Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Патрыёты ўшанавалі памяць Васіля Быкава

bykau14-011.JPG
22 чэрвеня на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Парыі – БНФ людзі (агулам каля 50 асобаў) прыйшлі на Усходнія могілкі сталіцы, каб ушанаваць памяць народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава ў гадавіну ягонай сьмерці. Патрыёты ўсклалі кветкі на магілу вялікага беларуса, запалілі зьнічкі.

Прамовілі сябры кіраўніцтва і Сойму КХП-БНФ спадары Алесь Чахольскі, Юры Беленькі, Сяргей Папкоў, Уладзімер Юхо, а таксама іншыя ўдзельнікі мэмарыяльнага мерапрыемства. Яны нагадалі, што Васіль Уладзімеравіч быў сябрам Сойму і актыўным удзельнікам Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ. Яму быў выпісаны партыйны білет за №1. Вялікі беларус быў змагаром і асьветнікам усё сваё сьвядомае жыцьцё. Ён заўсёды, нягледзячы ні на што пісаў і гаварыў праўду. Ягоныя творы – наша найвялікшая нацыянальная каштоўнасьць, яны вечныя, жывыя для ўсіх пакаленьняў беларускага народу. Мы назіраем, як расейская прапаганда спрабуе прысабечыць Васіля Быкава, зрабіць яго постаць і творы набыткам міфічнага і фальшывага “Русского мира”. Ведаюць імпэрцы, наколькі важным ёсьць Быкаў для беларускай нацыянальнай сьведамасьці і нашай культуры. Таму ўчора музэй-дачу Васіля Быкава адкрывалі прыкметныя асобы рэжымнага афіцыёза. Сярод іх найбольш прыкметны тав. генэрал Чаргінец. Мы добра памятаем, як гэты Чаргінец з сваёй камандай спрабаваў сарваць цырымонію пахаваньня Быкава 11 гадоў таму, як рэжымшчыкі спрабавалі выкінуць Бел-Чырвона-Белы Сьцяг, якім была накрытая труна, і выдаліць з залі прадстаўнікоў Беларускага Народнага Фронту. Але патрыёты абаранілі Сьцяг і не дазволілі рэжымшчыкам блюзьнерыць над памяцьцю Быкава. Цяпер мы бачым, як разам з Чаргінцом і падобнымі дзейнічаюць вакол справы мэмарыялізацыі некаторыя з псэўдаапазыцыі. Але беларускі народ тут ўсё бачыць. Фальшывым людзям не ўдасца пакарыстацца імем Васіля Быкава ў нячыстай імпэрскай палітыцы.

Сп. Алесь Чахольскі зачытаў фрагмэнты зь нядаўна выдадзенай кнігі Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”, у якой зьмешчаны аўтэнтычны аўтарскі тэкст твораў без сьлядоў умяшальніцтва савецкай цэнзуры. Ацэнкі вайны і чалавека на вайне, беларускага змаганьня за волю, пошукаў беларусамі праўды на гэтай зямлі – усё гэта гучыць актуальна цяпер і будзе каштоўным заўжды.

Над грамадой луналі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Людзі прыйшлі да магілы нашага генія з малымі дзецьмі. Разам з старэйшым пакаленьнем была патрыятычная моладзь. На прыканцы грамада засьпявала духоўны беларускі гімн “Магутны Божа”.

22 чэрвеня 2014 г.

Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ

bykau14-001.JPG

bykau14-007.JPG

bykau14-008.JPG

bykau14-018.JPG

23/6/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2014
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024