Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(23.07. – 25.07.2014) Бізнэс для іх важней 23 ліпеня 2014 г. французкая газэта “Le Figaro” напісала: “Дэвід Кэмэран ушчуваў Францыю за продаж ваенных караблёў Расеі, але брытанская парляманцкая справаздача раскрыла, што Злучанае Каралеўства не распаўсюдзіла эмбарга на продаж узбраеньняў Маскве нягледзячы на абяцаньне прэм’ер-міністра, зробленае ў сакавіку”. Наш камэнтар: Французы здалі брытанцаў, як школьных хуліганаў. Вось вам і ўся “антымаскоўская пазыцыя” лібэральнага Захаду. Бізнэс для іх важней. Алесь Хадасевіч *** Ня любяць хрысьціянства 24 ліпеня 2014 г. італьянская газэта “La Repubblica” паведаміла з Нарвэгіі. Спэцслужбы гэтай краіны паведамілі пра падрыхтоўку тэракта. Выканаўцамі павінны быць джыхадзісты, якія ваявалі ў Сірыі і вернуцца ў Нарвэгію. Іх ад 40 да 50 чалавек. Спэцслужбы вяртаюць з адпачынкаў сваіх супрацоўнікаў. Наш камэнтар: Лібэральная Эўропа дорага плоціць за ператварэньне сваёй тэрыторыі ў камфортны прытулак для сотняў і сотняў тысячаў экзотаў у чалмах, якія ненавідзяць эўрапейскую, хрысьціянскую цывілізацыю і яе людзей, гэтак жа як і лібэралы. Алесь Хадасевіч *** Пасадзілі “праціўнікаў рэжыму” 24 ліпеня 2014 г. нямецкая газэта “Sueddeutsche Zeitung” паведаміла пра заканчэньне працэсу ў Маскве. Маскоўскі суд прысудзіў да 8 гадоў турмы “праціўніка рэжыму Удальцова і яго калегу Разважаева”. Іх абвінавацілі ў арганізацыі забурэньняў у Маскве ў дзень інаўгурацыі Пуціна 6 траўня 2012 г. Наш камэнтар: Аналіз дзеяньняў і палітбіяграфіі гэтых двух “праціўнікаў рэжыму” даўно паказаў, што яны зьяўляюцца лубянскімі правакатарамі і дэскрыдытатарамі самога паняцьця супраціву. Маскоўскай юстыцыі спатрэбілася ажно два гады зь лішнім, каб завяршыць гэты працэс прысудам. Чаму менавіта цяпер? Мяркуем, што на прыкладзе папоў-гапонаў Масква хоча запалохаць сваё насельніцтва. Эйфарыя ад “крымнаш” яшчэ застаецца ў расейскім грамадзтве. Але маскоўскія банды церпяць паразу на Данбасе, Украінская армія паступова наступае і зьнішчае іх. Масква рыхтуецца да паўнамаштабнай інвазіі ва Украіну і хоча ўзяць пад жалезны кантроль сваё насельніцтва, не дапусьціць ніякіх пратэстаў. Юрка Марозаў *** Палохаюць Расею 25 ліпеня 2014 г. дацкая газэта “Berlingske” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея можа апынуцца ў ізаляцыі на шмат гадоў”. Паведамляецца пра абмеркаваньне міністрамі 28 краінаў Эўразьвязу санкцый супраць Расеі за яе дзеяньні ва Украіне. Наш камэнтар: Апісваючы гэтыя абмеркаваньні і пытаньне “ізаляцыі” заходнія назіральнікі і экспэрты нават не задумваюцца над адным важнейшым чыньнікам гэтай тэмы. Логіка паводзінаў Крамля сьведчыць аб тым, што Масква сама імкнецца да ізаляцыі Расеі. Насоўваецца эканамічная катастрофа, лубянцам трэба ратаваць сваю ўладу ў імпэрыі. Таму Крэмль выбірае вайну і закрыцьцё дзяржаўных межаў. Гэта яшчэ не задэкляравана з трыбунаў, але ўжо адчуваецца ў стратэгіі паводзінаў – агрэсіўных і нахабных. Толькі такім чынам крамлёўская хунта спадзяецца выратавацца (маўляў, яны не вінаватыя, Захад нагадзіў). Але гэта таксама ёсьць шлях да распаду імпэрыі. Юрка Марозаў *** “Не атрымалася” 25 ліпеня 2014 г. славацкая газэта “SME” напісала, што ўкраінскія спэцслужбы затрымалі ў аэрапорце Данецка брытанскага рэдактара ангельскай вэрсіі расейскага тэлеканала RT Грэхама Вільяма Філіпса, а потым выдалілі яго з краіны. Там жа раней затрымалі некалькіх іншых расейскіх журналістаў. Спэцслужбы дапыталі іх і выдалілі, спасылаючыся на “пагрозу дзяржаўным інтарэсам Украіны”. Юрка Марозаў *** Крамлёўская гёбэльсаўшчына вякае 25 ліпеня 2014 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра заяву расейскіх уладаў. Аб тым, што каля 40 снарадаў, выстраляных з тэрыторыі Украіны, выбухнулі ў Растоўскай вобласьці. Прадстаўнік памежнай службы ў Растоўскай вобласьці Малаеў заявіў, што паведамленьняў пра чалавечыя страты ў гэтай сувязі няма. Наш камэнтар: Расейскія тэлеканалы накляпалі шэраг сюжэтаў са “сьведкамі”, у гародах якіх нібыта ўпалі ўкраінскія снарады. Гэтыя “сьведчаньні” прымітыўныя і спрэпараваныя. Украінская армія нясе страты ад масіраваных абстрэлаў з тэрыторыі Расеі па яе пазыцыях, але выконвае загад камандваньня – не адказваць на гэты агонь. “Сьведчаньні” і заявы – чарговая мана крамлёўскай гёбэльсаўшчыны. Юрка Марозаў 4/8/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |