Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Гэта можна назваць “сьвецкай хронікай”, але “белрэд” Радыё Свабода паспрабавала падпусьціць у паведамленьні крыху тэарэтызатарства і гісторыі пытаньня (ня робячы, аднак, ніякіх з гэтага высноваў). Сюжэт першы: “фотасэсія” непараўнальнай “кандыдаткі ў прэзыдэнцкія кандыдаткі” В. Карач. Яна, аказваецца, “правяла чарговую фотасэсію” на гендэрную тэму. Яна і “сьвецкая львіца”, і “авіятарка” і яшчэ нешта. Рэдакцыя патурбавала “экспэрта ў паліткамунікацыі” Т. Чуліцкую, і тая дала свой вэрдыкт: “Гэты вобраз выклікае хутчэй скандал, чым абмеркаваньне ўзьнятай тэмы…” Экспэртка ня выказалася пра “самае скандальнае” – самапараўнаньне правінцыйнай “львіцы” зь беларускай сьвятой. Мы паглядзелі на ўсё гэта і паспачувалі ўсім. Стылёвая расперазанасьць, посткамсамольская багемнасьць на ўзроўні кіча ў спалучэньні з выразнай інтэлектуальнай недалёкасьцю і адсутнасьцю комплексаў – гэта сур’ёзны дыягназ. Тут ужо не паліткамунікатарам трэба разьбірацца, а іншым спэцыялістам. Яно можа і нячога для палітцырка або студэнцкага капусьніка. Але трэба ўспомніць, як “дэмСМІ” РБ ажно са скуры вылузваліся, даючы эфіры і старонкі для выступаў гэтай фотагераіні, якая фармулявала ацэнкі і прагнозы на палітычныя і экзістэнцыйныя тэмы зь імпэтам гімназічнай актывісткі. В. Карач зьяўлялася то ў Празе, то ў Вільні, то ў Брусэлі, а “дэмжурналісты” беглі сьледам за ёй і зьбіралі ў кошык яе сэнтэнцыі. Потым была арганізаваная нават вадэвільная драма зь нейкай аблогай яе кватэры і “пагрозай” яе сям’і з боку ворганаў “бесчалавечнага рэжыму”. Усё гэта глядзелася як бразільскі сэрыял, але “на поўным сур’ёзе”. Сюжэт другі: ня менш непараўнальны В. Дзіянаў. Тут “белрэд” РС спадобілася на кароткую, але ёмістую рэтраспэкцыю гэтай “палітфігуры”: “Вячаслаў Дзіянаў — палітычны эмігрант. У 2008-м быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты Алеся Міхалевіча. На прэзыдэнцкіх выбарах падтрымаў Яраслава Раманчука, пасьля Плошчы ўцёк з краіны. Улетку 2011 быў адным з арганізатараў «Маўклівых акцый пратэсту». У тым жа годзе быў адлічаны за прагулы з праграмы Каліноўскага. Цяпер — старшыня фонду «Інтэграцыйны мост» у Польшчы”. (Канец цытаваньня). І вось – сэнсацыя! Паведамляецца, што Дзіянаў бярэ расейскае грамадзянства і нават абяцае, што будзе “надалей цікавіцца беларускай палітыкай”. Яно б можна было пасьмяяцца з сюжэту. Але ўспамінаецца, як з ініцыятывы гэтага попіка-гапончыка ў 2011 годзе ў Менску і іншых населеных пунктах у 2011 годзе былі арганізаваныя тупыя па сутнасьці, палітычна і інтэлектуальна імпатэнцкія “маўклівыя пратэсты”. Гэта калі беларусы ішлі (без лёзунгаў, без сэнсу, без нацыянальнай сымволікі) па вуліцах, тупалі нагамі, пляскалі ў ладкі, а на іх нападалі рэжымныя гарылы, білі, зьневажалі, арыштоўвалі і вязьнілі. Скончылася ўсё запланаванай паразай і прыкрым пшыкам. І вось гэты Пампушкін цяпер “палітэмігрант” на Захадзе і адначасова “гражданин России”. Ведаеце, нават Ільфу зь Пятровым цяжка было б закруціць такую сюжэтную інтрыгу. Вядома, што якраз жыцьцё ёсьць самым вынаходлівым літаратарам. Мы абяцалі высновы. Калі ласка. Згаданыя ў цытаце А. Міхалевіч і Я. Раманчук – такія ж, як іхны падтрымшчык Дзіянаў. Толькі іх працягваюць час ад часу дэманстраваць у “дэмСМІ” як нешта сапраўдна апазыцыйнае рэжыму і нацыянальна сьведамае. А на самой справе гэта адна кампашка, адна трупа лёгкага жанру, але зь цяжкімі наступствамі для многіх тысячаў даверлівых людзей. Наіўна даверлівых яшчэ й таму, што яны давяраюць згаданым “дэмСМІ” (“ну як жа, ён (яна) на Свабодзе выступаюць!”). Вось і не вылазяць з эфіраў Карэйка А.І, фота-мадам Грыцацуева ды іншыя фальшывыя пэрсанажы. Нам прапануецца захапляцца гэтым пагарэлым вадэвілям падстаўной псэўдаапазыцыі. Прапануецца сістэматычна і навязьліва. Не дапускаючы ў той жа час сапраўдных нацыянальных дзеячаў і патрыётаў, мысьляроў і змагароў. І, дарэчы, робіцца гэта за тлустыя ганарары і жыцьцёвы камфорт “дэмхлусоў”. Сяргей Камароўскі 4/8/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |