Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

(23.08. – 24.08.2014)

25-я ўгодкі “Балтыйскага шляху”

23 жніўня 2014 г. латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул, прысьвечаны 25-м угодкам “Балтыйскага шляху”. 23 жніўня 1989 г. народы трох балтыйскіх рэспублік адзначылі 50-годдзе заключэньня пакту Молатава-Рыбэнтропа, у выніку якога СССР і Нямеччына падзялілі сфэры ўплыву ў Эўропе. Тысячы людзей ўзяліся за рукі і сталі ў ланцуг даўжынёй у 600 кілёмэтраў. Дэвізам акцыі было “За волю – вашу і нашу! За павагу да правоў і самавызначэньня нацый, да роднай мовы і роднай зямлі”. СССР афіцыйна прызнаў наяўнасьць пак ту Молатава-Рыбэнтропа і яго таемнага пратакола, а 24 сьнежня 1989 г. абвясьціў, што ён страціў сілу.

Наш камэнтар: Вядома, што прызнаньне пакту з Гітлерам і пазбаўленьне яго сілы (ажно праз 50 гадоў пасьля факту) ня выратавала маскоўска-фашыстоўскі Райх. Праз паўтара гады адбыўся яго паўраспад.

Юрка Марозаў
***

Цяпер яны «наработают»

23 жніўня 2014 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея можа стацца самадастатковай. І такі вынік могуць мець санкцыі”. Цытуюцца расейскія алігархі і бізнэсоўцы, якія распавядаюць на прэс-канфэрэнцыях у Маскве пра тое, які будзе штуршок для разьвіцьця расейскай эканомікі і сельскай гаспадаркі ў выніку заходніх забаронаў на ўвоз прадукцыі і санкцый Масквы ў адказ. “Мы маем прастору для павышэньня прадукцыі. Канкурэнцыя аслабне, мы будзем разьвівацца. Мы чакаем фэнамэнальных вынікаў ва ўсіх вобласьцях прадпрымальніцтва”, — сказаў гендырэктар мясной супольнасьці “РосАгро” Максім Басаў.

Наш камэнтар: Пра “павышэньне прадукцыі” і “самадастатковасьць” Расеі ёсьць вядомыя гістарычныя факты: катастрофы Галадамору, ленінградзкай Блакады, карткавыя сістэмы і абсурдныя дэфіцыты праз дзесяцігоддзі пасьля заканчэньня вайны. Зразумела, што алігархаў гэта ня будзе тычыцца.

Алесь Хадасевіч
***

Цёмныя тыпы з Reuters

23 жніўня 2014 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” спасылаецца на паведамленьні карэспандэнта Reuters, які сядзіць на пункце пропуску, што на расейска-украінскай мяжы. Ён паведаміў, што пяць аўтамабіляў з расейскага гуманітарнага канвою вярнуліся з Украіны назад у Расею. Каля 220 аўтамашын заехалі без дазволу ва Украіну.

Наш камэнтар: Цікава пачытаць. “Карэспандэнт сядзіць на пункце пропуску” і ажно “пяць машын вярнуліся назад у Расею”. За тыя ганарары, што плоцяць у Reuters, яго карэспандэнты павінны былі б па-пластунску высьветліць для чытаючай публікі, што выгружаюць з гэтых 220 фураў. А яны сэнсацыйна пішуць пра пяць фураў, што вярнуліся. Хаця, калі меркаваць па Беларусі, то ў нас Reuters заўсёды абслугоўвалі нейкія недалёкія і падстаўныя журналісты, якія дзейнічаюць праз Маскву (нават ня ведаюць ніводнай замежнай мовы). Падобна, што й задача перад імі стаіць адна агульная – маскоўская.

Алесь Хадасевіч

***

Шапкі-патэльні

24 жніўня 2014 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” напісала пра вайсковы парад на Дзень Незалежнасьці Украіны. У сваім выступе прэзыдэнт Парашэнка сказаў, што Україна вядзе Айчынную вайну за незалежнасьць. Ён таксама заявіў, што Дзень Абаронцы Айчыны нельга сьвяткаваць паводле календара суседняй дзяржавы.

Наш камэнтар: Аказалася, што ўсе 23 гады незалежнага існаваньня Україна лічыла афіцыйным сьвятам Абаронцы Айчыны фальшывую дату 23 лютага, усталяваную яшчэ Сталіным. Тое самае мы назіраем у нашай Беларусі. Так ня можа быць. На фотаздымках побач з Парашэнкам стаяць украінскія генэралы. Іхнія ўніформы – копія савецка-расейскіх фуражак-патэльняў, дурацкіх рэмняў з “залатым” шыцьцём, бліскучых гузікаў-блях. Тое самае ў нашай Беларусі. Ня будзе новай, сапраўды нацыянальнай арміі, пакуль зь яе ня будзе выветраны савецкі дух, выдаленыя савецкія формы існаваньня, гнілая маскоўска-ардынская традыцыя.

Юрка Марозаў
***

«Глыбокія сьляды» ў Швайцарыі

24 жніўня 2014 г. швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” напісала пра гістарычную выставу, што адкрылася ў Базэлі. Выстава прысьвечана Швайцарыі падчас Вялікай сусьветнай вайны 1914-18 гг. Газэта зазначыла, што вайна “пакінула ў краіне глыбокія сьляды”. На выставе распавядаецца пра абмежаваньне продажу пэўных тавараў, пра намаганьні ўраду захаваць нэўтралітэт і г.д.

Наш камэнтар: Аказваецца, і ў Швайцарыі ёсьць “глыбокія сьляды”… Хто б мог падумаць! Паводле газэтнай публікацыі можна меркаваць, што на выставе не адлюстраванае тое, што ўразіла многіх сумленных людзей у самой Швайцарыі і ў Эўропе – а менавіта расперазаны геданізм бальшыні швайцарскага грамадзтва ў 1914-18 гг. (а потым зноў у 1939-45 гг.). Вялікі французкі пісьменьнік Рамэн Ралан акрэсьліў сваю пазыцыю падчас вайны як існаваньне “па-над бойкай”. Ён пасяліўся ў Швайцарыі і прыклаў усе намаганьні, выкарыстаў свой аўтарытэт, грошы і кантакты для наладжваньня важнай гуманітарнай справы: арганізацыі паштовай службы, якая праз нэўральныя краіны зьвязала краіны ў стане вайны. Дзякуючы гэтай пошце тысячы і тысячы людзей даведаліся пра лёс сваіх блізкіх на фронце, у палоне, у бежанстве. У той жа час Ралана ўразіла весялосьць публікі ў швайцарскіх Альпах. Як яны лётаюць на лыжах, куляюцца ў сьнезе, бесклапотна забаўляюцца на фоне страшнай эўрапейскай вайны.
Цяпер мы назіраем вельмі падобную карціну ў сучаснай Эўропе, якая апантана імкнецца зрабіць выгляд, што агрэсія Масквы супраць Украіны яе ня тычыцца. Мільёнам людзей так хацелася б, ды не атрымаецца.

Алесь Хадасевіч
***

Марадзёры

23 жніўня 2014 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла пра заяву кіраўніцтва Украіны. Яно пратэстуе супраць вывазу ў Расею абсталяваньня ваенных заводаў, што ў Луганску. Расейцы выкарыстоўваюць для гэтага свае фуры з “гуманітарнага канвоя”.

Наш камэнтар: Дзікая маскоўская арда ўвалілася на тэрыторыю Украіны, трызвонячы на ўвесь сьвет, што гэта “гуманітарны канвой”. Калі было прадэманстравана, што фуры практычна пустыя, мільёны людзей сьмяяліся і называлі расейцаў ідыётамі. А Расея не сьмяялася, яна пачала рабаваць багацьці на акупаванай тэрыторыі. Жудасная ардынская традыцыя. Так яны робяць і будуць рабіць на ўсіх захопленых тэрыторыях. Народы павінны бараніцца ад маскоўскай агрэсіі.

Юрка Марозаў

27/8/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2014
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024