/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |