Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Жыхары Луганска зразумелі, што Расея вядзе вайну супраць Украіны Сытуацыя ў Луганску застаецца дастаткова складанай, зараз гучаць стрэлы, — заявіла выканаўца абавязкаў губэрнатара Луганскай аблдзяржадміністрацыі Ірына Вярыгіна ў эфіры “5 канала”. 19/7/2014 › Навіны Пашыраецца расейская інвазія ва Украіну На працягу апошніх дзён тэрарысты паспрабавалі ўзяць рэванш пасьля пасьпяховых дзеяньняў сілаў АТА пасьля заканчэньня “перамір’я” 20-30 чэрвеня. Раней, пасьля ўцёкаў баевікоў з Славянска, Краматорска і інш. населеных пунктаў, іхныя сілы аказаліся сур’ёзна дэмаралізаванымі, што прымусіла расейскае кіраўніцтва рэзка зьмяніць фармат расейскай інвазіі, якая праводзіцца супраць Украіны. 19/7/2014 › Навіны Дарадца Прэзыдэнта Украіны Юры Луцэнка перакананы, што расейцы самы вінаватыя ў тым, што маюць кіраўніком дзяржавы Пуціна. 19/7/2014 › Навіны Расейскія наёмнікі не жадаюць ехаць ваяваць ва Украіну. Пра гэта на брыфінгу заявіў дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка, піша “ЛІГАБізнесінформ”. 19/7/2014 › Навіны Украінская авіяцыя нанесла ўдар па калёнах расейскай ваеннай тэхнікі Калёны ваеннай тэхнікі, што прарваліся з Расеі 13 ліпеня, былі ліквідаваныя з дапамогай авіяцыі, заявіў начальнік упраўленьня прэсы Міністэрства абароны Украіны Богдан Сэнік ў эфіры праграмы “Подробності”. 19/7/2014 › Навіны Луганск. Баевікі мэтанакіравана абстрэльваюць жылыя дамы Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы Луганска праводзяцца з боку тэрыторый, кантралюемых баевікамі так званай “Луганскай народнай рэспублікі”. 19/7/2014 › Навіны “Расея рыхтуе ўвод сваіх войскаў ва Украіну” Расея рыхтуе ўвод спэцназа з Растоўскай вобласьці на тэрыторыю Украіны. Пра гэта сёньня на брыфінгу паведаміў кіраўнік Цэнтру ваенна-палітычных дасьледваньняў і каардынатар групы “Інфармацыйны Супраціў” Дмытро Тымчук, — перадае карэспандэнт “ОстроВа”. 19/7/2014 › Навіны Пад Зяленапольлем Украінская армія зьнішчыла калёну акупантаў Каля населенага пункта Зяленапольле Луганскай вобласьці 13-га ліпеня сіламі АТА зьнішчана калёна тэрарыстаў. Пра гэта паведаміў Дмытро Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook. 19/7/2014 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |