Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Анэкдот дня: “кандыдаты” і “фаварыты”

“ДэмСМІ РБ” паведамілі нам пра сэнсацыйныя падзеі ў сьвецкім жыцьці псэўдаапазыцыі. Падзея першая. Цытуем з “Нашай Нівы”:

“Апазыцыйныя палітычныя сілы працягваюць пошук магчымых кандыдатаў на прэзыдэнцкія выбары 2015 года. Сярод патэнцыйных прэтэндэнтаў зьявілася прозьвішча 51-гадовага філолага Алены Анісім. Яе кандыдатуру гатовая падтрымаць Рада беларускай інтэлігенцыі. “Самай галоўнай задачай зьяўляецца кансалідацыя ўсіх патрыятычных сілаў”, — кажа спадарыня Алена”. (Канец цытаваньня).

Пра тое, што ў акупаванай Беларусі няма і пад прамаскоўскім рэжымам ня можа быць выбараў (а можа быць толькі фарс), даўно здагадаліся мільёны пэнсіянэраў, калгасьнікаў, рабочых, студэнтаў і г.д. Пра гэта “не здагадаліся” толькі тыя, хто на поўным сур’ёзе выстаўляе сябе ў амплуа нацыянальнай інтэлектуальнай эліты.
Мы памятаем, як сапраўды змагарная польская інтэлігенцыя аб’ядналася ў прадстаўнічую арганізацыю KOR (Komitet Obrony Robotników). Гэтыя людзі высокага інтэлекту не прэтэндавалі на элітнае амплуа, а ахвяраваліся дзеля абароны рабочых, якія патрапілі пад камуністычныя рэпрэсіі. Потым з гэтага пачыну выйшла “Салідарнасьць” і іншыя антыкамуністычныя арганізацыі, якія ўрэшце перамаглі камуну. А што выйшла зь мясцовай “рады інтэлігенцыі”? Толькі пшык ды дэманстрацыйны ўдзел ва ўсіх псэўдаапазыцыйных спэктаклях.

Што да сп. Анісім, то лепш ёй не фатаграфавацца ў мантыі прэзыдэнцкай кандыдаткі. Кіраўніцтва ТБМ давяло гэтую некалі моцную нацыянальную арганізацыю да кепскага стану. Сядзелі б ужо ціха.

Падзея другая. Нам паведамілі, што букмэкэрскія стаўкі растуць. Стаўкі на Нобэлеўскую прэмію. У чарговы раз заяўлена, што А. Бяляцкі і С. Алексіевіч зьяўляюцца “фаварытамі” нейкай гонкі за Нобэлям, абагналі нават японца Муракамі. А пра мінулы год “дэмСМІ” празрыста намякнулі, што названыя асобы “былі ў кроку ад прэміі”. А што, раптам гэтым разам возьмуць ды й дадуць прэмію на дваіх: вядомай беларусафобцы і вядомаму фінансаваму круцелю. Раім тав. Алексіевіч быць пільнай. Карэйка Аляксандр Іванавіч можа такі фінт выкруціць, што ёй ня хопіць грошай на зваротны шлях са Стакгольма.

Сяргей Камароўскі

18/8/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2014
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024