Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Іларыёнаў: Пуцін распачаў апэрацыю “Тлеючы тарфянік” Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін ня мае намеру спыняць сваю агрэсію ва Украіне, і таму сёньня як ніколі верагодны ваенны канфлікт паміж Украінай і Расеяй, у які могуць быць уцягнутыя іншыя дзяржавы, заявіў выданьню “ГОРДОН” расейскі эканаміст, экс-дарадца прэзыдэнта РФ Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў. Мэта Пуціна застаецца нязьменнай – альбо Україна становіцца пуцінскай і ідзе пад кіраваньне Крамля, альбо яна павінна спыніць існаваньне як сучасная незалежная дзяржава. Высьветлілася, што антыўкраінскія настроі ва Украіне ёсьць. Магчыма, што такіх людзей – каля мільёна, прычым у іх ня столькі прарасейскія, колькі прасавецкія настроі. Аднак гэтага зусім недастаткова, каб стварыць нешта пераканаўчае для расейскага, украінскага і сусьветнага грамадзтва. Таму давялося зьдзяйсьняць інтэрвэнцыю на поўдні і ўсходзе Украіны з дапамогай “стралкоў”, “бесаў”, “бабаяў” і іншых тэрарыстаў. Але высьветлілася, што і іх не хапае – пры правядзеньні сур’ёзнай апэрацыі нават намаганьнямі аслабленай украінскай арміі яны ўсяроўна будуць здушаны. Прыкладна пяць або шэсьць дзён таму Пуцін прыняў рашэньне аб новым этапе ў зьдзяйсьненьні стратэгіі далейшай дэстабілізацыі Украіны. Гэтыя дзеяньні можна назваць “Апэрацыя “Тлеючы тарфянік”. На тэрыторыю так званых “ДНР” і “ЛНР” будуць закідвацца баевікі і зброя з тэрыторыі Расеі. Адначасна будзе ўзмоцнена распаўсюджваньне падрыўной дзейнасьці ў тых рэгіёнах Украіны, у якіх у красавіку-траўні падтрымкі антыўкраінскай дзейнасьці сярод украінскіх грамадзян не аказалася. Таму цяпер апрабаваны на Данбасе варыянт, але ўжо на новым узроўні і з новымі сіламі будзе распаўсюджвацца на ўсе восем вобласьцяў так званай “Наваросіі”. Тое, што мы бачылі ўчора ў Харкаев і Адэсе, — і падрыў газаправода ў Палтаўскай вобласьці, і масавы пераход мяжы баевікамі і тэхнікай, і падцягваньне расейскіх узброеных сілаў да мяжы – усё гэта часткі новага этапа па падрыву сувэрэнітэту і незалежнасьці Украіны. У гэтай сытуацыі ключавое пытаньне заключаецца ў здольнасьці ўкраінскіх Узброеных сілаў вырашыць пытаньне. Магчымасьцяў для дыпламатычнага спыненьня расейскай агрэсіі супраць Украіны зараз, балазе, няма. У апошнія два-тры дні мы ўступілі ў сытуацыю, пры якой высокаверагоднай становіцца поўнамаштабная вайна паміж расейскімі і ўкраінскімі Узброенымі сіламі. Ня ведаю, у якой ступені новы прэзыдэнт Украіны будзе здольны на прыняцьце сілавога рашэньня, але калі ён не аддасьць такі загад, то язва на тэрыторыі Усходняй Украіны абрасьце мурамі, межамі, усімі прыкметамі новай квазідзяржавы. У Крамлі, падобна, прынялі рашэньне не здаваць “ДНР” і “ЛНР” ні пры якіх абставінах, што азначае разьвязваньне паўнамаштабнага ваеннага канфлікта. У іхніх плянах – аднаўленьне такзванага “Русского міра”. Адзіны сур’ёзны гулец у сьвеце, хто можа гэтаму супрацьстаяць, — англа-саксонскі сьвет, у які ўваходзяць ЗША, Вялікая Брытанія, і такзваныя “прыфрантавыя дзяржавы”: Польшча і краіны Балтыі. З пункту гледжаньня Крамля дамовіцца тут немагчыма, таму вайну трэба весьці да іх поўнага разгрома. У гэтай вайне, на думку агрэсара, яго хаўрусьнікам можа і павінна стацца кантынэнтальная Эўропа начале зь Нямеччынай. Гэтая канцэпцыя знаходзіць зразуменьне сярод шэрагу палітычных і дзелавых колаў эўрапейскіх кантынэнтальных краін, перш за ўсё Нямеччыны і Францыі. Украіну разглядаюць у якасьці поля бою, якое агрэсар аддаваць не зьбіраецца. Зараз ад украінскага кіраўніцтва і ўкраінскага грамадзтва залежыць, ці будуць украінцы супраціўляцца. Бо калі нават аддаць, напрыклад, Данбас, мяркуючы, што вайна скончыцца, то агрэсар усяроўна ня спыніцца. Данбас сам па сабе нікому не патрэбны, ён будзе выкарыстаны як плацдарм для наступу на іншыя рэгіёны Украіны. У адпаведнасьці з канцэпцыяй “Русского міра”, зараджэньне адзінага рускага праваслаўнага народа адбылося ў Кіеве, дзе Уладзімер Першы хрысьціў Русь. І цяпер Кіеў разам з Кіева-Пячэрскай Лаўрай павінны жыць пад адным дзяржаўным дахам з астатнім “Русскім міром”. Уладзімер Другі ад Украіны не адступіцца. Або нешта здарыцца з гэтым дахам. 23.06.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/publications/Illarionov-Neskolko-dney-nazad-Putin-nachal-operaciyu-Tleyushchiy-torfyanik-novyy-etap-destabilizacii-Ukrainy-28526.html 28/6/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |