Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

А ён зноў за сваё

Заўважана, што мясцовыя і нават заходнія “дэмСМІ” рэгулярна арганізоўваюць “канцэрт па заяўках” з удзелам аднаго выканаўцы – міністра МЗС РБ тав. Макея. Ён прадстаўляецца імі у амплуа “самага чалавечнага чалавека” з салодкай усьмешкай і эўрапеіднай дыпламатычнай лексікай. Робіцца нават празрысты намёк: “паглядзіце на яго, паслухайце, — якая была б інтэлігентная альтэрнатыва грубаму і некультурнаму начальніку рэжыма”. Так нядаўна тав. Макея прымалі ў Брусэлі і Вільні, ветліва раіліся зь ім пра дэмакратыю і Усходняе партнёрства. Дзяжурны па Эўразьвязу міністар зь Летувы прыязджаў у Менск і таксама меў культурную гамонку з “альтэрнатывай Лукашэнку” і псэўдаапазыцыяй. Усё было так гарманічна і папахвала адлігай.

І вось табе на! Тав. Макей перастаў усьміхацца, насупоніўся і раптам урэзаў па ЗША і Эўразьвязу. Усё за яе, за родную яму Расею. Ён камэнтаваў заходнія санкцыі супраць Масквы – падпальшчыцы вайны і агрэсара ва Украіне: “Санкцыі, пагроза, шантаж – гэта адлюстраваньне пячорнага мысьленьня некаторых палітыкаў. Расея – магутная эканамічная дзяржава. І калі, крый Божа, абваліцца эканоміка Расеі, то я думаю, эканоміцы Эўропы таксама не паздаровіцца. Эўрапейцы павінны пралічваць выразна ўсе варыянты… каб гэтыя рашэньні не абярнуліся супраць іх самых”.

Вось гэта па-нашанску, па-маскоўску! Лаўрову нават слабо. І становіцца ўсё на свае месцы: і рэжым, і дзяжурныя па ЭЗ, і грантаўская “оппозіція” (якая павінна ратаваць маленькія прыбалтыйскія краіны ў выпадку маштабнага нашэсьця маскоўскай арды).

Але пачытаць цікава. Альтэрнатыва начальніку рэжыма называе Расею “магутнай”. І ў той жа час не скідае з рахункаў, што яна можа бац – і “абваліцца”. Мацёры чалавечышча, Ленінскі розум. З такім трэба лічыцца…

Сяргей Камароўскі

4/8/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2014
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024