Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Паступова кіраўніцтва Эгіпту ўзяло пад кантроль палітычныя жарсьці і там паўнавартасна аднавіўся круглагадовы пляжны сэзон. Даўно вядома, што для эўрапейскіх людзей Эгіпет заўсёды быў тым, чым для савецкіх людзей быў Крым. Прыймальныя кошты, даступны сэрвіс з рук абарыгенаў, яркая экзотыка і г.д. Але што цяпер у Крыме, усім вядома. “Дорогіе россіяне” у “ісконно русскій, доблесно возврашчённый в лоно Отечества” Крым не паехалі. Тысячы іх паехалі сярод іншага ў Эгіпет. На працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў яны зарэкамэндавалі сябе з пэўнага боку, як зрэшты і ў іншых месцах адпачынку. Павальнае п’янства, дзікія выбрыкі, спраўляньне натуральных патрэбаў у ліфтах і публічных месцах, хамства, мат – з усім гэтым даўно асацыюецца фэномэн “руссо турысто, обліко морале”. Што ж цяпер? Цяпер аказалася, што 80% адпачывальнікаў на эгіпецкіх курортах – германскі сьвет: немцы, нідэрляндцы і скандынавы. Ёсьць стэрэатып аб тым, што італьянцы вельмі сэнтымэнтальныя да дзяцей. Аказалася, што чула ставяцца да дзяцей усе народы. Германцы ніколі ня выбачаць 80 нідэрляндзкіх дзяцей, што загінулі ў “Боінгу”, састрэленым на загад Пуціна над Данбасам. “Дорогія россіяне” адчулі такую нянавісьць, якой да іх не было даўно. У вачах прадстаўнікоў паўночных народаў яны прачыталі нешта такое, што прымусіла іх да самакарэкцыі ў паводзінах. Яны раптам перасталі ванітаваць на лесьвіцах і лезьці паўсюль без чаргі, больш не сьпяваюць дурнымі галасамі свой поп-блат-фальклор. Трымаюцца разам купкамі, а з купак даносіцца тужлівае: “И на х…а ему был этот Крым?! Что же теперь будет-то?..” Эўрапейцы імкнуцца не сядзець побач з маскоўцамі, не стаяць, ня быць зь імі разам. “Пантовыя” ператварыліся ў касту недакранальных, усім брыдка. А бальшыня зь іх – гэта так званы “сярэдні клас”, “людзішкі” з пэўнай маёмасьцю і, як ім здавалася яшчэ нядаўна, з гарантаванай будучыняй. І вось будучыня сталася сёньняшнім днём. А што далей, тое вельмі трывожнае. Гэта распавядаюць беларусы, што вяртаюцца з адпачынку ў засені пірамідаў. Разумнейшых, якія ня хочуць атрымаць дыхту ад германцаў і ўсіх астатніх, новая сытуацыя прымусіла ўспомніць родную мову, а таксама патлумачыць адпачывальнікам, што “мы – ня рускія”. Паводзіны іншага кшталту суайчыньікаў (з адбітай мовай і мазгамі) ня хочацца нават камэнтаваць. На беразе Чырвонага мора і ў іншых арэалах усё паступова становіцца на свае месцы. Сяргей Камароўскі 18/8/2014 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |